Авторские архивы: catholic_admin

Лістападаўская сустрэча людзей з абмежаванымі магчымасцямі адбылася ў кляштары ў Браславе

Браслаўскі кляштар сясцёр эўхарыстак гасцінна адчыніў свае дзверы для інвалідаў аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі. Сустрэча распачалася святой Імшой у інтэнцыі ўсіх людзей з асаблівасцямі Браслаўскага раёна, а таксама супрацоўнікаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Традыцыйна а 12-й гадзіне Каталіцкі Касцёл моліцца «Анёл Панскі». Госці таксама не сталі выключэннем і ахвяравалі малітву за ўсіх блізкіх памерлых. Потым адбылася канферэнцыя з абмеркаваннем ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч асвяціць абраз Маці Касцёла для віцебскай парафіі

11 лістапада 2024 года ў парафіі святога Антонія Падуанскага ў Віцебску падчас святой Імшы ў 18.00 адбудзецца асвячэнне абраза Марыі, Маці Касцёла. Абраз напісаны мастачкай Алінай Трукан у жніўні 2024 года алеем на палатне, памер выявы складае 120 на 90 сантыметраў. Асвячэнне абраза здзейсніць Яго Эксцэленцыя біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Абраз Марыі, якую мы сёння ведаем як «Mater Ecclesiae», паўстаў на калоне ў старажытнай ...

Читать далее »

«Вузкая брама»: курс «Назарэт» адбудзецца ў Оршы

Праводзіць курс айцец Аляксандр Жарнасек МІС. Пачатак — 22 лістапада (пятніца), 18.00 Заканчэнне — 24 лістапада (нядзеля), 13.00. Адрас: г. Орша, вул. Савецкая,6. Запісацца на курс «Назарэт» можна па тэл: +37529 500-40-88 — Марыя.  

Читать далее »

Напярэдадні ўрачыстасці Усіх Святых Папе Францішку падарылі ікону св. Еўфрасінні Полацкай

Напярэдадні ўрачыстасці Усіх Святых Папе Францішку падарылі ікону св. Еўфрасінні ПолацкайУ Рыме, напярэдадні ўрачыстасці Усіх Святых (у рыма-каталіцкім каляндары) – 30 кастрычніка 2024 г., падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра, архімандрыт Сяргей (Гаек) падарыў Яго Святасці Папе Францішку малую ікону св. Еўфрасінні Полацкай. Гэта сімвалічны дар экуменічнай групы моладзі з Мінска, Полацка, Віцебска і Гародні, якая ў рамках “Года ...

Читать далее »

Арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч адзначыў у Адэльску 35-годдзе свайго біскупскага служэння

3 лістапада ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Адэльску – на сваёй малой радзіме – арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў Імшу падзякі за 35 гадоў біскупскага служэння. На літургіі ў парафіяльным касцёле сабраліся святары, шматлікія мясцовыя вернікі і госці. Пробашч кс. канонік Віктар Мыслюк, вітаючы прысутных, назваў вялікім гонарам для Адэльска тое, што сын гэтай зямлі стаў біскупам – ...

Читать далее »

Малітва Папы Францішка за памерлых пастыраў Касцёла

4 лістапада 2024 года ў базіліцы святога Пятра Папа Францішак прысутнічаў на Эўхарыстыі за памерлых на працягу апошняга года кардыналаў і біскупаў і разважаў пра памяць як шлях да збаўлення. Падчас гаміліі Папа засяродзіўся на евангельскім эпізодзе размовы Езуса з укрыжаваным разбойнікам. «Гэта не вучань прамаўляе гэтыя словы, не адзін з тых, хто хадзіў за Езусам па дарогах Галілеі і ...

Читать далее »

Будслаў: у Нацыянальным санктуарыі знялі страховачную канструкцыю, усталяваную пад купалам базылікі пасля пажару

31 кастрычніка з Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай Будслаўскай знік яшчэ адзін заўважны след пажару, які здарыўся тут амаль чатыры з паловай гады таму, 11 мая 2021 года. Пробашч парафіі ў Будславе ксёндз Дзмітрый Дубовік нагадвае, што пасля пажару года тэхнічны стан купала касцёла быў ацэнены як перадаварыйны. «Праектам першачарговых прац была прадугледжана канструкцыя страхоўкі купала — металічная аснова, драўляны насціл ...

Читать далее »

Папа Францішак адчыніць Святыя дзверы ў рымскай турме Рэбібія

Пантыфік таксама хоча стаць “пілігрымам надзеі”, таму 26 снежня, у свята святога Стэфана, адчыніць Святыя дзверы ў турме Рэбібія, — паведаміў арцыбіскуп Рына Фізікела на прэс-канферэнцыі, якая 28 кастрычніка 2024 года прайшла ў Ватыкане. Адкрыццё Святых дзвярэй у рымскай турме Рэбібія, як сімвале ўсіх турмаў у свеце, стане важным знакам абвяшчэння надзеі таксама для вязняў і духоўнай блізкасці Францішка да ...

Читать далее »

Споведзь на борце «Тытаніка». Святарскі абавязак сярод панікі

Увечары 14 красавіка 1912 года карабель «RMS Titanic» сутыкнуўся з айсбергам і пачаў свой адыход у гісторыю. Сярод мітусні, якая панавала на борце, адзін чалавек захоўваў спакой, ціха выконваючы свае абавязкі з пакорнай рашучасцю чалавека, які ведаў сваю мэту. Айцец Томас Байлз, каталіцкі святар з Англіі, сустрэў смерць гэтак жа, як і пражыў жыццё: з пачуццём абавязку, цвёрда трымаючыся веры ...

Читать далее »

Разважанне на XXXI звычайную нядзелю. Год В

Евангелле Мк 12, 28b–34 “У той час: Адзін кніжнік, падышоў да Езуса і спытаўся ў Яго: Якая запаведзь першая з усіх? Езус адказаў: Першая такая: Слухай, Ізраэль, Пан Бог наш — Пан адзіны; любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім,і ўсёю душою тваёю, і ўсім розумам тваім, і ўсёй моцаю тваёй. Другая: Любі бліжняга твайго, як самога сябе. Няма іншай ...

Читать далее »