Будзь як Святы Марцін! Не ўратуеш увесь свет. Не можаш прымірыць усіх з усімі. Не накорміш і не апранеш усіх. Але гэта яшчэ не повад, каб не зрабіць нічога.
Першы святы Вызнаўца, гэта значыць не мучанік, якога пачалі ўшаноўваць на Захадзе. Ён жыў у 4 стагоддзі. Настолькі даўно, што маем, прынамсі некалькі версій яго біяграфіі. У кожнай з іх, аднак, ёсць аднолькавая лінія: служба ў рымскай арміі, якую Марцін распачаў, калі яму было пятнаццаць гадоў і кінуў ваеннае рамяство пасля пераходу ў хрысціянства.
Святы Марцін і плады яго працы
Мы ведаем, што ён быў вучнем святога Іларыя, заснавальнікам манастыроў і пустэльнікам, якога жыхары Тура супраць яго волі абралі ў 371 годзе сваім біскупам. У тыя часы была такая практыка. Праз два гады жыхары Медыялану абяруць сабе на біскупа катэхумэна, гэта азначае кандыдата на хрост, якога звалі Амброзій, які пазней таксама стане святым.
Сціплы, працавіты. Вандроўны спосаб выканання пастарскіх абавязкаў Святога Марціна, мякка кажучы, раздражняў суседніх біскупаў. Аднак ён быў вельмі плённым. Яму ўдалося прывесці многіх да Хрыста і Яго Касцёла. Чым больш іх было, тым больш Святы Марцін пакутаваў ад злога духа, які непакоіў яго нават у гадзіну яго смерці. Але потым, па меркаванні Сульпіцыя Севера, ён коратка адказаў яму: чаго чакаеш, звер? У ва мне нічога не знойдзеш! Коратка і па тэме. Увесь Марцін.
Варта дадаць, што ў Кандэс, дзе ён памёр 8 лістапада 397 г., ён пайшоў, каб прымірыць паміж сабою супярэчлівае паміж сабою мясцовае духавенства. Відаць, эфектыўна.
Легенда пра Святога Марціна і плашч
Аднак, Святы Марцін асацыіруецца ў асноўным з легендай пра плашч. Можна дапусціць, што гэта легенда ў лепшым сэнсе гэтага слова: праўдзівая гісторыя, расказаная такім чынам, што раскрывае Божы змест падзей, а не проста дакладна, але павярхоўна фіксуе факты. Усе біёграфы святога паўтараюць легенду пра плашч. Яна з’яўляецца самым распаўсюджаным сюжэтам іканаграфічных выяваў святога.
Марцін на кані каля брамы Ам’ена, на зямлі мерзнучы жабрак. Марцін выцягвае меч, адразае палову плашча і накрывае ім жабрака. Уначы сніцца яму Хрыстос, Які хваліцца сваім анёлам: “Паглядзіце, як прыгожа апрануў мяне мой слуга Марцін!”, паказваючы разрэзаны кавалак плашча на сваіх плячах.
“Тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі”. Хрысціянства ў двух словах. Марцін у двух словах. Хрысціянства ў Марціне. Такое простае, звычайнае, цёплае і пахучае хлебам, як Познаньскі круасан Святога Марціна.
Што такога ў гэтай гісторыі, якая так узрушвае і кранае? Што такога істотнага яна кажа, што яна захоўвалася сямнаццаць стагоддзяў, хоць на шляху многія — і ў значна большай ступені — аказвалі дапамогу тысячам тых, хто мае патрэбу? Што яна сёння можа сказаць нам?
Будзь як Святы Марцін
Марцін ішоў. Ён не шукаў жабрака. Ён сустрэў яго выпадкова, ледзь не спатыкнуўся яго. Не трэба шукаць магчымасці, каб зрабіць дабро, трэба проста заўважыць іх. Яны знаходзяцца на кожным кроку, кожны дзень і маюць твары канкрэтных людзей.
Марцін адрэагаваў неадкладна. Ён не задумваўся, калі і што рабіць. Дабро, якое я павінен сёння зрабіць, не з’яўляецца тэмай акадэмічнага нарысу. Ніхто яшчэ не наеўся сумневамі і роздумамі. І ад разважанняў “за” і “супраць” яшчэ нікому не стала цяплей у руках.
Марцін зрабіў, што мог. А тое, што ён не мог, не рабіў. Ён ахвяраваў палову плашча, якую ён мог даць, таму што гэты плашч належыў яму. Другая палова была ўласнасцю арміі. Давай і рабі столькі, колькі зможаш. Не можаш аддаць сваю куртку? Окей. А можаш аддаць свае рукавіцы? Магчыма, менавіта твае рукавіцы/пальчаткі будуць карысныя таму, хто ўвесь дзень стаіць на вуліцы.
Будзь як Святы Марцін! Не зменіш увесь свет. Не можаш прымірыць усіх з усімі. Не накорміш і не апранеш усіх. Але гэта яшчэ не повад, каб не зрабіць нічога.
Пераклад Вікторыі Колзун, catholicnews.by
Паводле pl.aleteia.org
