Візіт ардынарыя адбыўся ў нядзелю, 27 мая. Гісторыя парафіі Святога Юзафа Рамесніка ў Парыжы Пастаўскага дэканату распачалася ўжо ў ХХІ стагоддзі, яна ўтвораная дзякуючы працы светлай памяці ксяндза Юозаса Булькі. Вернікі па традыцыі сустрэлі свайго пастыра перад уваходам у святыню. Святая Імша распачалася а дзявятай гадзіне, яе ўзначаліў біскуп Алег Буткевіч. Хаця парафія ў Парыжы невялікая, яна не мае свайго ...
Читать далее »Авторские архивы: catholic_admin
Біскуп Алег Буткевіч з пастырскай візітацыяй у Глыбоцкім дэканаце (+відэа)
Візіт іерарха ў вёску Канстанцінава адбыўся ва ўрачыстасць Святой Тройцы 27 мая і супаў з парафіяльным адпустам. Падзеі паспрыяла надвор’е, якое выдалася ў гэты дзень проста цудоўным. Каб сустрэць высокага госця, усе вернікі выйшлі з храма. Біскупу ўручылі каравай дамашняга хлеба, а таксама кветкі. Пасля прывітання іерарх акрапіў усіх святой вадой, пажартаваўшы, што ў такі спякотны дзень вады можна выкарыстаць ...
Читать далее »Што рабіць, калі святар адмовіў у споведзі?
“Добры дзень. Святар мне адмовіў у споведзі. Я звярнулася да пэўнага святара з просьбай паспавядаць мяне. Аднак ён сказаў: “Звярніцеся да іншага святара, бо я вас не паспавядаю”. Што мне рабіць”? Вольга На пытанне адказвае а. Аркадзь Куляха OCD, Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя імя святога Тамаша Аквінскага ў Пінску: – Шаноўная Вольга! Дзякуй Вам за пытанне, якое закранае вельмі важную ...
Читать далее »Доўгая дарога да Бога. Жыццёвая гісторыя Віктара Лукшы
“Страшна не ўпасці, страшна — не падняцца”. Віктар Лукша адкрывае свой сшытак з разнастайнымі афарызмамі і зачытвае гэты выраз адным з першых. У ім адлюстраваны няпросты ўласны лёс. Спачатку Віктар упаў у духоўным плане – доўга жыў без Бога ў сэрцы. Потым фізічна: будучы ў нецвярозым стане, упаў з матацыкла. Аднак колькі б сіл гэта ні каштавала, здолеў падняцца. “Выкарабкаўшыся” ...
Читать далее »Святы Айцец да моладзі: прысутнасць, камунія, місія
Прысутнасць, камунія, місія: на гэтых трох паняццях засяродзіўся Папа ў сваім відэазвароце да аргентынскай моладзі, якое ён запісаў з нагоды Нацыянальнай сустрэчы ў Расарыё. Глядзець на некага зверху дазволена толькі тады, калі ў мяне ёсць намер схіліцца да яго і дапамагчы ўстаць, адзначыў ён у абнародаваным 26 мая відэа. “Ты ўмееш супакоіць сваё сэрца, каб пачуць голас Езуса? Гэта не ...
Читать далее »Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы глыбоцкія вернікі адзначылі разам з біскупам Юзафам Станеўскім (+відэа)
27 мая вернікі Глыбокага адзначылі парафіяльны фэст у гонар Найсвяцейшай Тройцы, якога з нецярпеннем кожны год чакаюць. Урачыстую святую Імшу ўзначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Прыбылі таксама святары з дэканату і іншых парафій, большая частка якіх несла паслугу ў сакраманце пакуты і паяднання ў канфесіяналах. Біскуп Юзаф у 1991 годзе адбываў практыку ў Мосары, як клерык пасля 1 ...
Читать далее »«Маёўка» — цудоўны час для малітвы і сямейнага адпачынку
26 мая ў Глыбокім у другі раз прайшла «маёўка» сем’яў. Сужэнствы сабраліся разам, каб скончыць «навучальны» год, на працягу якога яны збіраліся кожную трэцюю сераду месяца і вучыліся разам з пробашчам парафіі кс. Мікалаем Ціхановічам узаемнай любові, прабачэнню, нясенню крыжа адзін аднаго. Акрамя глыбачан, якіх сабралася 11 сужэнстваў разам з дзецьмі, далучылася і шматдзетная сям’я з Наваполацка. «Перад тым як ...
Читать далее »Калі б не няшчасце, не было б і шчасця
Менавіта гэтая прымаўка прыходзіць на розум пры праглядзе гэтых фотаздымкаў. Падчас агульнай аўдыенцыі 23 мая на Плошчы св. Пятра ў Ватыкане гэтаму мужчыне стала дрэнна. Лекары хуткай дапамогі прынялі ўсе неабходныя меры, каб дапамагчы яму, а Святы Айцец удзяліў бласлаўленне. Фота Vatican News
Читать далее »У Мінску адкрыюць хрысціянскі сацыяльны цэнтр для дзяцей і моладзі ў патрэбе
З дня на дзень у Мінску будзе асвечаны Хрысціянскі сацыяльны цэнтр – першы ў Беларусі, адкрыты Каталіцкім Касцёлам. Вялікі крыж на фасадзе, фігура святога Юзафа каля ўваходу, унутры – пастэльныя колеры і кветкавыя матывы: будынак па вуліцы Серафімовіча, 19 у Мінску выдзяляецца сярод іншых з першага погляду. Тут з дня на дзень будзе асвечаны Хрысціянскі сацыяльны цэнтр – першы ў ...
Читать далее »У Глыбокім адбудзецца сустрэча катэхетаў
У панядзелак, 28 мая ў Глыбокім пройдзе сустрэча катэхетаў, падчас якой будуць прадстаўлены падручнік і сшытак «Бог любіць мяне» — для вучняў, якія першы год рыхтуюцца да сакрамэнту пакаяння і Эўхарыстыі. На сустрэчу запрашаюцца катэхеты і ўсе зацікаўленыя. Сустрэча адбудзецца ў Гарадскім доме культуры ў 10.30 па адрасе: вул. Камуністычная, 10. Усіх ахвочых просім запісвацца по тэлефоне: +37529 274-84-55 (мтс, viber) ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!