Авторские архивы: catholic_admin

Святы Айцец адзначае Дзень нараджэння

17 снежня 2018 года Папа Францішак адзначае сваё 82-годдзе. У гэты дзень ён атрымлівае віншаванні ад кіраўнікоў дзяржаў, рэлігійных лідэраў, прадстаўнікоў свету навукі, мастацтва і тысяч людзей з усяго свету. Па традыцыі свае віншаванні Пантыфіку скіравала старажытная рымская кандытарская “Hedera”, супрацоўнікі якой перадалі ў Ватыкан спецыяльны торт з індыйскім манга, упрыгожаны выявай Папы ў атачэнні моладзі. Такое аздабленне стала выразам ...

Читать далее »

Касцёл на шляху да нарады па абароне непаўналетніх

Ватыканская сустрэча па абароне непаўналетніх, на якую збяруцца біскупы з усяго свету, гэта не пачатак “з нуля”, але падзея, пакліканая даць новы імпульс для далейшых крокаў, заўважыў кс. Фэдэрыка Ламбардзі. Шматгадовы старшыня Залы Друку Апостальскай Сталіцы і блізкі паплечнік Бэнэдыкта XVI напісаў артыкул “У напрамку біскупскай сустрэчы па абароне непаўналетніх”. Ён быў надрукаваны на старонках старажытнейшага італьянскага каталіцкага выдання “La ...

Читать далее »

Ва Украіне створана незалежная Праваслаўная Царква

15 снежня на ўстаноўчым саборы ў кіеўскім Сафійскім саборы пад кіраўніцтвам прадстаўніка Канстанцінопальскага патрыярхату мітрапаліта Эмануіла Гальскага была створана аўтакефальная Праваслаўная Царква ва Украіне. Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка, выступаючы перад людзьмі, якія сабраліся перад саборам. Паводле яго, новую аб’яднаную царкву заснавалі сабор і ўсе епіскапы Украінскай Праваслаўнай Царквы Кіеўскага Патрыярхату і Украінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, а таксама ...

Читать далее »

Прыгожая і простая задума для хатняй каляднай стаенкі

З набліжэннем свята, напэўна, шмат бацькоў думае над тым, як цікава і карысна правесці час з дзецьмі, нагадаць ім гісторыю нараджэння Езуса, а пры нагодзе стварыць прыгожую святочную дэкарацыю. Прапануем цудоўную задуму, як зрабіць бэтлеемскую стаенку са звычайных слоікаў. Практычна ўсе патрэбныя для стварэння такой дэкарацыі элементы можна знайсці ў кожным доме. Дастаткова мець толькі некалькі слоікаў рознага памеру, ёлачныя ...

Читать далее »

Мультфільмы і кампутарныя гульні — ці можна пазбегнуць залежнасці ў дзяцей?

У эфіры Радыё Марыя зусім нядаўна ішла гаворка пра разнастайныя гаджэты і тое, якое месца яны павінны займаць у жыцці дзяцей. Тэма настолькі важная і актуальная, што мы вырашылі нагадаць некаторыя асноўныя моманты з размовы пра гэтую праблему. Колькі часу дзіця павінна праводзіць каля экрана? Што можна глядзець, а што не? Якія ёсць “карысныя” і “шкодныя” гульні? І як увогуле ...

Читать далее »

15 снежня — трэцяя нядзеля Адвэнту, нядзеля радасці

ІІІ Нядзеля Адвэнту ў Касцёле называецца Нядзеляй «Gaudete», ці Нядзеляй радасці. Часам яе называюць таксама «Ружовай нядзеляй», бо гэта адзін з двух дзён у годзе, калі святар цэлебруе літургію ў адзенні ружовага колеру. Назва гэтай нядзелі паходзіць ад словаў імшальнай антыфоны на ўваход: «Gaudete in Domino semper», ці «Радуйцеся заўсёды ў Пану». Тэксты літургіі гэтай нядзелі напоўнены радасцю з-за прадвешчанага ...

Читать далее »

Папа запрасіў бедных на перадкалядны абед

Ад імя Папы Францішка Служба Папскіх міласцяў запрасіла групу бедных на перадкалядны абед. Сустрэча адбудзецца ў аўторак 18 снежня ў спартыўным цэнтры Кастэльпарцыяна. Арганізацыяй абеду і абслугоўваннем гасцей будуць займацца спартсмены з каманды Падатковай паліцыі. У паведамленні Ватыканскай залы друку гаворыцца, што спартсмены “падзеляць з беднымі свята пад знакам спорту, у сямейнай атмасферы, з сімвалічнымі падарункамі”. Акцыя стала магчымай дзякуючы ...

Читать далее »

В Петербурге прошла международная конференция к 235-летию учреждения Могилёвской Архиепархии

С 6 по 9 декабря 2018 года в Санкт-Петербурге проходила международная конференция «Могилёвская римско-католическая архиепархия: Свидетельства живой памяти. 1783-1939 г. К 235-летию учреждения могилёвской архиепархии». Конференция проходила по благословению Архиепископа Павла Пецци, при участии Государственного музея истории религии. Главными инициаторами выступили приход св. Станислава, епископ и Католическая Высшая Духовная Семинария «Мария – Царица Апостолов». В программу конференции, помимо докладов, была ...

Читать далее »

Стральба пад Каляды: у Страсбургу і бразільскім саборы загінулі людзі

Забойцы расстралялі наведвальнікаў Каляднага кірмаша і ўдзельнікаў святой Імшы. Дзве трагедыі адбыліся амаль адначасова на розных кантынентах. У французскім Страсбургу 29-гадовы мясцовы жыхар адкрыў агонь па людзях, якія знаходзіліся ў раёне Каляднага кірмаша. Чацвёра чалавек загінулі, каля дзесяці параненыя, пры гэтым некаторыя знаходзяцца ў крытычным стане. Сам стралок таксама атрымаў раненні, але паспеў схавацца — цяпер яго шукаюць сотні паліцэйскіх. ...

Читать далее »

Беларусы на 13-м месцы па рэлігійнасці ў Еўропе

Беларусь заняла 13-е месца ў рэйтынгу рэлігійнасці сярод 34 еўрапейскіх краін. Пра гэта са спасылкай на даследаванні цэнтра Pew Research паведамляе партал TUT.BY. Вынікі сацыялагічнага апытання, якое праводзілася ў 2015–2017 гг., былі апублікаваныя на пачатку снежня. У ходзе даследавання па тэлефоне і асабіста былі апытаныя каля 56 тысяч чалавек, старэйшых за 18 гадоў, з 34 краін Заходняй, Цэнтральнай і Усходняй ...

Читать далее »