Папа Францішак перадаў дыхальныя апараты клінікам у розных частках свету

Ілюстрацыйнае фота

Апостальская элемазінарыя паінфармавала, што на працягу мінулых тыдняў у клінікі розных краін ад Святога Айца былі перададзены 35 апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Медыцынскае абсталяванне было дастаўлена ў краіны, якія найбольш пацярпелі ад пандэміі каранавіруса і рэсурсаў якіх не заўсёды хапае для аказання дапамогі людзям.

Паведамляецца, што апараты былі адпраўлены на Гаіці, у Дамініканскую Рэспубліку, Балівію, Бразілію, Калумбію, Эквадор, Гандурас, Мексіку, Венесуэлу, Камерун, Зімбабвэ, Бангладэш і ва Украіну. Яны былі перададзены ў медыцынскія ўстановы праз Апостальскія нунцыятуры.

Святы Пасад ад самага пачатку пандэміі актыўна дапамагае краінам у розных частках свету ў барацьбе з каранавірусам. Медыцынскае абсталяванне, маскі, сродкі дэзінфекцыі, дыягнастычныя камплекты і іншыя санітарных сродкі, патрэбныя для барацьбы з інфекцыяй, пастаўляліся ад імя Папы Францішка ў шпіталі Італіі, Іспаніі, Румыніі, краіны Азіі, Афрыкі і Блізкага Усходу.

Акрамя таго ў Ватыкане была заснавана спецыяльная Камісія па надзвычайнай сітуацыі, выкліканай пандэміяй, і некалькі дабрачынных фондаў па падтрымцы хворых з каранавірусам.

Беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі