Архив меток: Біскуп Алег Буткевіч

У Шуміліне вернікі прайшлі ў працэсіі з ружанцовай малітвай

Гэта адбылося ў ноч з 12 на 13 мая. Працэсіі папярэднічала святая Імша, якая распачалася апоўначы. Узначаліў яе біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Напачатку ён прывітаў усіх святароў, кансэкраваных асобаў, пілігрымаў і вернікаў шумілінскай парафіі – усіх, хто прыехаў ці прыйшоў з гарачым сэрцам у гэтую святочную ноч. Трэба адзначыць, што акрамя вернікаў Віцебскай дыяцэзіі, на богаслужэнні прысутнічалі госці з ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч наведаў парафію ў Дунілавічах з пастырскай візітацыяй (+відэа)

Гэта адбылося ў нядзелю, 7 мая. Дакладней будзе сказаць, што візітацыя пачалася яшчэ ў суботу. Сама ж урачыстая Імша з нагоды прыезду высокага госця адбылася ў нядзелю а 10-й гадзіне. Перад богаслужэннем вернікі разам з пробашчам парафіі ксяндзом Паўлам Самсонавым выйшлі з храма, каб сустрэць біскупа перад уваходам у святыню. Па традыцыі, іерарха сустрэлі з хлебным караваем і кветкамі. Біскуп акрапіў ...

Читать далее »

Прадстаўнікі бягомльскага Цэнтра дапамогі залежным ад алкаголя і наркотыкаў “Светач” сустрэліся з біскупам Алегам Буткевічам

Сустрэча адбылася 27 красавіка ў Віцебску. Падчас сустрэчы прадстаўнікі Цэнтра Уладзімір Шчэпін і Генадзь Бервячонак падзяліліся сваім планамі і прапановамі адносна яго далейшага развіцця. Было вырашана больш шырока распавядаць пра дзейнасць Цэнтра, у тым ліку і праз сродкі масавай інфармацыі. “Лічу, што гэта вельмі патрэбная на сённяшні дзень справа, — адзначыў біскуп Алег Буткевіч, — дапамагаць тым людзям, якія па ...

Читать далее »

Росіца сабрала сем’і на супольную малітву

Чарговы раз Росіца сабрала сваіх пілігрымаў, але ўпершыню на спатканне сем’яў. Малітоўная сустрэча прайшла 1 мая 2017 года. Нягледзячы на тое, што на календары распачаўся май, нябесная канцылярыя вырашыла здзівіць і другі веснавы месяц распачаць снегападам. “Тое, што адбываецца на вуліцы, не зменіць нашага настрою.  І вы, якія сюды прыехалі, каб памаліцца, праславіць Госпада, прасіць спагаду для нашых сем’яў, зможаце ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч наведаў пастаўскія парафіі з пастырскай візітацыяй (+відэа)

“Духу Святому прыйшлося сёння папрацаваць у Паставах”. Гэтыя словы біскуп Алег Буткевіч прамовіў падчас сваёй візітацыі ў пастаўскую парафію 30 красавіка, калі сакрамант канфірмацыі прынялі некалькі дзясяткаў вернікаў як з пастаўскай, так і суседніх парафій. Дакладней будзе сказаць, што ў гэты дзень адбыліся дзве візітацыі: у парафіях Антонія Падуанскага і Езуса Міласэрнага. Гэтыя парафіі існуюць асобна ўжо з 2014 года, ...

Читать далее »

Шакаладныя яйкі і спеў разам з біскупам: віцебская група «Бэтэль-Карытас» адсвяткавала Вялікдзень

18 красавіка ў кавярні пры парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску Вялікдзень адзначылі маладыя людзі з абмежаванымі магчымасцямі з групы «Бэтэль-Карытас». Сустрэча была напоўнена цеплынёй і ўтульнасцю. Прысутных на мерапрыемстве асабіста павіншаваў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Ён уручыў удзельнікам свята шакаладныя яйкі і, нават, праспяваў з імі хорам. Гэты дзень надоўга застанецца ў сэрцы кожнага. Ганна Будзіч, тэкст Аляксандр Ужгарадскі, ...

Читать далее »

Пасхальная Вiгiлiя з парафіі Святога Антонія ў Віцебску (+відэа)

Прадстаўляем Вашай увазе запіс трансляцыі з Пасхальнай Вігіліі, якая адбылася 15 красавіка 2017 года ў парафіі Святога Антонія ў Віцебску. Урачыстую Літургію ўзначаліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч.

Читать далее »

Велікоднае віншаванне біскупа Алега Буткевіча

Паважаныя браты і сёстры ў Хрысце, дарагія вернікі! “Не бойцеся, ведаю што вы шукаеце Езуса ўкрыжаванага, няма Яго тут, Ён уваскрос, як сказаў…” (Мц 28, 5-6). Словы Анёла, якога сустрэлі жанчыны на досвітку каля магілы, дзе было пакладзена цела Езуса, наноў абвяшчаюць нам радасную вестку пра вялікую перамогу Езуса Хрыста над грахом і смерцю і Яго прысутнасць сярод нас! Хрыстос ...

Читать далее »