Авторские архивы: catholic_admin

Новая кваліфікацыя ў Мінскім тэалагічным каледжы: «касцёльны сурдаперакладчык»

Мінскі тэалагічны каледж iмя святога Яна Хрысціцеля, па благаслаўленні Мітапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, аб’яўляе дадатковы набор навучэнцаў на 2022/2023 навучальны год з мэтаю атрымання новай кваліфікацыі «касцёльны сурдаперакладчык» для служэння людзям з абмежаваннямі слыху (падрыхтоўка да прыняцця сакрамэнтаў, удзелу ў літургіі і жыцці парафіяльнай супольнасці). Навучэнцы калежда, акрамя прадугледжаных Праграмай навучання прадметаў, у залежнасці ад зацікаўленасці наведваюць лекцыі, якія ...

Читать далее »

Рэкалекцыі для катэхетаў і навучэнцаў тэалагічнага каледжа прайшлі ў Тракелях

У апошнія дні лета, з 26 па 28 жніўня, катэхеты, a таксама навучэнцы і выпускнікі дыяцэзіяльнага тэалагічнага каледжа імя св. каралевіча Казіміра сабраліся ў санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат), каб удзельнічаць у рэкалекцыях і духоўна падрыхтавацца да новага катэхетычнага года. Арганізатарам рэкалекцый быў Аддзел каталіцкага навучання і выхавання Гродзенскай курыі на чале з яго дырэктарам ...

Читать далее »

Спартыўны фестываль у гонар 100-годдзя дзейнасці салезіянаў на Беларусі прайшоў у Смаргоні

27 жніўня рэлігійная каталіцкая місія імя Святога Францішка Сальскага правяла ў Смаргоні спартыўнае мерапрыемства ў гонар юбілею стагоддзя дзейнасці салезіянскага таварыства на тэрыторыі сучаснай Беларусі. На мерапрыемства былі запрошаны ўсе жадаючыя, але асаблівым чынам члены салезіянскай сям’і, былыя выхаванцы араторыяў і моладзь, паведамляе sdb.by. Распачалося свята спорту з малітвы і супольнага пасілку, а пасля адбыліся вялікія спартыўныя гульні і выпрабаванні, ...

Читать далее »

Сустрэча святароў-аднакурснікаў біскупа Алега Буткевіча прайшла ў Віцебскай катэдры

24 жніўня 2022 года ў Віцебскім катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага адбылася сустрэча святароў. Біскуп Алег Буткевіч запрасіў сваіх аднакурснікаў, з якімі вучыўся ў Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі. Падчас Святой Эўхарыстыі іерарх прывітаў сваіх братоў-святароў, што служаць у розных дыяцэзіях Беларусі: Гродзенскай, Мінска-Магілёўскай і Віцебскай. Цікава, што разам з будучым біскупам на першы курс семінарыі паступілі 24 чалавекі і паспяхова закончылі ...

Читать далее »

Што такое Евангелле ад Юды?

– Хвала Хрысту! Адкажыце, калі ласка, на такое пытанне… Чаму ў Касцёле мы прызнаём толькі чатыры Евангеллі? Я чуў, што нібыта ёсць тэкст Евангелля ад Юды. Як трэба ставіцца да гэтага факту? Ці варта знаёміцца з гэтым тэкстам верніку? Дзякуй за адказ. Павел  – Дарагі Павел! Адказваючы на Вашае пытанне, паспрабую паказаць самую сутнасць разумення Евангелля ў Касцёле. Слова “евангелле” ...

Читать далее »

Беларуская мова ў Касцёле ў пачатку ХХ стагоддзя

У мінулым гістарычным артыкуле “Каталіцкага Весніка” мы распавялі пра тое, як у 1917 годзе дзякуючы біскупу Эдварду Ропу і беларускім святарам у касцёлах Дзісенскага павета вернікі ўпершыню пачулі казанні на роднай мове. Сёння мы распавядзём працяг гэтай гісторыі. Перыяд 1915-1920 гадоў быў вельмі цяжкі для рэгіёна і яго насельніцтва. Тут некалькі разоў мяняліся ўлады і праходзілі розныя войскі. 7 лістапада ...

Читать далее »

Той, хто моліцца на ружанцы, прымушае сатану здацца, а сябе і свет хавае пад плашчом Марыі

Ці памятаеце вы свой першы ружанец, які атрымалі ў дзяцінстве? Магчыма, сваім дзіцячым позіркам вы яшчэ не змаглі падняцца над зямной прыгажосцю бісеру і прыгожага футарала. І, магчыма, нават сёння вам цяжка маліцца на ружанцы. Не хвалюйцеся. Ён стамляў святую Тэрэзу, і яна не магла адразу адкрыць для сябе яго прыгажосць. Ружанец таксама захапіць вас толькі тады, калі праз некаторы ...

Читать далее »

Пра алкагалізм, Божы дар і незалежнасць

У жніўні Каталіцкі Касцёл у Беларусі моліцца ў інтэнцыі цвярозасці. Праблема алкагалізму датычыць значнай часткі грамадства, каб зразумець чаму, не заўсёды трэба зазіраць у статыстыку. Многім беларусам дастаткова прысесці са сваякамi за стол ці раніцай прайсці каля невялікай крамы. Разам з ростам хваробы алкагалізму павялічваецца і колькасць сузалежных асоб. Часцей за ўсё гэта жонкі і маці, таксама дзеці. Муж гэтай ...

Читать далее »

Папа Францішак маліўся за народ Украіны і ўсе народы, якія пакутуюць

“Молімся за ўкраінскі народ і за ўсе народы, якія пакутуюць ад войнаў. Няхай Бог міру ажывіць у сэрцах лідараў дзяржаў чалавечае і хрысціянскае пачуццё міласэрнасці”, — заклікаў Пантыфік ў Л’Аквіле 28 жніўня 2022 года. Перад малітвай Анёл Панскі, Папа Францішак падзякаваў усім, хто суправаджаў яго падчас кароткага візіту ў сталіцу Абруца. Святы Айцец выказаў сваё спачуванне пакістанцам, якія пацярпелі ад ...

Читать далее »

Папа Францішак новым кардыналам: дзяліцца агнём Божай любові

Дапамагаць людзям адчуць прысутнасць жывога Езуса сярод нас, — заклікаў Пантыфік новых кардыналаў падчас Звычайнага публічнага кансісторыя, які 27 жніўня 2022 года правёў у Ватыкане. “Агонь прыйшоў Я кінуць на зямлю і як жа хачу, каб ён ужо разгарэўся!” – гэтыя словы з Евангелля святога Лукі сталі зыходнай кропкай гаміліі Святога Айца. Ён заўважыў, што вобраз агня – магутнага полымя ...

Читать далее »