Авторские архивы: catholic_admin

“Паўстань і свяці”: беларусы на IV Кангрэсе маладых кансэкраваных

З 22 па 25 верасня ў польскім горадзе Ліхень адбываўся IV Кангрэс маладых кансэкраваных пад дывізам “Паўстань і свяці”. На гэтым кангрэсе ўдзельнічалі таксама кансэкраваныя асобы з Беларусі. Падчас Кангрэсу мы мелі магчымасць маліцца разам прыгожым спевам Літургіі Гадзінаў. Кожны дзень мы сустракаліся на канферэнцыях, якія былі вельмі жыццёвымі, дапамагалі нам нанова адкрыць скарб уласнай кансэкрацыі, пагдядзець іначай на крызісы ...

Читать далее »

У Магілёве адбыўся VI Ружанцовы кангрэс

1 кастрычніка 2022 года ў катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава ў Магілёве прайшоў шосты ружанцовы кангрэс. Сёлетняя сустрэча праходзіла пад дэвізам “Абвяшчэнне Божага Валадарства і заклік да навяртання”. Мэтай кангрэса, як заўсёды, было паглыбленне духоўнай і інтэлектуальнай фармацыі вернікаў, якія моляцца на ружанцы і хочуць адкрываць тэалагічныя глыбіні, змешчаныя ў яго таямніцах. На мерапрыемства з’ехаліся вернікі з ...

Читать далее »

Айцы марыяне запрашаюць на ружанцовыя рэкалекцыі ў Оршу

У гэтым месяцы, які асаблівым чынам прысвечаны Маці Божай Ружанцовай, дом рэкалекцыйны у Оршы запрашае на ружанцовыя рэкалекцыі, якія адбудуцца з 14 па 16 кастрычніка. Рэкалекцыі праводзіць а. Міхаіл Цвячкоўскі МІС (марыянін). Праграма рэкалекцый: 14 кастрычніка (пятніца): 19.30 – вячэра; 20.30 – уступная канферэнцыя 1; 21.30 – адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту і ружанец; 23.00 – адпачынак. 15 кастрычніка (субота): 08.30 – ...

Читать далее »

Біскуп з Балівіі зладзіў біблійны конкурс у TikTok

Біскуп з Балівіі запрасіў сваіх падпісчыкаў у TikTok прыняць удзел у біблійным конкурсе, мэтай якога з’яўляецца Евангелізацыя праз сацыяльныя сеткі, якія, на яго думку, даступныя кожнаму. «Мэта гэтай ініцыятывы заключаецца ў садзейнічанні чытанню Бібліі ў нашых супольнасцях,»- сказаў Майсес Рохас Кастра, дыякан і супрацоўнік пастырскага вікарыяту дыяцэзіі Эль-Альта. Ён дадаў, што для маладых людзей гэта спосаб знаёмства са Святым Пісаннем, ...

Читать далее »

У Іспаніі, нягледзячы на пагрозы пакарання, людзі моляцца перад клінікамі абортаў

Гэтая ініцыятыва стала першай пасля таго, як улады Іспаніі ўхвалілі ў лютым гэтага года закон, згодна з якім на асоб, якія спрабуюць паўплываць на рашэнне жанчыны адмовіцца ад аборту, можа быць накладзена пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад трох да дванаццаці месяцаў. Між тым, як патлумачыла ў прэс-рэлізе група адвакатаў, якія падтрымліваюць акцыю «40 дзён для жыцця», у ...

Читать далее »

Разважанне на XXVІІ Звычайную Нядзелю. Год С. 02 кастрычніка

Евангелле Лк 17, 5-10 У той час: Апосталы сказалі Пану: Дадай нам веры. Пан сказаў: Калі б вы мелі веру з гарчычнае зерне, вы маглі б сказаць смакоўніцы гэтай: «вырвіся з карэннем і перасадзіся ў мора», — і яна б паслухалася вас. Хто з вас, маючы слугу, які арэ або пасвіць, скажа яму, калі ён вернецца з поля: «як прыйдзеш, ...

Читать далее »

Рэкалекцыі на тэму «Як вучыцца пакоры?» пройдуць ва Уселюбе

Школа Natus Est ва Уселюбе распачынае курс рэкалекцый. Запрашаем на рэкалекцыі на тэму «Як вучыцца пакоры?», якія адбудуцца 21-23 кастрычніка. Пакора з’яўляецца адным з найбольш грэбаваных якасцяў у жыцці хрысціяніна. Усе прызнаюць, што гэта важна і неабходна. У той жа час, калі глядзець на дзеянні, вельмі мала рэальна турбуюцца аб гэтай якасці. Аб практычнай значнасці пакоры і тым, як яе ...

Читать далее »

Папа Францішак абраў тэму Сусветнага дня масавай камунікацыі

Прамаўляць сэрцам: Veritatem facientes in caritate (Будучы шчырымі ў любові) (Эф 4,15) – тэма 57-га Сусветнага дня масавай камунікацыі, які будзе адзначацца ў 2023 годзе. Яе агучылі 29 верасня 2022 года ў Ватыкане. Тэма, абраная Святым Айцом, упісваецца ў кантэкст Сінода Біскупаў, заключная частка якога пройдзе ў кастрычніку 2023 года ў Ватыкане. “Прамаўляць сэрцам значыць “даць адказ кожнаму, хто патрабуе ...

Читать далее »

Католическая епархия Хаарлема и Амстердама в течение пяти лет закроет 60% церквей

Католическая епархия Хаарлема и Амстердама в Нидерландах объявила, что 60% ее церквей должны быть закрыты в течение следующих пяти лет из-за сокращения прихожан, волонтеров и доходов, сообщило издание The Pillar. Епископ Ян Хендрикс обнародовал планы Хаарлемско-Амстердамской епархии на встрече с 90 приходскими администраторами, которая состоялась в сентябре 2022 года. Епархия, которая была учреждена в 1559 году, охватывает провинцию Северная Голландия ...

Читать далее »

Парафія ў Міхалішках у адпустовую ўрачыстасць адзначыла свой 400-гадовы юбілей

29 верасня, у свята святых Арханёлаў Міхала, Габрыэля і Рафала, парафія ў Міхалішках (Астравецкі дэканат), нябесным апекуном якой з’яўляецца Арханёл Міхал, адзначала адпустовую ўрачыстасць. Таксама ў гэты дзень парафія святкавала 400-годдзе свайго існавання. Двайное свята сабрала ў парафіяльным касцёле вялікую колькасць духавенства, мясцовых вернікаў, гасцей, якія ўдзельнічалі ў супольнай малітве. Асабліва прыемна парафіянам было бачыць шаноўнага госця – арцыбіскупа эмерыта ...

Читать далее »