У 2017 годзе працягнецца пастырская візітацыя парафій у Віцебскай дыяцэзіі. Біскуп Алег Буткевіч наведае кожную супольнасць католікаў. Таксама гэта нагода для кіраўніка дыяцэзіі паглыбіць кантакты з душпастырамі, вернікамі і рознымі малітоўнымі і апостальскімі супольнасцямі, якія існуюць у парафіях.
Падчас такіх сустрэч адбудзецца супольная Эўхарыстыя. Будзе магчымасць падзякаваць Пану Богу за ўчыненыя дасягненні і разгледзець актуальныя пытанні з жыцця мясцовага Касцёла.
Расклад біскупскіх візітацый на 2017 год:
15 студзеня – Дзісна і Завуцце;
22 студзеня – Павяцце і Ідолта;
29 студзеня – Друя і Друйск;
5 лютага – Мёры;
12 лютага – Шаркаўшчына;
26 лютага – Лужкі;
5 сакавіка – Германавічы;
30 красавіка – Паставы, парафія св. Антонія, парафія Езуса Міласэрнага;
7 мая – Дунілавічы;
21 мая – Лучай;
28 мая – Камаі;
4 чэрвеня – Лынтупы;
24 чэрвеня — Ваўкалаты;
9 ліпеня – Дрысвяты;
23 ліпеня – Відзы;
30 ліпеня – Пагошча;
6 жніўня – Далёкія;
13 жніўня – Опса;
27 жніўня — Варапаева;
8 кастрычніка –Удзела;
22 кастрычніка – Празарокі, Фарынава, Ветрына;
29 кастрычніка –Глыбокае.
У праграме магчымы змены.
Візітацыя з’яўляецца адной з найбольш важных падзей для кожнай парафіяльнай супольнасці, прадугледжанай у праве Касцёла (Кодэксе Кананічнага Права).
Візітацыя біскупа ў дыяцэзіі з’яўляецца апостальскай дзейнасцю і паказвае, што біскуп з’яўляецца фундаментам і знакам еднасці дыяцэзіяльнага Касцёла.
для друку