Узімку Caritas дапамагае бяздомным у Мінску

У зімовы перыяд Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі працягвае дапамагаць бяздомным у межах праекту «Сталоўка для бяздомных» у Доме начнога знаходжання ў Мінску.

З панядзелка па пятніцу супрацоўнікі і валанцёры гэтага дабрачыннага каталіцкага таварыства адвозіць і раздае ва ўстанове гарачую ежу і піццё.

Акрамя гэтага, плануецца аказанне дапамогі па юрыдычных і псіхалагічных пытаннях, а таксама паслуг цырульніка.

Дом начнога знаходжання, размешчаны на вуліцы Ваўпшасава, 42 — адзіная ў Мінску ўстанова для беспрытульных, дзе людзі без пастаяннага месца жыхарства могуць прыйсці, каб пераначаваць, памыцца і змяніць бялізну.

Будынак можа прыняць да 92 чалавек. Найбольшая напаўняльнасць у халодныя поры года — восень і зіма.

Узяць удзел у дабрачынным праекце можа кожны ахвотны.

Ахвяраванні можна пералічыць праз сістэму АРІП (нумар паслугі 434 9831), а таксама праз USSD-запыт для абанентаў МТС: *222*16#. У гэтым выпадку з рахунку будзе спісана сума ў 2 рублі, што складае кошт адной вячэры для патрабуючых.

Акрамя таго, Caritas прымае прадукты харчавання для падапечных Дома начнога знаходжання, якія можна перадаць у Дзіцячы дабрачынны сацыяльна-рэабілітацыйным цэнтр Caritas па адрасе: Бараўляны, в. Ляскоўка, вул. Карытас, 1.

Па ўсіх пытаннях звяртацца па тэлефоне: +375 (17) 515 31 08

Тэкст і фота: Дзмітрый Мельнікаў

Catholic.by

для друку для друку