4 кастрычніка, ва ўспамін св. Францішка Асізкага, невялікі, але такі ўтульны касцёл сустракаў шматлікіх гасцей: дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрыя Касабуцкага, дэкана Докшыцкага кс. Уладзіміра Шымковіча, братоў капуцынаў на чале з кусташам Беларускай кустодыі Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў а. Алегам Шэндам OFMCap, якія раней неслі служэнне і цяпер тут працуюць, сясцёр законных, прадстаўнікоў свецкай улады, а таксама жыхароў і гасцей ...
Читать далее »Авторские архивы: catholic_admin
Разважанне на ХХVІІ звычайную нядзелю. Год С
Евангелле Лк 17, 5–10 Апосталы сказалі Пану: Дадай нам веры. Пан сказаў: Калі б вы мелі веру з гарчычнае зерне, вы маглі б сказаць смакоўніцы гэтай: «вырвіся з карэннем і перасадзіся ў мора», — і яна б паслухалася вас. Хто з вас, маючы слугу, які арэ або пасвіць, скажа яму, калі ён вернецца з поля: «як прыйдзеш, адразу сядай за ...
Читать далее »Віншуем галоўнага рэдактара «Каталіцкага Весніка» з Днём нараджэння
Шаноўны ксёндз канонік Віктар Місевіч! З нагоды Дня нараджэння прыміце самыя шчырыя віншаванні! Жадаем Вам моцнага здароўя, поспехаў ва ўсялякай Вашай дзейнасці і штодзённай працы, радасці і душэўнага супакою. Няхай Бог у сваёй Міласэрнасці напаўняе Вашае сэрца мірам, любоўю і цярпеннем, дае сілы на служэнне і дапамогу бліжнім, умацоўвае Вас у святарскім служэнні і даруе мноства духоўных дароў, каб Ваша ...
Читать далее »Лурдскі санктуарый хоча ўключыць працэсію са свечкамі ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Францыі
Санктуарый Маці Божай Лурдскай распачаў ініцыятыву па ўключэнні сваёй традыцыйнай марыйнай працэсіі са свечкамі ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Францыі. Заяўка была пададзена ў Міністэрства культуры Францыі 26 верасня 2025 года. Вячэрняя працэсія пачынаецца з Грота аб’яўленняў і абыходзіць эспланаду Ружанца. У гэтай малітоўнай працэсіі ўдзельнічаюць тысячы пілігрымаў. 150-гадовая традыцыя, якая жыве дагэтуль, з’яўляецца адначасова рэлігійным сімвалам і выразам культурнай ...
Читать далее »Разважанне на свята св. Францішка Асізскага, 4 кастрычніка
Евангелле Мц 11, 25–30 У гісторыі збаўлення, якую распавядае нам Святое Пісанне, мы сустракаем пастаянную іронію Божага выбару: Ён дзейнічае не праз чалавечую магутнасць і мудрасць, а праз слабасць і прастату. Гэты парадак рэчаў дасягае свайго апагею ў асобе Езуса Хрыста, які з’яўляецца жывым увасабленнем Божай мудрасці, незразумелай для ганарыстага і пыхлівага свету. У сённяшнім Евангеллі мы чуем, як сам ...
Читать далее »4 кастрычніка — успамін св. Францішка Асізскага
Каталіцкі Касцёл 4 кастрычніка ўшаноўвае памяць святога Францішка Асізскага, аднаго з найбольш значных і шанаваных святых у гісторыі хрысціянства. Ён вядомы як заснавальнік Ордэна Меншых Братоў — францішканцаў — і сімвал глыбокай пакоры, любові да стварэння і адданасці Богу. Яго жыццёвы шлях стаў узорам сапраўднай евангельскай беднасці і духоўнага адраджэння Касцёла. Францішак нарадзіўся паміж 1181 і 1182 гадамі ў заможнай ...
Читать далее »У Віцебску ўшанавалі памяць святога Францішка: святкаванне Transitus супольнасцю ФОС
3 кастрычніка ў парафіі святога Антонія Падуанскага ў Віцебску адбылося ўрачыстае набажэнства, прысвечанае Transitus — успаміну пераходу святога Францішка Асізскага да вечнага жыцця. Гэтая падзея набыла асаблівае значэнне, паколькі год таму — 22 верасня 2024 года — у гэтай жа парафіі нарадзілася новая супольнасць Францішканскага Ордэна Свецкіх, дзе сёстры пачалі сваю духоўную фармацыю на этапе пастулата, у гэтым годзе сёстры ...
Читать далее »У Нацыянальным санктуарыі і парафіях Беларусі пройдзе Агульнабеларуская навэнна «Найдаражэйшая Кроў Хрыста, умацуй нас!» (+тэксты)
З нагоды малітоўнай падрыхтоўкі да прысвячэння Мінска-Магілёўскай мітраполіі Найдаражэйшай Крыві Пана нашага Езуса Хрыста і ўдзячнасці за 35 гадоў аднаўлення структураў Каталіцкага Касцёла ў Беларусі года ў Нацыянальным санктуарыі Марыі ў Будславе (а таксама ў парафіях) з 4 кастрычніка 2025 года да 6 чэрвеня 2026 будзе праводзіцца Агульнабеларуская навэнна «Найдаражэйшая Кроў Хрыста, умацуй нас!». З распараджэння арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, Мітрапаліта ...
Читать далее »У Італіі дзень святога Францішка будзе нацыянальным святам
23 верасня 2025 года Палата дэпутатаў Італіі прыняла законапраект аб аднаўленні нацыянальнага свята святога Францішка Асізскага 4 кастрычніка, у дзень, калі Касцёл ушаноўвае гэтага святога. Гэта свята было ў італьянскім дзяржаўным календары да 1977 года, калі яно было адменена ў рамках праграмы жорсткай эканоміі. Ніжняя палата парламента амаль аднагалосна прагаласавала за аднаўленне свята святога Францішка, апекуна Італіі, якое было ўстаноўлена ...
Читать далее »Молитвенник — в смартфоне. Приложение для католиков одобрила Литургическая комиссия Конференции католических епископов России
Мобильное приложение с католическим молитвенником на русском языке, созданное командой волонтеров-разработчиков, одобрено Литургической комиссией Конференции католических епископов России, сообщает cathmos.ru. Как сообщается в данном приложении верующие найдут всё необходимое для личной и общинной молитвенной практики: • Краткий Катехизис, Чин Мессы на русском/латинском языках, Литании, Розарий и многое другое; • Более 300 католических молитв и 500 песнопений (включая Гимн Юбилейного 2025 ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!