Як Касцёл ставіцца да ведычных ведаў?

 “Хвала Хрысту! Раскажыце, калі ласка, як Касцёл ставіцца да ведычных ведаў і заснаваных на іх вучэнняў. У маёй працы пры падборы колеру выкарыстоўваюць дадзеныя, заснаваныя на вучэнні Тантра-джйоціш. Ці магу я выкарыстаць матэрыялы, заснаваныя на гэтай тэорыі? Дзякуй”. Алена

На пытанне адказвае а. Аляксандр Махнач SP, піяр з Ліды:

– Хвала навекі! Індуізм з’яўляецца вялікай рэлігіяй індыйскага субкантынента. Гэта рэлігія складаецца з комплексу вераванняў, супольнаю асноваю якіх ёсць прызнанне святымі кнігамі Ведаў, і сістэма кастаў, каторая ў мінулым моцна падкрэслівалася. Індуізм пры ўмове наяўнасці кастаў практычна можа існаваць толькі ў Індыі. Ці таксама будыйская дактрына, што з’яўляецца рэформаванай часткай брахманізму і паказвае самастойны шлях да дасягнення дасканаласці і вызвалення.

Што ж да вучэння тантра-джйоціш, то гэта ведычная астралогія і астраномія. Касцёл ставіцца з пашанай да розных вызнаўцаў іншых рэлігій, але хрысціянін не павінен займацца гэтым. Чаму?

Таму што астралогія ўвогуле супярэчыць біблійнаму навучанню прынамсі ў двух пытаннях: падтрымлівае веру ў штосьці іншае, а не ў Бога, а таксама з’яўляецца формай праслаўлення. Такія практыкі разыходзяцца з хрысціянскай верай.

Немагчыма акрэсліць Божую волю дзякуючы гараскопам. Як хрысціяне мы павінны чытаць Біблію і маліцца да Бога, каб атрымаць мудрасць і падказкі напрамкаў дзейнасці. Карыстанне такога кшталту рэчамі з’яўляецца парушэннем Божых спосабаў камунікаваць са сваімі дзецьмі. Тут ёсць вялікая небяспека таго, што пэўныя жэсты і практыкаванні самі па сабе выступаюць ідалапаклонніцтвам і адкрываюць сэрца чалавека на дзеянне злога духа ў нашым жыцці. Натуральна, што індуісцкія фундаменталісты выкарыстоўваюць розныя практыкі сваёй веры ў мэтах правядзення ідэалагічнай экспансіі, каб умацаваць свой рэлігійны ўплыў, асабліва ў еўрапейскіх краінах. Сучаснаму чалавеку лягчэй прыняць экзатычныя звычаі і рытуалы, чым Евангелле, якое заклікае да навяртання.

Беражы Вас Бог!

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі