Архив меток: Біскуп Алег Буткевіч

Велікоднае віншаванне біскупа Алега Буткевіча

Паважаныя браты і сёстры ў Хрысце, дарагія вернікі! “Не бойцеся, ведаю што вы шукаеце Езуса ўкрыжаванага, няма Яго тут, Ён уваскрос, як сказаў…” (Мц 28, 5-6). Словы Анёла, якога сустрэлі жанчыны на досвітку каля магілы, дзе было пакладзена цела Езуса, наноў абвяшчаюць нам радасную вестку пра вялікую перамогу Езуса Хрыста над грахом і смерцю і Яго прысутнасць сярод нас! Хрыстос ...

Читать далее »

Расклад біскупскіх візітацый у Віцебскай дыяцэзіі на 2017 год (абноўлена)

У 2017 годзе працягнецца пастырская візітацыя парафій у Віцебскай дыяцэзіі. Біскуп Алег Буткевіч наведае кожную супольнасць католікаў. Таксама гэта нагода для кіраўніка дыяцэзіі паглыбіць кантакты з душпастырамі, вернікамі і рознымі малітоўнымі і апостальскімі супольнасцямі, якія існуюць у парафіях. Падчас такіх сустрэч адбудзецца супольная Эўхарыстыя. Будзе магчымасць падзякаваць Пану Богу за ўчыненыя дасягненні і разгледзець актуальныя пытанні з жыцця мясцовага Касцёла. Расклад біскупскіх ...

Читать далее »

Пальмовая нядзеля ў віцебскай катэдры. Фотарэпартаж

9 красавіка Каталіцкі Касцёл адзначыў Пальмовую нядзелю. Прадстаўляем Вашай увазе фотарэпартаж Анатоля Бандарчука-Вошлава з Нядзелі Мукі Пана ў катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску, у якой прыняў удзел біскуп Алег Буткевіч.

Читать далее »

Праграма тэлеперадач з удзелам біскупа Віцебскага Алега Буткевіча

Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч прыме ўдзел у прамым эфіры тэлеперадач і трансляцый з нагоды Вялікадня. Прапануем увазе нашых чытачоў праграму перадач Тэлекампаніі “Віцебск”. 12 красавіка, Вялікая Серада 19.00 – перадача “Вячэрні Віцебск”, прамы эфір. Біскуп Алег Буткевіч раскажа пра асаблівасці падрыхтоўкі да святкавання Вялікадня. Паказвае тэлеканал “Віцебск”. 22.00 – паўтор перадачы “Вячэрні Віцебск” 13 красавіка – Вялікі Чацвер 12.00  – ...

Читать далее »

У Оршы прайшла чарговая сустрэча святароў Віцебскай дыяцэзіі (+відэа)

Яна была прысвечаная падрыхтоўцы да святкавання стогадовага юбілею фацімскіх аб’яўленняў Маці Божай. Спатканне адбылося ў аўторак, 21 сакавіка, у парафіі святога Юзафа. Асноўным момантам спаткання стала святая Імша, якую ўзначаліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Ён паведаміў, што ў стогадовую гадавіну фацімскіх аб’яўленняў Маці Божай Віцебскую дыяцэзію наведае Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр. 13 мая, у дзень стагоддзя ...

Читать далее »

«Каталіцкі Веснік» віншуе біскупа Алега Буткевіча з Днём нараджэння!

Ваша Эксцэленцыя! Паважаны біскуп Алег! Шчыра віншуем Вас з Днём нараджэння! Жадаем Божай ласкі і дароў Духа Святога ў выкананні пастырскага і біскупскага служэння. Няхай праца на карысць Богу і людзям прыносіць шчодры плён, а аптымізм у сэрцы ніколі не згасне! Няхай Маці Божая заўсёды абараняе ад небяспекі і атуляе сваёю бясконцай любоўю. З малітвай рэдакцыя «Каталіцкага Весніка» і наведвальнікі catholicnews.by

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч наведаў школу і музеі ў Германавічах (+відэа)

Гэта адбылося 4 сакавіка, у першы дзень візітацыі Віцебскага ардынарыя ў германавіцкую парафію. Іерарха запрасілі ў школу па просьбе ксяндза Яна Пугачова, пробашча парафіі Перамянення Пана ў Германавічах. Напачатку біскупу паказалі гісторыка-краязнаўчы школьны музей, які адлюстроўвае гісторыю былога мястэчка Германавічы, а таксама гісторыю германавіцкай школы, якая нядаўна адзначыла свой векавы юбілей. Шмат экспанатаў музея прысвечаны падзеям апошняй вайны, землякам, якія ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч наведаў парафію Маці Божай Шкаплернай у Ёдах (+відэа)

Гэта парафія знаходзіцца ў Шаркаўшчынскім дэканаце. Візіт пастыра дыяцэзіі адбыўся ў нядзелю, 5 сакавіка. Каб сустрэць свайго пастыра, усе вернікі выйшлі з капліцы. Як адзначыла актывістка парафіі Галіна Яблонская: “Сёння для нас вельмі радасная падзея – мы ў чаканні нашага дарагога госця —  біскупа Алега. У 2006 годзе мы вось так сустракалі біскупа Уладзіслава Бліна. А сёння і сонейка свеціць, ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч у Германавічах: “Каб захаваць нашу годнасць, нам не трэба выракацца сваёй гісторыі, сваёй мовы, веры нашых продкаў” (+відэа)

У нядзелю, 5 сакавіка, адбыўся асноўны дзень візітацыі біскупа Алега Буткевіча ў парафію Перамянення Пана ў Германавічах. Нават надвор’е радавалася разам з вернікамі Да гэтага дня рыхтаваліся і святар, і вернікі. Наогул, парафіяне вельмі ўдзячныя Богу, што тры дзесяцігоддзі таму вернікам вярнулі іх храм. “Мы вельмі рады, што ў нашай вёсцы існуе касцёл. Сюды ў святы і будні на святую ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч наведаў сацыяльны прытулак для састарэлых грамадзян у вёсцы Дзікева (+відэа)

Гэта адбылося 4 сакавіка падчас першага дня візітацыі віцебскага ардынарыя ў германавіцкую парафію, што ў Шаркаўшчынскім дэканаце. Аддзяленне для кругласутачнага прабывання састарэлых грамадзян і інвалідаў было створана тут у 2006 годзе. Яно разлічанае на 40 чалавек, зараз тут знаходзіцца 37 грамадзян. Як лічыць кіраўнік гэтай установы Наталля Хрол: “Наша галоўная задача – працягнуць актыўнае жыццё нашых грамадзян, каб яны і ...

Читать далее »