Авторские архивы: catholic_admin

“Нас кінулі на грошы… Задзяўбло ўсё, дастала!..” Ці можна ўжываць некадыфікаваную лексіку ў жывым маўленні?

Сённяшні выпуск моўнай старонкі прысвячаецца надзвычай важнай і неадназначнай праблеме: як мы мусім ставіцца да выкарыстання ў камунікацыі некадыфікаваных слоў, гэта значыць тых, якія не фіксуюцца ў слоўніках, знаходзяцца па-за межамі літаратурнай мовы? Ідэю нам падказала пастаянная чытачка “Каталіцкага Весніка” спадарыня Вера С. з Докшыцкага раёна, якая і раней звярталася з пытаннямі ў нашую моўную рубрыку. Дык вось сп-ня Вера, ...

Читать далее »

“Каталіцкія СМІ – гэта першыя памагатыя ў будаўніцтве касцельнай супольнасці”. Размова з першай беларускай, якая ўдзельнічала ў Акадэміі EWTN

Eternal Word Television Network, ці коратка EWTN, з’яўляецца адной з найбуйнешых каталіцкіх тэлекампаній у свеце. Сёлета EWTN арганізавала ў Рыме летнюю Акадэмію для журналістаў з усяго свету. Сярод удзельнікаў была і беларуска Ангеліна Марцішэўская – шматгадовая аўтарка тэкстаў для газеты “Слова Жыцця”, а таксама для “Каталіцкага Весніка”. Паразмаўлялі з гарадзенкай пра Акадэмію, яе фокус, вынікі ды пра каталіцкую журналістыку ў ...

Читать далее »

Малітва і асвячэнне памятнай дошкі ў першую гадавіну смерці святара-езуіта адбыліся ў Віцебску

3 верасня, у першую гадавіну смерці а. Станіслава Памыкалы SJ у касцёле святога Ігнацыя памаліліся за яго і асвяцілі памятную дошку. Святую Імшу, на якую прыйшлі знаёмыя, супрацоўнікі і былыя парафіяне святара з усяго горада, узначаліў біскуп Алег Буткевіч. На пачатку літургіі а. Віктар Жук SJ, пробашч парафіі святога Уладзіслава, прывітаў біскупа Алега і іншых гасцей і падзякаваў ім за ...

Читать далее »

У Мінску адзначылі 225-годдзе з часу заснавання Мінскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі

2 верасня ў катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску адбыўся шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных 225-годдзю з часу заснавання гістарычнай Мінскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі. Святкаванне ў галоўнай каталіцкай святыні сталіцы распачалося з сімпозіума, падчас якога прысутныя даведаліся пра гісторыю Мінскай дыяцэзіі, яе былых іерархаў, а таксама пра дзейнасць на яе тэрыторыі манаскіх супольнасцяў у розныя перыяды. У сімпозіуме ўзялі ўдзел біскупы на ...

Читать далее »

Сустрэча ўдзельнікаў руху Маргарытка пройдзе ў Удзеле

Айцы францішкане з Удзела запрашаюць на сустрэчу ўдзельнікаў руху Маргарытка, якая адбудзецца 8 верасня з удзелам біскупа Алега Буткевіча. Праграма сустрэчы: 11.00 — Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту і ружанцовая малітва 12.00 — Святая Імша з актамі прысвячэння Беззаганнаму Сэрцу Марыі сябе, сем’яў, парафіі, месца працы (фірмы, вучобы…) 13.00 — Абед 14.00 — Канферэнцыя 15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці Кантактная інфармацыя: ...

Читать далее »

Папа Францішак падзякаваў манголам за прыём і прывітаў кітайскі народ

Пасля заканчэння святой Імшы на Стэпавай арэне ва Улан-Батары Святы Айцец падзякаваў уладам і народу Манголіі за гасціннасць і дар сяброўства, а таксама даслаў прывітанне кітайскаму народу. Перад тым яе падзякаваць мангольскаму народу за сардэчны прыём, Папа запрасіў да сябе двух кітайскіх біскупаў і сказаў наступнае: «Гэтыя два браты, біскупы – біскуп-эмерыт Ганконгскі і цяперашні біскуп Ганконга. Я хацеў бы ...

Читать далее »

Разважанне на ХХІI звычайную нядзелю. Год А

Евангелле Мц 16, 21–27 У той час: Езус пачаў адкрываць сваім вучням, што Ён павінен ісці ў Ерузалем, і шмат выцерпець ад старэйшын, першасвятароў і кніжнікаў, і быць забітым, і на трэці дзень уваскрэснуць. Адвёўшы Яго ўбок, Пётр пачаў дакараць Яго, кажучы: Пашкадуй сябе, Пане, няхай не здарыцца гэтага з Табою. Ён жа, павярнуўшыся, сказаў Пятру: Адыдзі ад Мяне, сатана! ...

Читать далее »

Папа католікам Манголіі: малалікасць – не праблема, а рэсурс

Малалікасць з’яўляецца рэсурсам, самае важнае – шчырая вера, — падкрэсліў Святы Айцец падчас сустрэчы з біскупамі, святарамі, кансэкраванымі асобамі і свецкімі душпастырскімі работнікамі, якія служаць у Манголіі. Папа Францішак звярнуўся да прадстаўнікоў Касцёла ў Манголіі 2 верасня 2023 года ў катэдральным касцёле святых Пятра і Паўла ва Улан-Батары. Ён нагадаў пра гісторыю хрысціянскай веры на тэрыторыі гэтай краіны і руплівае ...

Читать далее »

Айцы Касцёла. Атаназій Вялікі

Цяжка ў адным артыкуле змясціць хоць бы асноўныя моманты з жыцця гэтага айца і Вялікага Доктара Касцёла, якім быў Атаназій, біскуп Александрыйскі. Ён адыграў у гісторыі Касцёла і тэалогіі значную ролю. Копты і Атаназій У Копцкім Касцёле Атаназій славіцца асаблівай пашанай. Копцкі патрыярх Шэнуда ІІІ падчас святкавання гадавіны, звязанай з жыццём Атаназія, казаў, што гэты Александрыйскі біскуп меў асаблівую дапамогу ...

Читать далее »

Займацца навукай – як маліцца. Што сабой уяўляе Ватыканская астранамічная супольнасць?

Першы спадарожнік Ватыкана – SpeiSat – быў выведзены на арбіту з базы Вандэнберг (Каліфорнія) у чэрвені 2023 года 70-метровай ракетай Falcon 9. Гэта часткова шматразовая ракета-носьбіт кампаніі SpaceX, заснаванай мільярдэрам Іланам Маскам. Сам спадарожнік SpeiSat, які важыць два кг і не большы за скрыню ад абутку, мае дзве асноўныя задачы. Першае, гэта даставіць у касмічную прастору кнігу Папы Францішка “Чаму ...

Читать далее »