Архив меток: Біскуп Алег Буткевіч

Сустрэча «Маргарытак» з біскупам Алегам Буткевічам адбылася ў Удзеле

3 жніўня ў касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Удзеле прайшла другая агульнадыяцэзіяльная сустрэча ўдзельнікаў апостальскага руху «Маргарытка». Прыбылі вернікі з Глыбокага, Шаркаўшчыны, Браслава, Германавіч, Дзеркаўшчыны і Удзела. Спатканне распачалося адарацыяй Найсвяцейшага Сакраманту і ружанцовая малітва першай суботы месяца. Святую Імшу ўзначаліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Ардынарый прывітаў удзельнікаў такой неабходнай малітвы, якая сваёй моцай праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны ...

Читать далее »

У Удзеле адбудзецца сустрэча прадстаўнікоў апостальскага руху “Маргарытка”

На спатканне, якое пройдзе ў суботу 3 жніўня, запрашаюцца ўсе чальцы гэтага руху з усёй Віцебскай дыяцэзіі. Пачатак сустрэчы ў 11 гадзін. У праграме: выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманта і адарацыя, святая Імша з удзелам біскупа Алега Буткевіча, абед, канферэнцыя, Вяночак да Божай Міласэрнасці, абмеркаванне планаў. У праграме магчымыя змены. Усім, хто збіраецца браць удзел у гэтай сустрэчы, просьба паведаміць да 30 ліпеня  а. Яраславу Банасяку ...

Читать далее »

Christus vivit! У Браславе прайшлі Дні моладзі Віцебскай дыяцэзіі

Christus vivit! Хрыстус жыве! — пад такiм дэвiзам з 22 па 25 ліпеня 2019 года прыходзілі Дыяцэзіяльныя Днi моладзi ў Браславе, якая аб’яднала сёлета каля 100 чалавек з розных парафiй. Менавiта такiмi словамi названа адгартацыя Папы Францiшка для моладзi, выдадзеная ў красавiку гэтага года.  Праграма гэтай сустрэчы была насычаная. Распачалося адкрыццё Дзён моладзi святой Iмшой, якую ўзначальваў бiскуп Алег Буткевiч. Таксама ...

Читать далее »

Цэнтр “Светач” у Бягомлі адзначыў сваё трохгоддзе

Цэнтр дапамогі залежным ад алкаголю і наркотыкаў “Светач” быў створаны пра рыма-каталіцкай парафіі Езуса Валадара Сусвету ў Бягомлі тры гады таму. Ініцыятарам яго стварэння былі жыхары Наваполацка Уладзімір Шчэпін разам са сваёй жонкай Таццянай. У свой час яны сутыкнуліся з праблемай залежнасці ў сваім жыцці, а зараз самі дапамагаюць цвяроза жыць іншым. Як адзначае спадар Уладзімір, у свой час людзі ...

Читать далее »

Новы касцёл асвечаны ў Бешанковічах (дадалося відэа)

Храм у гонар святых Пятра і Паўла асвяціў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Падзея адбылася ў нядзелю 29 чэрвеня, калі Каталіцкі Касцёл адзначае свята гэтых апосталаў. Гэтай падзеі вернікі з Бешанковічаў чакалі вельмі даўно. Парафія аднавілася тут амаль два дзесяцігоддзі таму. Першым святаром, які распачынаў тут працу, быў ксёндз Казімір Гваздовіч. Ён успамінае, як першы раз прыехаў сюды ў 2000 ...

Читать далее »

У Бешанковічах асвяцілі новы касцёл

Падзея адбылася ў суботу 29 чэрвеня, абрад асвячэння здзейсніў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. У гэты дзень Каталіцкі Касцёл адзначае свята Апосталаў Пятра і Паўла, і менавіта ў гонар гэтых святых быў асвечаны новы касцёл. Ва ўрачыстай падзеі ўзялі удзел святары, сёстры законныя, парафіяне з Бешанковіч, а таксама шмат гасцей з парафій Віцебскай дыяцэзіі. На пачатку святой Імшы іерарх акрапіў сцены ...

Читать далее »

Дэкрэты біскупа Алега Буткевіча па персанальных зменах у дыяцэзіі

Шаноўныя святары і кансэкраваныя асобы, біскупам Віцебскім выдадзены наступныя дэкрэты па персанальных зменах у Віцебскай дыяцэзіі. Дарагім святарам і дыякану шчырая ўдзячнасць за працу ў мінулых парафіях. Жадаю Божага бласлаўлення ў паслузе на новым месцы. кс. Віктар Місевіч, канцлер Дэкрэты Біскупа Віцебскага:  — дк. Алег Зямчонак з днём 28.04.2019г. накіраваны ў парафію Беззаганнага Сэрца Марыі ў Оршы. — кс. Павел ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч удзяліў дыяканскае і святарскае пасвячэнні ў супольнасці марыянаў

8 чэрвеня 2019 года ў Ліхені ў санктуарыі Маці Божай Ліхеньскай у супольнасці айцоў марыянаў адбылася вялікая ўрачыстасць. Два дыяканы Матэўш Целецкі і Лукаш Гай сталі прэзбітэрамі, а два клерыкі Ілля Саўчанка і Каспер Павляк – дыяканамі. Пасвячэнні ўдзяліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Сярод новапасвечаных — дк. Ілля Саўчанка МІС паходзіць з парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім. На заканчэнне ...

Читать далее »

У Віцебску адбылася працэсія Божага Цела (дадалося відэа)

У суботу, 1 чэрвеня, вернікі Віцебскай дыяцэзіі разам са святарамі прайшлі працэсіяй па вуліцах горада. У мерапрыемстве ўдзельнічала каля паўтысячы вернікаў. Шэсце пачалося пасля святой Імшы ў катэдры Езуса Міласэрнага, тут жа ў двары катэдры быў зроблены першы алтар. Усяго, як вядома, у працэсіі Божага Цела арганізоўваюцца чатыры алтары. Як адзначыў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч “гэтая працэсія ёсць сведчаньнем нашай ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч асвяціў крыж на месцы былога касцёла ў вёсцы Ураджайная

Асвячэнне адбылося ў нядзелю 19 мая пасля Імшы ў капліцы. Пяць гадоў таму, 17 мая 2014 года біскуп Алег здзейсніў асвячэнне самой капліцы. Хаця больш правільна назваць яе касцёлам, бо гэты храм вельмі прыгожы і даволі вялікі. Парафіяне разам з новым пробашчам кс. Віталём Бяленікам сустрэлі біскупа перад уваходам у святыню. У якасці госця на ўрачыстасць прыбыў пробашч суседняй парафіі ...

Читать далее »