Святы Айцец заклікае далучыцца да міжрэлійгінай малітвы ў інтэнцыі заканчэння пандэміі каранавіруса. Адмысловы заклік ён скіраваў 3 мая 2020 г.
“Паколькі малітва мае паўсюдную каштоўнасць, я прыняў прапанову Высокага камітэта па чалавечым братэрстве адносна таго, каб 14 мая вернікі ўсіх рэлігій духоўна далучыліся да Дня малітвы і посту, просячы Бога дапамагчы чалавецтву перамагчы пандэмію каранавіруса”, — падкрэсліў Святы Айцец пасля малітвы «Regina Coeli», якая прайшла ў Ватыкане.
Малітоўная ініцыятыва была абвешчана 2 мая спецыяльным паведамленнем Камітэту па рэалізацыі мэтаў “Дэкларацыі аб братэрстве паміж людзьмі, міры ў свеце і агульным суіснаванні”.
Беларуская рэдакцыя Vatican News
для друку