«Вышыні баюся, таму ўніз глядзець не буду», — з усмешкай прамаўляе ксёндз Дзмітрый Дубовік. Нягледзячы на гэта, раз на два дні ён падымаецца на вяршыню правай вежы касцёла ў Будславе, каб завесці гадзіннік. Механічны хранометр, зроблены ў XVIII стагоддзі, у адказ на ўвагу да сябе адлічвае гадзіны і хвілі, а тыя мала-памалу складаюцца ў стагоддзі. Пасля пажару 11 мая 2021 ...
Читать далее »Архив меток: Будслаў
Калядную елку для мінскага Чырвонага касцёла прывязуць з Будслава
Перад сёлетнімі святамі Божага Нараджэння ў мінскім касцёле святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) будзе ўсталявана калядная елка, якую прывязуць з Будслава. Такім чынам цэнтральная сталічная парафія хоча прыцягнуць увагу да працягу збору ахвяраванняў на аднаўленне будслаўскай базілікі і да старанняў тых, хто спрыяе гэтай справе. Елку з Будслава ўпрыгожаць працамі пераможцаў конкурсу раратнік ліхтарыкаў. 24 снежня ў 20.00 ...
Читать далее »Трапіць у Будслаў — у віртуальнай пілігрымцы школьнікаў з Нарачы
Вучні Нарацкай сярэдняй школы №2 разам са сваімі педагогамі стварылі ўнікальны анлайн-праект — віртуальную пілігрымку ў Будслаў. Духоўна-пазнавальны ролік ад школьнікаў з Нарачы змешчаны на youtube-канале мядзельскай раённай газеты «Нарачанская зара». Паколькі пасля пажару ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай да гэтага часу набажэнствы ў касцёле не праводзяцца, праект нарачанцаў дапамагае ўсім ахвотным прынамсі віртуальна дакрануцца да вялікай святыні нашага ...
Читать далее »Адбудуем Будслаў разам. У Беларусі пройдзе дабрачынны марафон хрысціянскай музыкі
З 23 кастрычніка па 27 лістапада ў Беларусі пройдзе дабрачынны марафон «Адбудуем Будслаў разам». У межах акцыі пройдзе восем канцэртаў арганнай і духоўнай музыкі ў Віцебску, Гродне, Лідзе, Магілёве, Мінску і Пінску. На працягу марафону ў розных святынях Беларусі таксама будзе праводзіцца выстава «Жыццё святога Яна Паўла ІІ». Праграма дабрачыннага марафону 23 кастрычніка Архікатэдра Найсвяцейшага Імя Марыі Мінск, пл. Свабоды, ...
Читать далее »Будслаў: часовы дах накрыты, неўзабаве адновяцца набажэнствы ў касцёле
Пра тое, як ідзе ліквідацыя наступстваў майскага пажару ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай, Catholic.by даведаўся непасрэдна на месцы, дзе без выходных няспынна працягваецца праца па аднаўленні святыні. Раніца 1 кастрычніка для пробашча парафіі ў Будславе ксяндза Дзмітрыя Дубовіка пачалася з заводу адноўленага гадзінніка на вежы касцёла. Сёння святара пры гэтым адказным занятку суправаджае прадстаўнік партала. Рабіць гэта пробашчу даводзіцца ...
Читать далее »Стан санктуарыя Маці Божай Будслаўскай
На YouTube канале Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай Будслаўскай апублікавана відэа пра стан будслаўскага касцёла на 2 верасня 2021 года.
Читать далее »Фотарэпартаж з Будслава
2 ліпеня, у дзень урачыстасці Маці Божай Будслаўскай, святой Імшой апоўдні, якую біскуп Юрый Касабуцкі цэлебраваў разам з новапрэзбітэрамі і іншымі святарамі, у Будславе распачаўся традыцыйны фэст. Хоць сёлета з-за складанай эпідэміялагічнай сітуацыі арганізаваныя пілігрымкі на ўрачыстасць Маці Божай Будслаўскай не ладзіліся, аднак некаторыя ўсё ж вырашылі не занядбоўваць гэтую папулярную асабліва сярод моладзі традыцыю, і ў Будслаў прыбылі некалькі ...
Читать далее »Казанне біскупа Алега Буткевіча ў Будславе
Мой родны кут, як ты мне мілы! Забыць цябе не маю сілы! Не раз, утомлены дарогай, Жыццём вясны мае ўбогай, К табе я ў думках залятаю І тут душою спачываю. Якуб Колас. Паэма “Новая зямля”. Вашы Эксцэленцыі, шаноўныя святары, браты і сёстры манаскіх супольнасцяў, дарагія пілігрымы, браты і сёстры ў Хрысце. Пагадзіцеся, што гэтыя радкі з паэмы Якуба Коласа “Новая ...
Читать далее »Праграма Будслаўскага фэсту 2021 (удакладненая + план размяшчэння пілігрымаў і аўтатранспарту)
Урачыстасці ў гонар Маці Божай Будслаўскай у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе сёлета пройдуць 2–3 ліпеня. Як паведамлялася раней, нягледзячы на пажар у Нацыянальным санктуарыі, Будслаўскі фэст было вырашана правесці ў зараней вызначаны час. Праграма фэсту Будслаў 2021: 2 ліпеня, пятніца: 12.00 — святая Імша з новапрэзбітэрамі; цэлебрацыю ўзначальвае біскуп Юрый Касабуцкі; 15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці; 18.00 ...
Читать далее »«Зефірка на Будслаў»: акцыя Хрысціянскага Сацыяльнага Цэнтра ў Мінску
У пятніцу і суботу, 2-3 ліпеня, падчас урачыстасцяў у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай, Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр будзе распаўсюджваць свае фірмовыя крафтавыя зефіркі. Да салодкага будзе таксама прапанавана гарбата на зёлках. Усе сродкі, сабраныя падчас гэтай акцыі, будуць прызначаны на аднаўленне будслаўскай святыні. Агульнымі намаганнямі мы далучаемся да акцыі #нашбудслаў #адновімбудслаўразам samaranin.by
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!