Стральба пад Каляды: у Страсбургу і бразільскім саборы загінулі людзі

Забойцы расстралялі наведвальнікаў Каляднага кірмаша і ўдзельнікаў святой Імшы.

Дзве трагедыі адбыліся амаль адначасова на розных кантынентах. У французскім Страсбургу 29-гадовы мясцовы жыхар адкрыў агонь па людзях, якія знаходзіліся ў раёне Каляднага кірмаша. Чацвёра чалавек загінулі, каля дзесяці параненыя, пры гэтым некаторыя знаходзяцца ў крытычным стане. Сам стралок таксама атрымаў раненні, але паспеў схавацца — цяпер яго шукаюць сотні паліцэйскіх. Аб злачынцу вядома тое, што ён быў раней судзімым радыкальным ісламістам і лічыўся ў спісе магчымых тэрарыстаў як чалавек, які прадстаўляе небяспеку для грамадства.

Пасля трагедыі ўлады адмянілі ўсе Калядныя мерапрыемствы — да таго часу, пакуль нападнік не будзе злоўлены.

Тым часам у бразільскім Кампінас ў каталіцкім катэдральным саборы Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі 49-гадовы мясцовы жыхар зладзіў стральбу з пісталетаў падчас святой Імшы. Ад рук забойцы загінулі чацвёра парафіян, а сам нападнік застрэліўся перад алтаром. Яшчэ чацвёра былі параненыя і шпіталізаваныя. Што тычыцца таго, хто страляў, то ён раней не судзімы, і матывы яго ўчынку пакуль высвятляюцца, адзначаюць у паліцыі.

Katolik.life

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі