Архив меток: Браслаў

Праграма ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе

18-19 жніўня ў Браславе адбудзецца штогадовая  адпустовая ўрачыстасць у гонар Маці Божай Валадаркі азёраў. Тэма — «Марыя — ахоўніца згоды і супакою». Праграма ўрачыстасці: Пятніца, 18 жніўня: 16.00 — 18.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў 18.00 — канферэнцыя і аднаўленне сужанскіх абяцанняў 19.00 — святая Імша з удзяленнем сакраманту канфірмацыі 21.00 — Акафіст (Грэка-католікі) 21.30 — Крыжовы шлях 22.15 — ...

Читать далее »

У браслаўскім касцёле біскуп Алег Буткевіч асвяціў новы алтар

9 ліпеня біскуп Алег Буткевіч асвяціў новыя алтар і амбону ў Санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе.  Як адзначыў пробашч парафіі кс. Станіслаў Мжыглуд SDS, згодна з традыцыяй у алтары змешчаны рэліквіі святых: Северыяна (мучаніка ІІІ ст., успамін 23 студзеня) і Аматара (мучаніка ІX ст., успамін 30 красавіка). У гаміліі біскуп Алег разважаў над значэннем алтара, як знака сувязі ...

Читать далее »

Пілігрымы з Браслава вырушылі ў Будслаў

26 чэрвеня з Браслава вырушыла ХХХІ пілігрымка ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай у Будславе. Сёлета крочыць пешшу адважыліся 35 чалавек. Падчас святой Імшы на распачацце пілігрымкі пробашч парафіі ксёндз Станіслаў Мжыглуд SDS нагадаў прысутным пра сутнасць пілігрыамвання. Святар адзначыў, што гэта час, які праз пакуты і ачышчэнне дапамагае наблізіцца да Бога. «Калі пілігрым мае інтэнцыю свайго шляху, калі адкрыты на ...

Читать далее »

Рэкалекцыі цвярозасці пройдуць у ліпені ў Браславе

З 6 па 9 ліпеня ў Браславе пройдуць рэкалекцыі цвярозасці, паведамляе waladarka.by. Арганізатары запрашаюць да ўдзелу ўсіх, хто так ці інакш сутыкнуўся з праблемай алкагольнай або наркатычнай залежнасці ў сваім жыцці ці ў сям’і. Падрабязная інфармацыя па тэлефонах: +37533 325-57-64 — Юрый +37529 819-50-85 — Ларыса +37533 676-95-85 — айцец Андрэй

Читать далее »

Браслаў запрашае на школу касцёльнага спеву

З 14 па 19 жніўня пры парафіі Нараджэння Маці Божай у Браславе будзе праводзіцца летняя школу касцёльнага спеву. Курс літургічнай музыкі прызначаны для людзей, якія жадаюць выконваць музычнае служэнне падчас святой Імшы. Курс будзе ўключаць заняткі з тлумачэннем сэнсу Літургіі ў цэлым, парадку і значэння паасобных частак святой Імшы, прынцыпаў правільнага падбору рэпертуару для Літургіі. Арганізатары запрашаюць узяць удзел у ...

Читать далее »

Персанальная выстава «Крылатыя фарбы Браслаўшчыны» святара з Друі. Фотафакт

У Браславе 3 і 4 чэрвеня праходзіла міжнароднае свята традыцыйнай культуры «Браслаўскія зарніцы – 2023», паведамляе vitvesti.by. Заўсёды ладзяцца шматлікія конкурсы, творчыя спаборніцтвы і паказы прафесійных і самадзейных артыстаў. На два дні горад становіцца вялікай пляцоўкай, дзе кожны знаходзіць занятак па душы. Фестываль адкрыўся персанальнай выставай «Крылатыя фарбы Браслаўшчыны» ксяндза з Друі Сяргея Сурыновіча. Святар рознабакова таленавіты чалавек, піша вершы, ...

Читать далее »

Байкеры распачалі мотасезон з малітвы ў браслаўскім санктуарыі

28 мая, у нядзелю Спаслання Святога Духа, у санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў адбылося адкрыццё мотасезона, паведамляе waladarka.by. Падчас сустрэчы каля будынку айца Ярдана стаялі 70 матацыклаў. Байкеры прыехалі з розных куткоў Віцебскай вобласці і з Мінску. Падчас сустрэчы адбыўся музычны канцэрт, падрыхтаваны парафіяльнай моладдзю, кс. Уладзімір Шыдлоўскі SDS блаславіў матацыклістаў і асвяціў іх транспартныя сродкі. Пасля супольных размоваў многія ...

Читать далее »

У Браславе разам з Апостальскім нунцыем адзначылі 100-годдзе Кангрэгацыі Сясцёр Служабніц Езуса ў Эўхарыстыі

Крыху гісторыі 100 гадоў таму, у 1923 годзе, бласлаўлёны Юры Матулевіч, будучы арцыбіскупам Віленскай дыяцэзіі, заснаваў Кангрэгацыю Сясцёр Служабніц Езуса ў Эўхарыстыі, прызначаную пераважна для патрэб дыяцэзіі, з мэтай распаўсюджвання рэлігійнай адукацыі і развіцця сакрамантальнага жыцця мясцовага насельніцтва. Таксама сёстры павінны былі весці місіянерскую працу сярод шматлікіх праваслаўных хрысціян раёна. Суполка пачала стварацца ў мястэчку Друя на тэрыторыі цяперашняй Беларусі. ...

Читать далее »

Сёстры эўхарысткі запрашаюць у Браслаў на юбілейныя ўрачыстасці Кангрэгацыі

29 красавіка сёстры эўхарысткі запрашаюць на юбілейныя ўрачыстасці з нагоды 100-годдзя існавання Кангрэгацыі Сясцёр Служабніц Езуса ў Эўхарыстыі, якія пройдуць у Санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе. Пачатак у 11.00. Урачыстасці ўзначаліць Апостальскі Нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч.

Читать далее »

З удзелам біскупа Алега Буткевіча прайшло пахаванне маці спачылага ксяндза Міхала Сапеля

3 студзеня адышла ў дом Айца маці ксяндза Міхала Сапеля і бабуля ксяндза Аляксандра Сапеля. Развітальная святая Імша адбылася ў Браслаўскім Санктуарыі Маці Божай, якую ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Сваё слова біскуп Алег скіраваў да прысутных, пачынаючы словамі з Евангелля: “Чаму вы шукаеце жывога сярод мёртвых? Яго тут няма; Ён уваскрос.” Біскуп падкрэсліваў веру і вернасць Богу Леакадзіі, маці ...

Читать далее »