Авторские архивы: catholic_admin

Ісці за голасам праўды

У размове з Пілатам перад сваёй смерцю Хрыстос сказаў: “Я для таго нарадзіўся і для таго прыйшоў на свет, каб засведчыць аб праўдзе. Кожны, хто ад праўды, слухае голас Мой”. Мы часта супраціўляемся гэтаму голасу, заглушаем яго, таму што прывыклі самі вырашаць, што такое праўда. Кожны раз, калі мы вырашаем жыць “сваёй праўдай”, а не Божай, мы заўважаем, што можам ...

Читать далее »

Папа Францішак пра праблему зачыненых касцёлаў

Папа Францішак скіраваў пасланне на імя кардынала Джанфранка Равазі, старшыні Папскай рады па культуры, з нагоды канферэнцыі, прысвечанай змене функцый зачыненых касцёлаў. Форум пад назвай “Бог тут больш не жыве?” праходзіць 29-30 лістапада ў Папскім грыгарыянскім універсітэце. “Касцёльныя культурныя каштоўнасці – гэта сведкі веры і супольнасці, якая іх стварала на працягу стагоддзяў, і таму яны з’яўляюцца інструментамі евангелізацыі, якія спадарожнічаюць ...

Читать далее »

Ці карае Бог дзяцей за грахі бацькоў?

«Хвала Хрысту! Ці карае Бог дзяцей за грахі бацькоў?» Святлана На пытанне адказвае а. Аляксандр Махнач SP, піяр з Ліды: Хвала навекі! Дзякую за актуальнае пытанне. Вельмі часта ўзнікае гэтае пытанне ў вернікаў, таму тут паспрабуем знайсці на яго адказ. У Старым Запавеце ёсць словы, якія некаторыя, магчыма, трактуюць маніпуляцыйна і «вераць», што Біблія быццам навучае пра кару за «грэх ...

Читать далее »

Перажыванне суму. Парады псіхолага

Сёння мы пагаворым пра сум. Не пра той, які па-руску “скука”, а пра той, што перакладаецца як “печаль”. Як ні дзіўна, але людзей, каторыя маюць здольнасць перажываць сум, не так і шмат. Сум – гэта рэакцыя на страту. Патрэбна гэта эмоцыя для палягчэння болю ад згубы і страты. Боль узнікае, калі траціцца штосьці каштоўнае. Чым большая каштоўнасць, тым большы боль, ...

Читать далее »

Гурт Laudans запісаў новы кліп на песню “Агмень”

Здымкі адбываліся ў сталічных студыях, у кліпе зняліся сябры і родныя музыкаў. «Мы перасталі рабіць грошы і пачалі займацца музыкай, — так пракаментаваў з’яўленне гэтага кліпа лідар гурта Андрэй Лугін. — Хочам каб кожны хто паглядзіць гэты кліп падумаў: ці на сваім я месцы? Ці люблю тое, чым я займаюся? Ці выкладаюся я па максімуму ў гэтым жыцці?” У гэтым ...

Читать далее »

Папа пра канец хрысціянскай цывілізацыі, якая жыве па-язычніцку

Хрысціянскае жыццё не сумяшчальнае з духам гэтага свету, заўважыў Папа падчас ранішняй св. Імшы, якую 29 лістапада цэлебраваў у капліцы сваёй ватыканскай рэзідэнцыі. У гаміліі Папа Францішак спаслаўся на біблійныя апавяданні пра знішчэнне двух гарадоў: Бабілёна – “прыгожага горада, сімвала марнасці, раскошы, самадастаткавасці, моцы гэтага свету”; і Ерузалема – “святога горада”. Пантыфік заўважыў, што Бабілён “стаўся жыллём дэманаў і прыстанішчам ...

Читать далее »

У Паставах адбылася пiлiгрымка сем’яў

24 і 25 лістапада ва ўтульным горадзе Паставы, у гасціннай парафіі пры касцёле Св. Антонія Падуанскага, адбылася пiлiгрымка сем’яў, арганізаваная душпастырствам сем’яў Віцебскай дыяцэзіі пры падтрымцы дабрачыннага фонда “Адкрытыя сэрцы”. Лейтматывам сустрэчы сталі словы Найсвяцейшай Панны Марыі “Хай будзе мне па слову Твайму”, якія аб’ядналі разважанні арганізатараў і ўдзельнікаў пілігрымкі вакол тэмы асабістай, шлюбнай і сямейнай пакоры перад воляй Усявышняга, ...

Читать далее »

Андрэйкі для дзяцей і моладзі прайшлі ў Лынтупах

Адвэнт, што распачнецца ў гэту нядзелю, і парафіяльны  адпуст у гонар святога Андрэя Апостала  сталі падставай для таго, каб у сераду, 28 лістапада, у нашым парафіяльным  араторыі  адбылася святочная сустрэча — Андрэйкі. У забавах прынялі ўдзел 60 дзяцей з Лынтупаў і Палесся.  Дзеці мелі магчымасць разам патанцаваць, прыняць удзел у шматлікіх конкурсах і атрымаць прызы. Быў таксама салодкі стол, дзе ...

Читать далее »

ЮНЕСКА ўключыла Будслаўскі фэст у спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны

ЮНЕСКА ўнесла Будслаўскі фэст у рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва, паведамляе МЗС. “Міжурадавы камітэт па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА сёння падчас 13-й сесіі аднагалосна прыняў рашэнне аб уключэнні беларускага элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны “Урачыстасць у гонар шанавання Іконы Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст)” у рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва”, — распавялі ў прэс-службе. Будслаўскі фэст — гэта ...

Читать далее »

Урачыстасць Хрыста Валадара сусвету адзначылі ў Лаздунах Гродзенскай дыяцэзіі

25 лістапада, на заканчэнне літургічнага года, у парафіі св. Сымона і Юды Тадэвуша адсвяткавалі ўрачыстасць Хрыста Валадара сусвету. Першая святочная Імша адбылася ў капліцы ў в. Даўнары. Парафіяне са сваім душпастырам кс. Анджэем Бураком маліліся на ўрачыстай святой Імшы ў інтэнцыі ўсёй Лаздунскай парафіі, а асаблівым чынам за кіраўніка, настаўнікаў, выхавацеляў, клерыкаў і усіх супрацоўнікаў і дабрадзеяў семінарыі ў Гродне. ...

Читать далее »