Беларусы прымаюць актыўны ўдзел у дыяцэзіяльных днях моладзі ў Польшчы

IMG_4316Адна з беларускіх груп з Віцебскай дыяцэзіі, якая цяпер знаходзіцца ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Міхалавіцах (Варшаўская архідыяцэзія), мае насычаную штодзённую праграму.

У чацвер, 21 ліпеня, удзельнікаў чакала экскурсія па Варшаве. Наведалі Сейм Польшчы, папрысутнічалі на паседжанні, адбыўся шпацыр па Каралеўскім садам. Пасля абеду ў семінарыі мясцовы клерык 4 курса правёў экскурсію па навучальнай установе. Увечары “Моладзь для Хрыста” скіравалася на дыяцэзіяльнае спатканне на Плошчу Пілсудскага, дзе ўдзельнікі СДМ з розных краін былі прысутныя на канцэрце.

22 ліпеня беларусы разам з грузінскай групай наведалі Санктуарый Маці Божай Беззаганна Зачатай і св. Максіміліяна Кольбе ў Непакалянаве.

IMG_4276

Вельмі прыемна было спаткаць цяперашняга апекуна гэтага санктуарыя а. Міраслава Капчэўскага, францішканіна, які на працягу многіх гадоў служыў у Удзеле, што на Глыбоччыне. Таксама сустрэліся з а. Веславам Глэмбоцкім, які 24 гады працаваў у Івянцы. Потым адбылася сустрэча і маленькі імправізаваны канцэрт у Доме састарэлых і інвалідаў у Брамках. Увечары ў парафіяльным касцёле адбылося набажэнства святла з сем’ямі з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнта.

Суботні дзень стаў спартыўным. Маладыя людзі з Беларусі і Грузіі гулялі разам, а таксама праходзілі розныя квесты.

IMG_4548

Каманда з чатырох беларускіх дзяўчат стала самай хуткай і атрымала першае месца. На заканчэнне адбыўся футбольны матч. Пераможцамі яго сталі пілігрымы з Грузіі на чале з кс. Дарыюшам.

Спатканне моладзі ў Варшаўскай архідыяцэзіі працягваецца і праз некалькі дзён распачнуцца Сусветныя дні моладзі ў Кракаве.

Марына Сінкевіч, тэкст і фота

Глядзі таксама:
Папа Францішак узначаліў начное чуванне і св. Імшу на заканчэнне СДМ на Полі міласэрнасці ў Кракаве
Беларуская моладзь прыняла ўдзел у Крыжовым шляху з Папам Францішкам
Удзельнікі СДМ задаюць пытанні біскупам
Моладзь прывітала Святога Айца (+відэа)
“Дакрануцца да Божай міласэрнасці”: біскуп Алег Буткевіч правёў катэхезу для моладзі ў Кракаве
Катэхеза і танец ад біскупа Юзафа Станеўскага ў Кракаве (+відэа)
Дні ў дыяцэзіях скончыліся. Кракаў сустракае пілігрымаў
«Моладзь для Хрыста» прыбыла ў Міхалавіцы на дыяцэзіяльныя дні моладзі напярэдадні СДМ

для друку для друку