11 мая вернікі з парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мёрах здзейснілі аўтобусную пілігрымку ў Нацыянальны санктуарый у Будславе, каб скласці свае падзякі і просьбы да Маці Божай. Прыемнай нечаканасцю для пілігрымаў стала сустрэча і супольная малітва з арцыбіскупам Юзафам Станеўскім. Аўтобусная пілігрымка да цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай у маі, калі няма ніякіх урачыстасцяў, на першы погляд падаецца нязвыклай, ...
Читать далее »Архив меток: Будслаў
У Будславе адбылося спатканне касцёльных рухаў і супольнасцяў
“На Беларусі ёсць месцы святыя. Адно з іх — у Будславе велічны храм”. Словамі гэтага спеву віталі Маці Божую Будслаўскую першага мая. Гэта вернікі з усёй Беларусі прыбылі ў Нацыянальны Санктуарый на сустрэчу касцёльных рухаў і супольнасцяў. Цікава, што гісторыя гэтых спатканняў распачалася шмат год таму. Калі адна з супольнасцяў 1 мая, у выходны дзень, вырашыла прыехаць, каб разам памаліцца ...
Читать далее »Сустрэча касцёльных рухаў пройдзе ў Будславе (абноўлена)
У сераду 1 мая па ініцыятыве і з удзелам Генеральнага вікарыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупа Юрыя Касабуцкага ў Будславе на традыцыйную сустрэчу збяруцца прадстаўнікі розных рэлігійных рухаў і супольнасцяў Беларусі. Сёлета сустрэча будзе прысвечана тэме пастырскага 2024 года “Касцёльныя рухі ў евангелізацыі Беларусі”. Падчас спаткання адбудзецца прысвячэнне Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса кожнага руху з нагоды падрыхтоўкі да інтранізацыі Сэрца Езуса ў Касцёле ...
Читать далее »У Касцёле на Беларусі абвешчаны Год падзякі Маці Божай і падрыхтоўкі да прысвячэння Сэрцу Езуса. Як гэта будзе адбывацца?
Па распараджэнні арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, з 5 жніўня 2023 года да 6 ліпеня 2024 года ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе будзе праводзіцца малітоўная падрыхтоўка да прысвячэння Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і ўсяго Каталіцкага Касцёла ў Беларусі Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, а таксама Год падзякі Маці Божай за Яе апеку і атрыманыя ласкі. У адпаведнасці з распараджэннем арцыбіскупа Станеўскага, асноўным днём, прызначаным ...
Читать далее »Новапрызначаны кардынал Гуджэроці пра місію ва Украіне і свой нядаўні візіт у Беларусь
Новапрызначаны кардынал Клаўдыё Гуджэроці падзяліўся сваімі разважаннямі пра міратворчую місію ва Украіне, а таксама ўражаннямі ад урачыстасці з нагоды 25-годдзя каранацыі абраза Маці Божай Будслаўскай. У інтэрв’ю Vatican News Прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў пракаментаваў дыпламатычныя намаганні Святога Пасада на карысць міра ва Украіне. Ён адзначыў, што не ведае падрабязнасцяў місіі кардынала Дзупі, але ўпэўнены ў тым, што яго ...
Читать далее »Будслаўскі санктуарый сустракаў пілігрымаў 30 чэрвеня
Сёлетнія ўрачыстасці былі прысвечаныя 25-годдзю каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай. Найбольшы шлях прайшлі за 9 дзён пілігрымкі з Баранавіч і Ліды. Пешкі на фэст у Будслаў сёлета прыбылі: Полацк — 80 чалавек Росіца — 23 Браслаў — 40 Глыбокае — 170 Паставы (з айцамі сэрцанамі) — 204 Віцебск — 24 Жодзіна (з айцамі марыянамі) — 90 Мінск (з айцамі ...
Читать далее »Будслаў 2023: прамая трансляцыя на Catholic.by
30 чэрвеня і 1 ліпеня ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай праходзяць урачыстасці, якія сёлета адбываюцца ў год юбілею 25-годдзя з часу каранацыі цудадзейнага абраза. Па рашэнні беларускага каталіцкага епіскапату, сёлетні Будслаўскі фэст праходзіць пад дэвізам «Марыя — Каралева Беларусі». У юбілейных урачыстасцях у якасці Спецыяльнага пасланніка (Легата) Папы Францішка бярэ ўдзел Прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Касцёлаў арцыбіскуп Клаўдыё ...
Читать далее »Праграма Будслаўскага фэсту-2023
Традыцыйны Будслаўскі фэст, унесены ЮНЕСКА ў рэпрэзентацыйны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва, сёлета адбудзецца 30 чэрвеня – 1 ліпеня. Урачыстасці ў Нацыянальным санктуарыі ў год юбілею 25-годдзя з часу каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай па рашэнні беларускага каталіцкага епіскапату пройдуць пад дэвізам «Марыя — Каралева Беларусі». У юбілейных урачыстасцях у якасці спецыяльнага пасланніка (легата) Папы Францішка возьме ўдзел Прэфект ...
Читать далее »«Гранат з Будслава» — настольная гульня ад сямейнай пілігрымкі ў падтрымку аднаўлення будслаўскай святыні
30 чэрвеня падчас сямейнай пілігрымкі ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай адбудзецца прэзентацыя настольнай гульні «Гранат з Будслава», паведамляе Catholic.by. Натхненнем для стварэння гульні стала выява граната на цудадзейным абразе Маці Божай Будслаўскай, які з’яўляецца сімвалам еднасці Касцела. Ілюстратар Кацярына Фільмановіч выбрала для гульні яскравыя колеры, каб гульня змагла зацікавіць не толькі школьнікаў, але і дашкалят. Маці з маленькімі дзецьмі ...
Читать далее »“Шукаючы Бога”: распачалася Салезіянская Моладзевая Евангелізацыйная Пілігрымка
25 чэрвеня са Смаргоні вырушыла 22-ая Салезіянская Моладзевая Евангелізацыйная Пілігрымка. #СМЕП22 — гэта моладзь, якая разам са святарамі і сёстрамі выйшла ў Будслаў. У гэтым годзе тэма СМЕП – “Шукаючы Бога”. Рэкалекцыяністам сёлета стаў кс. Алег Каралёў SDB, які таксама з’яўляецца адказным за пілігрымку. Каб раскрыць тэму СМЕП, кожны дзень праводзяцца канферэнцыі і праца па групах. У гэтым годзе ўдзельнікі ...
Читать далее »