10 жніўня ў Германавічах адбыўся парафіяльны адпуст з нагоды свята Перамянення Пана, якое Касцёл адзначае 6 жніўня. На фэст сабраліся не толькі мясцовыя вернікі, але таксама госці з суседніх парафій. Канцэлебраваную святую Імшу ўзначаліў пробашч парафіі Унебаўшэсця Пана ў Дзеркаўшчыне ксёндз канонік Валерый Орсік. Традыцыйна адпустовай урачыстасці папярэднічала пэўная духоўная практыка, якая распачалася яшчэ ў пятніцу. Эўхарыстыя з душпастырскай навукай, ...
Читать далее »Архив меток: Германавічы
З чаго пачыналася гісторыя парафіі ў Германавічах
Сёлета ў Германавічах адсвяткавалі 460-годдзе мястэчка. Такая падзея дае нагоду, каб узгадаць пра пачатак гісторыі гэтага вельмі цікавага паселішча, а таксама каталіцкай парафіі ў ім. Першая згадка пра Германавічы звязаная з перыядам вайны, якую маскоўскі цар Іван Жахлівы распачаў супраць Вялікага Княства Літоўскага. У 1563 годзе ён захапіў Полацк. Гэтая вайна стала катастрофай для невялікай каталіцкай супольнасці, якая існавала ў ...
Читать далее »Парафіяльны адпуст у Германавічах
6 жніўня, у свята Перамянення Пана, у Германавічах адбыўся парафіяльны адпуст. На фэст сабраліся вернікі з усяго наваколля. Акрамя парафіянаў на свята завіталі госці з Лужкоў, Шаркаўшчыны, Наваполацка, Мёраў і іншых парафій. Канцэлебраваную святую Імшу ўзначаліў пробашч парафіі Святога Арханёла Міхала ў Лужках ксёндз Іван Кароткін. Адпустовай урачыстасці папярэднічала пэўная падрыхтоўка. Святыня ўся патанала ў кветках, а прыкасцельная тэрыторыя была ...
Читать далее »Адышоў да Пана кс. Тадэвуш Кароляк
Віцебская Курыя са смуткам паведамляе, што памёр святой памяці кс. пралат Тадэвуш Кароляк. Кс. Тадэвуш нарадзіўся 5 верасня 1933 года. У 1953 годзе паступіў у Вышэйшую Духоўную Семінарыю ў Варшаве. Пасля яе заканчэння быў пасвечаны ў святары кардыналам Стэфанам Вышынскім. Пасля душпастырскай працы ў Польшчы выказаў жаданне папрацаваць у Беларусі. З 2000 па 2009 гады быў пробашчам парафіі Перамянення Пана ...
Читать далее »Вернікі з вёскі Германавічы здзейснілі пілігрымку да капліцы Святой Альжбеты
У Германавіцкай парафіі Перамянення Пана існуе традыцыя паломніцтва да капліцы Святой Альжбеты, якая знаходзіцца ў былой вёсцы Бальнова (Шаркаўшчынскі раён). Як сведчаць архіўныя звесткі, якія маюцца ў кнізе Аляксандра Адамковіча “Вёска Германавічы, Зорка (Сініцы) і ваколіцы (да 1939 г.)”, гэта вёска ў 80-х гадах XIX стагоддзя належыла памешчыцы Юліі Акушкі. Няма дакладнай даты ўзвядзення гэтай святыні, але ёсць гістарычныя дадзеныя ...
Читать далее »У Германавічах Шаркаўшчынскага дэканату паляўнічы сезон пачалі з Імшы ў касцёле (+відэа)
Падзея адбылася ў суботу 3 лістапада, калі Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць святога Губерта. Богаслужэнне распачалося ў восем гадзін раніцы з урачыстага ўваходу ў святыню паляўнічых са сваім сцягам пад гукі паляўнічага рога. У храме сабраліся аматары палявання з Шаркаўшчыны, Глыбокага, Браслава і нават з Мінска. Усіх прысутных у храме прывітаў пробашч парафіі Перамянення Пана ў Германавічах кс. Ян Пугачоў. Ён ...
Читать далее »У былой вясковай бібліятэцы размясцілася капліца
14 студзеня ў вёсцы Зорка прайшло ўрачыстае асвячэнне малітоўнай святыні. Капліцу асвяціў ксёндз Германавіцкага касцёла Перамяненне Пана Ян Пугачоў. Святара вернікі сустрэлі хлебам-соллю, шчыра вітаючы з прыездам. Размясцілася яна ў былым памяшканні мясцовай бібліятэкі. Гэта асаблівая падзея ў жыцці прыхаджан адбылася дзякуючы падтрымцы сельгаспрадпрыемства ААТ “Ельня-Агра”, у рэканструкцыі паловы дома ў культавы будынак істотную дапамогу аказалі мясцовыя жыхары. Пабудова разлічана ...
Читать далее »«Выратуем святыню разам!» На рэстаўрацыю касцёла Перамянення Пана ў Германавічах патрабуюцца сродкі
Высока ў неба ўзнімаецца касцёл, пабудаваны на ўзвышшы ў цэнтры Германавіч, на працягу стагоддзяў ён уражвае сваёй прыгажосцю і велічнасцю. Амаль кожны дзень яго наведваюць людзі, каб звярнуцца да Бога ў сваёй малітве, падзякаваць за апеку, падтрымку на жыццёвым шляху, папрасіць аб заступніцтве, здароўі, сямейным дабрабыце, аб міры. Сумнай старонкай у яго гісторыі з’яўляецца час з 1948 па 1988 гады, ...
Читать далее »У Германавічах адзначылі 230-гадовы юбілей касцёла
Свята было прымеркавана да парафіяльнага адпусту ў гонар Перамянення Пана і адбылося ў нядзелю, 6 жніўня. На свята сабралася шмат вернікаў як з германавіцкай парафіі, так і гасцей з Ёдаў, Шаркаўшчыны, Новага Пагосту, Браслава, Глыбокага і іншых парафій. Прыбыў на ўрачыстасць і пастыр Віцебскай дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч. Яго па традыцыі з хлебам-соллю сустрэлі перад касцельнай брамай. Біскупу уручылі таксама ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч наведаў школу і музеі ў Германавічах (+відэа)
Гэта адбылося 4 сакавіка, у першы дзень візітацыі Віцебскага ардынарыя ў германавіцкую парафію. Іерарха запрасілі ў школу па просьбе ксяндза Яна Пугачова, пробашча парафіі Перамянення Пана ў Германавічах. Напачатку біскупу паказалі гісторыка-краязнаўчы школьны музей, які адлюстроўвае гісторыю былога мястэчка Германавічы, а таксама гісторыю германавіцкай школы, якая нядаўна адзначыла свой векавы юбілей. Шмат экспанатаў музея прысвечаны падзеям апошняй вайны, землякам, якія ...
Читать далее »