Авторские архивы: catholic_admin

Беларусь у святых гербах: Узда

Апостала Пятра мы ўжо сустракалі на гербах беларускіх гарадоў – Барысава і Малечы. А вось апостал Павел прысутнічае пакуль што першы раз. Тое, што два апосталы знайшлі сабе месца на адным гербе, не павінна здзіўляць: і католікі, і праваслаўныя часта іх паказваюць разам. Выява на гербе Узды мае праваслаўны радавод. У горадзе дзве святыні: касцёл Узвышэння Святога Крыжа і царква ...

Читать далее »

Касцёл на Кубе. Аповед місіянера

Пробашч з Талачына айцец Станіслаў Скрыдалевіч SAC нядаўна вярнуўся з Кубы, дзе амаль два гады быў місіянерам у мясцовых парафіях. У сённяшнім нумары “Каталіцкага Весніка” святар дзеліцца сваімі ўражаннямі і распавядае пра сваё служэнне. – Айцец Станіслаў, распавядзіце, як і калі Вы патрапілі на далёкую Кубу? – 11 студзеня 2016 года распачалося нашае падарожжа на Кубу. Перад тым як паехаць ...

Читать далее »

Адбудзецца пілігрымка для маці з Ашмян у Баруны

У першую нядзелю мая ў Гродзенскай дыяцэзіі адзначаецца Дзень маці. З гэтай нагоды 6 мая з Ашмян вырушыць пілігрымка да Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных у Барунах. Прыняць удзел у пілігрымцы для мамаў запрашаюцца ўсе жанчыны, маці, а таксама дзяўчаты – будучыя маці. Пілігрымка сёлета адбудзецца ў дзявяты раз. Праграма пілігрымкі: 7.00 – рэгістрацыя ўдзельнікаў на прыкасцёльным пляцы ў Ашмянах 7.25 ...

Читать далее »

Папа запрашае кіраўнікоў Цэркваў да малітвы за Блізкі Усход

Францішак наведае італьянскі горад Бары, каб прыняць удзел у малітоўнай сустрэчы ў інтэнцыі міру на Блізкім Усходзе, дзе ў выніку драматычнай сітуацыі працягваюць пакутаваць шматлікія хрысціяне. Адмысловы Дзень малітвы і разважання пройдзе 7 ліпеня і будзе насіць экуменічны характар.  Да ўдзелу ў падзеі Папа запросіць кіраўнікоў Цэркваў і хрысціянскіх супольнасцяў блізкаўсходняга рэгіёна. Вернікаў ва ўсім свеце ён заклікае падтрымаць падрыхтоўку ...

Читать далее »

Пытанне святару: споведзь і забытыя грахі

“Хвала Хрысту! Скажыце, калі ласка, калі я быў у касцёле на споведзі, здаецца, пра ўсе грахі расказаў, якія памятаў. А потым дома ўспомніў: забыўся сказаць, што глядзеў эротыку і парнаграфію. Але на споведзі сказаў, што пралюбадзейнічаў у думках. Скажыце, трэба на другі дзень ісці зноў на споведзь і вызнаваць гэтыя грахі? Што рабіць? Паколькі я кожную нядзелю хаджу на Імшу ...

Читать далее »

Як Касцёл ставіцца да ведычных ведаў?

 “Хвала Хрысту! Раскажыце, калі ласка, як Касцёл ставіцца да ведычных ведаў і заснаваных на іх вучэнняў. У маёй працы пры падборы колеру выкарыстоўваюць дадзеныя, заснаваныя на вучэнні Тантра-джйоціш. Ці магу я выкарыстаць матэрыялы, заснаваныя на гэтай тэорыі? Дзякуй”. Алена На пытанне адказвае а. Аляксандр Махнач SP, піяр з Ліды: – Хвала навекі! Індуізм з’яўляецца вялікай рэлігіяй індыйскага субкантынента. Гэта рэлігія ...

Читать далее »

Святарскае пасвячэнне ў супольнасці капуцынаў адбудзецца ў Докшыцах

4 мая 2018 г. прэзбітэрскае пасвячэнне прымуць 2 дыяканы з Беларускай кустодыі Ордэна братоў меншых капуцынаў — брат Ігар Колзун і брат Максім Варанюк. Сакрамэнт пасвячэння другой ступені яны атрымаюць у касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Докшыцах (Віцебская дыяцэзія) з рук біскупа Рэйк’явіка Давіда Тэнцэра OFMCap (Ісландыя). Пасвячэнне адбудзецца падчас св. Імшы ў 11.00. Catholic.by

Читать далее »

ІV Парафіяда дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі распачнецца 8 жніўня ў Оршы (+умовы)

ІV Парафіяда дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі пройдзе ў Оршы пры парафіі Беззаганнага Сэрца Марыі 8-11 жніўня 2018 года. Тэма сёлетняй сустрэчы — «Касцёл — гэта сям’я». У праграме Парафіяды прадугледжаны святая Імша і сумесная малітва, разнастайныя цікавыя спаборніцтвы і знаёмствы са святымі, разважанне Бібліі і адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта, канферэнцыі, майстар-класы, канцэрт і танцы, знаёмствы з цікавымі людзьмі, а таксама ...

Читать далее »

Запрашэнне на рэкалекцыі для жанчын «Эстэр»

З 4 па 6 мая ў Оршы пройдзе рэкалекцыйны курс для дзяўчат і жанчын «Эстэра». Тэма курса — «Пра жаночае цярпенне… Пра ўсемагутнасць Бога… Пра Яго міласэрнасць…». На курсе пойдзе размова пра тое, што жанчыны, сустракаючыся з цярпеннем у сям’і, такім як алкагалізм мужа, або праблемы з сынам ці дачкой, пачынаюць станавіцца «ахвярай», знаходзяць у іншым ворага, а самі спыняюцца ...

Читать далее »

Святы Пасад: ядзернае стрымліванне стварае ілюзію міра

Ядзернае стрымліванне стварае “трагічную ілюзію” міру, падкрэсліў Пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры ААН на пасяджэнні, якое прайшло 23 красавіка ў Жэневе ў рамках падрыхтоўкі да Канферэнцыі па аглядзе дзеяння Дамовы аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі, запланаванай на 2020 год. У сваім выступленні арцыбіскуп Іван Юркавіч зазначыў, што зброя масавага знішчэння, асабліва ядзерная, стварае “падманлівае пачуццё бяспекі”. Ён нагадаў, што Святы Айцец ...

Читать далее »