Сапраўдны настаўнік абуджае імкненне да ісціны, нагадаў Святы Айцец у пасланні да ўдзельнікаў 70-га Кангрэса па рэлігійнай адукацыі ў Лос-Анджэлесе (ЗША). Зварот, падпісаны Кардыналам-Дзяржсакратаром П’етра Паралінам, адрасаваны арцыбіскупу Хасэ Гомесу і ўсім удзельнікам форума, які 20-22 лютага 2026 года праходзіць у Анахайме бліз Лос-Анджэлеса. Святы Айцец выказаў спадзяванне на тое, што кангрэс па рэлігійнай адукацыі стане магчымасцю для духоўнага абнаўлення. ...
Читать далее »Авторские архивы: catholic_admin
Запусты ў Віцебску: свята супольнасці ў святога Антонія
Перад пачаткам Вялікага Посту ў парафіі святога Антонія ў Віцебску адбылося свята, якое аб’яднала дзяцей, моладзь і дарослых у адну вялікую сям’ю. Карнавал, арганізаваны ў духоўным цэнтры парафіі, стаў не толькі прыгожай традыцыяй, але і знакам таго, што супольнасць жыве, расце і радуецца разам. Гэта быў дзень, калі весялосць і малітоўная падрыхтоўка да Посту сустрэліся ў гармоніі, а парафіяне змаглі ...
Читать далее »Выдадзена Апостальская адгартацыя «Dilexi te» па-беларуску
Першая Апостальская адгартацыя Святога Айца Льва XIV выдадзена ў выдавецтве «Про Хрысто» пры падтрымцы Ордэну Меншых Братоў Капуцынаў у Беларусі. Раней лічбавы тэкст адгартацыі быў змешчаны на партале ККББ catholic.by, а затым сайце Апостальскай Сталіцы vatican.va. Пераклад здзейсніла Секцыя па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі. Святы Айцец ...
Читать далее »Дзень салезіянскай духоўнасці прайшоў у Смаргоні
14 лютага ў Смаргоні беларуская салезіянская сям’я сабралася разам на Дзень салезіянскай духоўнасці. Прадстаўнікі кожнай часткі салезіянскай сям’і Беларусі, а менавіта святары салезіяне, сёстры салезіянкі, салезіяне супрацоўнікі, ADMA і аніматары прыбылі ў парафію св. Міхала Арханёла, каб разам паразважаць над дэвізам Генеральнага настаяцеля салезіянскага таварыства ксяндза Фабіо Аттарда на 2026 год: “Тое, што Ён вам скажа, зрабіце”. Напачатку сустрэчы ўсіх ...
Читать далее »Біскупы ЗША занепакоены ростам насілля супраць Касцёла
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў ЗША прадставіла штогадовую справаздачу, у якой выказала глыбокую занепакоенасць ростам палітычнага насілля і ціскам на рэлігійныя правы вернікаў, паведамляе беларуская рэдакцыя Vatican News. Арцыбіскуп Александр Сэмпл, які ўзначальвае Камітэт па рэлігійнай свабодзе, звярнуў увагу на трывожную палярызацыю амерыканскага грамадства, што выліваецца ў канкрэтныя напады на рэлігійныя ўстановы. У дакуменце згадваюцца жудасныя выпадкі, такія як стральба падчас школьнай ...
Читать далее »Дух і здароўе: расце папулярнасць посту сярод нямецкай моладзі
Свядомае ўстрыманне ад алкаголю, прысмакаў ці мяса становіцца ўсё больш папулярным сярод нямецкай моладзі, якая бачыць у посце карысць для здароўя і духу. Паводле новага апытання, праведзенага страхавой кампаніяй «DAK-Gesundheit» у Гамбургу, ідэя посту знаходзіць найбольшы водгук менавіта ў людзей ва ўзросце да 30 гадоў. Ажно 85 працэнтаў маладых рэспандэнтаў лічаць свядомую адмову ад пэўных прадуктаў ці звычак карыснай для ...
Читать далее »Попел на галаве, надзея ў сэрцы: Папяльцовая серада ў лепельскай парафіі святога Казіміра
Увечары 18 лютага на лепельскіх вуліцах дужа слізка, яшчэ ляжыць лютаўскі снег і не згасае колкі мароз. Разам з тым калі і не адчуваецца, то ўжо сапраўды чакаецца няўлоўны подых вясны. Аднак для каталіцкай супольнасці Лепеля гэтая дата азначае надыход вясны іншага кшталту – вясны духоўнай. Адны парафіяне пакінулі свае хатнія справы, а іншыя прыбеглі хуценька з працы адразу ў ...
Читать далее »Епіскапат Беларусі далучыцца да малітвы Касцёла ў Еўропе за мір
Беларускі епіскапат прыме ўдзел у агульнаеўрапейскім Эўхарыстычным ланцугу ў інтэнцыі міру ва Украіне, у Святой Зямлі і ва ўсім свеце, які будзе праводзіцца на працягу ўсяго Вялікага посту, паведамляе беларуская рэдакцыя Vatican News. Ад Папяльцовай серады і да Вялікага чацвера Касцёл у Еўропе кожны дзень будзе збірацца вакол эўхарыстычнага стала, каб маліцца аб дары міру. Ініцыятыва праводзіцца Радай Біскупскіх Канферэнцый ...
Читать далее »Што азначае браць прыклад з Хрыста праз пост і пакаянне?
Што азначае браць прыклад з Хрыста праз пост і пакаянне? На пытанне адказвае кс. Віктар Ханько. Хрыстус вучыў, што пост і пакаянне – гэта перш за ўсё ўнутраныя змены. Само слова “пакаянне” з грэцкай мовы перакладаецца як “змены розуму” – метанойя. Навошта патрэбны пост? Хрыстус сам перад тым, як распачаць публічнае навучанне, ідзе ў пустыню і сорак дзён захоўвае пост. ...
Читать далее »Карытас Віцебскай дыяцэзіі збірае сродкі для цяжкахворага святара
Акцыя «Дар сэрца» праводзіцца Віцебскім Карытас у перыяд Вялікага посту 2026. Яе мэта – сабраць сродкі на рэабілітацыю і пакупку электрычнага ложка для кс. Аляксандра Багдановіча. Кс. Аляксандр Багдановіч, пробашч парафіі ў Плюсах, перажыў інсульт. У яго паралізаваны левы бок цела. Сабраныя сродкі пойдуць на набыццё электрычнага ложка MET TERNA 18878 для ляжачых хворых з рэгуліроўкай вышыні (кошт 3850 руб.), ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!