Архив меток: Браслаў

Вікторыю Багдановіч, маці святара і сястры эўхарысткі, пахавалі ў Іказні

У Вялікі аўторак, 12 красавіка 2022 года, адбылося пахаванне Вікторыі Багдановіч, маці ксяндза Аляксандра Багдановіча, пробашча парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Хатаве Стаўбцоўскага дэканату (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) і сястры Антаніны Багдановіч, настаяцельніцы Беларуска-літоўскай делегатуры Кангрэгацыі Сясцёр Служабніц Езуса ў Эўхарыстыі. Спачылай у сакавіку споўнілася 80 гадоў. Пахавальная святая Імша адбылася ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе. Цырымонію ўзначаліў біскуп ...

Читать далее »

У Слабодцы пахавалі маці ксяндза Марата Казлоўскага

8 студзеня 2022 года адышла па ўзнагароду да Пана святой памяці Ядвіга Гедройць, мама кс. Марата Казлоўскага, пробашча парафіі Святой Ганны ў Мосары, святара Віцебскай дыяцэзіі. Ядвіга Гедройць памерла ва ўзросце 77 гадоў пасля хваробы, ускладнёнай вірусам COVID-19. 10 студзеня ў Санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе сабраліся святары і сёстры з Віцебскай дыяцэзіі, каб падтрымаць у жалобе сабрата ...

Читать далее »

Зямная вандроўка спачылага ксяндза Міхала Сапеля завяршылася ў Браславе

14 снежня ў Санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў, роднай парафіі спачылага ксяндза Міхала Сапеля, адбылося жалобнае набажэнства. Разам са Старшынёй Канферэнцыі Каталіцкіх біскупаў Беларусі біскупам Віцебскім Алегам Буткевічам маліліся Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі, Генеральны вікарый Віцебскай дыяцэзіі кс. Францішак Кісель, канцлер архідыяцэзіяльнай курыі кс. Дзмітрый Пухальскі і сабраты ў святарстве з розных куткоў Беларусі. Нагадаем, 10 снежня ...

Читать далее »

Хрысціянскі баль адбыўся ў Браслаўскай парафіі

У зале дома айца Францішка Ярдана ў суботу 27 лістапада сабралася звыш 100 чалавек рознага ўзросту на традыцыйны хрысціянскі баль. Гэта ўжо пяты баль у Браслаўскай парафіі. Ксёндз Уладзімір Шыдлоўскі SDS распачаў вечар супольнай малітвай. Потым сваім выступленнем радаваў парафіяльны гурт «EX ANIMA». Маладыя людзі з’яўляюцца пастаяннымі ўдзельнікамі імпрэзы. І  гэта ўжо сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы з багатым рэпертуарам. Сапраўдным ...

Читать далее »

У Браславе адбудзецца традыцыйны хрысціянскі баль на Андрэйкі

У суботу 27 лістапада ў браслаўскай парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі адбудзецца хрысціянскі баль. Забаўляльная вечарына на Андрэйкі стала ў Браславе ўжо добрай традыцыяй. Штогод перад пачаткам Адвэнту мясцовыя вернікі збіраюцца разам, каб весела правесці час у коле братоў і сясцёр. Хрысціянскі баль у браслаўскай парафіі будзе праходзіць ужо пяты год запар. Штогод прысутных чакае нейкі сюрпрыз, і сёлета «цвіком ...

Читать далее »

Урачыстасці Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе

У сувязі са складанай эпідэмічнай сітуацыяй ва ўсёй Беларусі ўжо другі год не праводзяцца арганізаваныя пілігрымкі, але ў Браслаў прыйшлі пешкі нават некалькі груп з Глыбокага (адзін чалавек, дзве двухасабовыя і чацвёртая — 16 вернікаў, і самае цікавае, што маршруты да Марыі былі розныя і не паўтараліся) і экстрэмальна-пакутная моладзевая з Удзела, а таксама прыбылі пілігрымы на роварах з Пастаў ...

Читать далее »

Праграма ўрачыстасцяў Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе

Сёлетнія ўрачыстасці ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе пройдуць 20–21 жніўня. «Блакітных азёр Валадарка, Ты – шлях да нябесных вышынь. Прымі нашы мольбы і спевы, без ласкі Сваёй не пакінь!» Праграма ўрачыстасцяў 20 жніўня, пятніца: 18.30 — ружанцовая малітва; 19.00 — святая Імша з удзяленнем сакраманту Канфірмацыі (цэлебруе біскуп Юрый Касабуцкі, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі); 20.45 — ...

Читать далее »

«Бог ведае праўду пра нас не каб асуджаць, а каб прабачаць»: рэкалекцыі для дзяўчат у Браславе

20 ліпеня ў Браславе завяршыўся трохдзённы духоўны адпачынак для дзяўчат. Сёстры Эўхарысткі Таццяна Гмыза і Лена Панцялей прапанавалі ўдзельніцам «паглядзець у люстэрка» — менавіта так гучала тэма рэкалекцый. Паспрабаваць стаць у праўдзе парад сабой, Богам і іншымі людзьмі, пабыць сам-насам з Езусам у гостыі, а таксама адпачыць прыехалі дзяўчаты з Полацка, Барысава, Астраўца, Пінска і Мінска. Былі, канечне, і мясцовыя ...

Читать далее »

«Канікулы з Богам» прайшлі ў браслаўскай парафіі

«Як вялікі так маленькі можа быць святы…» Менавіта такой была тэма «Канікулаў з Богам» у нашай парафіі. Летнік адбыўся 21-25 чэрвеня. У ім прымалі ўдзел 50 дзяцей. Кожны дзень дзеці пазнавалі жыццё і дзейнасць розных святых. На сустрэчах у групах разважалі, як можна падабацца Богу і як крочыць дарогай святасці. Галоўным момантам кожнага дня была сустрэча з Езусам у Эўхарыстыі. ...

Читать далее »

Ва Урбанах адбыліся рэкалекцыі для браслаўскай моладзі

У парафіі Святой Тэрэзы ад Дзіцятка Езус у вёсцы Урбаны з 1 па 3 ліпеня адбыліся рэкалекцыі для браслаўскай моладзі. Удзельнічалі ў іх 22 асобы. Праводзіў рэкалекцыі кс. Уладзімір Шыдлоўскі. У гэты час моладзь магла ўзбагаціць свае веды па святому Пісанню і катэхізісу. У гэтым ім дапамагала спадарыня Анжэліка Пілат, якая напрацягу трох дзён праводзіла для моладзі тэматычныя катэхезы. Удзельнікі ...

Читать далее »