Святы Айцец накіраваў праз Дыкастэрыю па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека першапачатковую дапамогу ў памеры 250 тыс. еўра на адрас Касцёла ў Ліване. Ахвяраванне з’яўляецца знакам увагі і айцоўскай блізкасці Святога Айца да пацярпелага насельніцтва, якое адчувае сур’ёзныя цяжкасці, адзначаецца ў спецыяльным паведамленні Дыкастэрыі. Грошы былі адпраўлены праз Апостальскую нунцыятуру ў Ліване і будуць служыць аказанню дапамогі пацярпелым ад страшнага выбуху ...
Читать далее »Архив меток: дапамога
Карабель-бальніца імя Папы Францішка дапамагае змагацца з пандэміяй
У барацьбу з каронавірусам у Бразіліі ўключыўся карабель-бальніца імя Папы Францішка, які ўжо амаль два гады аказвае медыцынскую дапамогу насельніцтву ўзбярэжжаў Амазонкі. «Карабель ужо зрабіў цуды, несучы надзею народам, што пражываюць уздоўж ракі. Мы не маглі не ўдзельнічаць у барацьбе з COVID-19», — заўважыў брат Жоэль Соуза, член каманды карабля. Інтэрв’ю з ім было апублікавана на сайце Рады Біскупскіх Канферэнцый ...
Читать далее »Aкцыю «Новае жыццё ў абмен на накрыўкі» правялі ў гродзенскай парафіі
Aкцыя «Новае жыццё ў абмен на накрыўкі» прайшла ў гродзенскай парафіі Маці Божай Анёльскай (францішканскі касцёл). Збор накрывак быў прапанаваны сястрой Валерыяй, якая належыць да Шанштацкага Інстытуту Сясцёр Марыі. З кастрычніка мінулага года многія парафіяне разам з дзецьмі актыўна ўключыліся ў яго. За гэты час было сабрана сем мяшкоў накрывак. Была праведзена вельмі старанная праца – сарціроўка, ачышчэнне ад этыкетак ...
Читать далее »Папа Францішак перадаў дыхальныя апараты клінікам у розных частках свету
Апостальская элемазінарыя паінфармавала, што на працягу мінулых тыдняў у клінікі розных краін ад Святога Айца былі перададзены 35 апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх. Медыцынскае абсталяванне было дастаўлена ў краіны, якія найбольш пацярпелі ад пандэміі каранавіруса і рэсурсаў якіх не заўсёды хапае для аказання дапамогі людзям. Паведамляецца, што апараты былі адпраўлены на Гаіці, у Дамініканскую Рэспубліку, Балівію, Бразілію, Калумбію, Эквадор, Гандурас, Мексіку, ...
Читать далее »Парафія святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі і «Caritas» Гродзенскай дыяцэзіі дапамаглі мясцовым медыкам
У гэты цяжкі час, калі ўвесь свет, у тым ліку наша краіна, вядзе барацьбу з распаўсюджаннем вірусу, шмат неабыякавых людзей дапамагаюць службе аховы здароўя. Менавіта на яе працаўніках ляжыць цяжар ратавання чалавечага жыцця. Парафія святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі і іўеўскі філіял дабрачыннага каталіцкага таварыства «Caritas» Гродзенскай дыяцэзіі перадалі для шпіталя і санэпідстанцыі ахоўныя камбінезоны, маскі і бахілы, ...
Читать далее »Caritas Віцебск працягвае дапамагаць патрабуючым у нялёгкі час эпідэміі
У канцы красавіка ў Віцебску людзям з інваліднасцю, якія знаходзяцца на самаізаляцыі, былі дастаўлены на дом прадукты харчавання. Самі валанцёры, нават знаходзячыся на самаізаляцыі, хочуць дапамагаць. І час дарма не губляюць. Пашытыя імі маскі ўжо перададзены ў Віцебскую гарадскую бальніцу №1, Віцебскую абласную бальніцу, Віцебскі анкадыспансер. 4 мая, дзякуючы партнёрам з Caritas Прага, былі закуплены прадукты харчавання, медыцынскія маскі і ...
Читать далее »Міласэрнасць не ідзе на каранцін
«Праўду кажу вам: як што зрабілі вы гэта аднаму з братоў Маіх меншых, дык зрабілі Мне» (Мацвея 25:40). Словы з Евангелля вельмі добра акрэсліваюць рэалізацыю нашага хрысціянскага і проста чалавечага паклікання на гэтай зямлі. Асабліва актуальна гэта сёння, падчас пандэміі, якой церпяць як хворыя, так і медыкі, якія мусяць працаваць у некалькі разоў больш, чым звычайна, каб уратаваць жыццё пацярпеўшым ад ...
Читать далее »Пасхальныя кулічы і ахоўныя маскі. Caritas дапамог патрабуючым у Мінску і Бабруйску
16 красавіка супрацоўнікі Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Caritas» правялі велікодную дабрачынную акцыю ў падтрымку асоб без пэўнага месца жыхарства, паведамляе Catholic.by. Пастаяльцам дамоў начнога знаходжання для асобаў без пэўнага месца жыхарства ў Мінску і Бабруйску была перададзена гуманітарная дапамога ў выглядзе сухіх пайкоў, цукру, гарбаты, велікодных кулічоў і шматразовых ахоўных масак. Падчас паездкі па ўстановах ад Caritas таксама былі перададзеныя для ...
Читать далее »Кардынал Конрад Краеўскі раздаваў маскі бяздомным на рымскім вакзале
16 красавіка 2020 г. Апостальскі элемазінарый, кардынал Конрад Краеўскі, наведаў бяздомных, якія начуюць каля рымскага чыгуначнага вакзала “Тэрміні”. Ватыканскі іерарх здзейсніў чарговы канктрэтны жэст клопату Святога Айца пра людзей, якія ў часы пандэміі каронавіруса не маюць дома, каб там схавацца ад небяспекі. “Яны віталі нас і дзякавалі за тое, што мы ім раздалі: спальныя мяшкі, прадуктовыя наборы, мыла, але асабліва ...
Читать далее »Папа Францішак перадаў італьянскім бальніцам дыхальныя апараты
Пантыфік здзейсніў жэст салідарнасці ў адносінах да жыхароў паўночнаітальянскіх рэгіёнаў, якія пакутуюць ад распаўсюджвання каранавіруса і недахопу медыцынскага абсталявання. 26 сакавіка Зала Друку Апостальскай Сталіцы праінфармавала, што Святы Айцец даручыў Апостальскай элемазінарыі перадаць у медыцынскія ўстановы на рэгіёнах, якія найбольш закранула пандэмія COVID-19, 30 дыхальных апаратаў, набытых некалькі дзён таму. Шпіталі, якія атрымаюць запатрабаванае ва ўмовах барацьбы з каранавірусам абсталяванне, ...
Читать далее »