Семінарыйны гурт «AVE» наведаў з калядным канцэртам Гродзенскі прафесійна-тэхнічны каледж

17 снежня з нагоды надыходзячага свята Божага Нараджэння музычны гурт „AVE” Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне наведаў з калядным канцэртам Гродзенскі прафесійна-тэхнічны каледж бытавога абслугоўвання насельніцтва.

Такія сустрэчы сталі практычна традыцыяй, бо амаль кожны год семінарысты разам з выхавацелямі наведваюць навучэнцаў каледжа, каб падзяліцца радасцю з блізкіх святаў Божага Нараджэння.

Цёплая і шчырая атмасфера падчас канцэрту спрыяла таму, каб прысутныя адчулі блізкасць Бога, Яго айцоўскую любоў і няспынную падтрымку, дапамогу і апеку ў іх штодзённым жыцці.

У кароткіх перапынках паміж песнямі семінарысты разам з навучэнцамі разважалі пра таямніцу Божага Уцелаўлення і сэнс Нараджэння Пана, шукаючы тым самым Божы голас, які заклікае да радасці і любові ў апошнія дні перад прыйсцем Збаўцы.

Aндрэй Юхнік, grodnensis.by

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі