У камбаджыйскім Пномпені 27-29 мая 2025 года праходзіў восьмы будысцка-хрысціянскі калёквіум з удзелам 150 асоб з 17 краін, прысвечаны супольнай працы рэлігій на карысць міру праз прымірэнне. Мерапрыемства арганізавала Дыкастэрыя па міжрэлігійным дыялогу ў супрацоўніцтве з Будысцкім універсітэтам Прэа Сіханук Раджа і Каталіцкім касцёлам у Каралеўстве Камбоджа. Форум прайшоў пад дэвізам «Будысты і хрысціяне працуюць разам дзеля міру праз прымірэнне ...
Читать далее »Авторские архивы: catholic_admin
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі прайшла дзяржаўную перарэгістрацыю
Рэлігійнае аб’яднанне «Рэспубліканскае рэлігійнае аб’яднанне “Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі”» прайшло перарэгістрацыю, паведамляе Catholic.by. 30 мая Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак ва ўрачыстай абстаноўцы перадаў арцыбіскупу Юзафу Станеўскаму, Старшыні Канферэнцыі, адпаведныя рэгістрацыйныя дакументы. Фота: Прэс-служба Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
Читать далее »Францыя: усё больш моладзі вывучае тэалогію
Духоўнае адраджэнне ў Францыі, якое назіраецца ў апошнія гады, праяўляецца не толькі ў жаданні ахрысціцца, але і ў жаданні браць удзел у закрытых рэкалекцыях і навучацца на тэалагічных факультэтах. Па словах Веранік Бруар-Буто, дырэктаркі па праграмах бакалаўрыяту ў Каталіцкім інстытуце ў Парыжы, студэнцкі склад маладзее, а некаторыя вывучаюць тэалогію паралельна з прафесійнай дзейнасцю. Гэта хрысціяне, якія жадаюць удзельнічаць у жыцці ...
Читать далее »Разважанне на VII Велікодную нядзелю. Год С
Евангелле Ян 17, 20–26 У той час: Езус узняў вочы свае да неба і маліўся такімі словамі: Ойча святы, не толькі за іх прашу Я, але і за тых, хто паверыць у Мяне паводле слова іхняга, каб усе былі адно, як Ты, Ойча, ува Мне, і Я ў Табе, каб і яны былі ў Нас, каб паверыў свет, што Ты ...
Читать далее »Посол Беларуси Амбразевич вручил в Ватикане копии верительных грамот
Чрезвычайный и Полномочный Посол Республики Беларусь при Святом Престоле Юрий Амбразевич вручил копии верительных грамот заместителю государственного секретаря Ватикана по общим делам Эдгару Пена Парре. Об этом БЕЛТА сообщили в пресс-службе МИД Беларуси. В ходе беседы обсуждены актуальные вопросы двусторонних отношений, международная обстановка, намечены перспективы дальнейшего развития взаимодействия Беларуси и Ватикана.
Читать далее »Дзень засяроджання прайшоў у гродзенскай семінарыі
29 мая ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбыўся дзень засяроджання, які правёў пробашч гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі кс. канонік Валерый Быкоўскі. Дзень засяроджання, як заўсёды бывае ў семінарыі, распачаўся гімнам да Духа Святога. Гэты старажытны гімн, які звычайна спяваецца на лацінскай мове, з’яўляецца зваротам семінарыстаў да Бога з просьбай кіраваць гэтым днём малітвы і разважання. ...
Читать далее »Папа Леў XIV прадэманстраваў свае бейсбольныя здольнасці
Папа Леў XIV, заўзяты прыхільнік каманды «White Sox», нечакана прадэманстраваў свае бейсбольныя навыкі ў дзеянні. Знаходзячыся ў рухомым папамабілі, ён злавіў адной рукой ляльку, якую кінуў яму нехта з натоўпу. Пантыфік прадэманстраваў неверагодную каардынацыю рук і вачэй, вяртаючыся на папамабілі з штотыднёвай агульнай аўдыенцыі на плошчы Святога Пятра 28 мая. Лялька нагадвала самога Папу і была апранутая падобна таму, як ...
Читать далее »«Карытас» Віцебскай дыяцэзіі адзначыў свой срэбны юбілей (+прэзентацыя)
Карытас — сімвал любові, яго служэнне нясе надзею. Гэта ўсяго толькі адно звяно ў вялікім ланцугу дабра, які пачаўся, калі Езус загадаў нам бачыць Сябе ў самых бедных з нас. 28 мая 2025 года ў Віцебскай катэдры адзначалі і дзякавалі Богу за 25-годдзе існавання ў Віцебскай дыяцэзіі дабрачыннай арганізацыі Каталіцкага Касцёла “Карытас”. Структура, якая фактычна ад самага пачатку існавання хрысціянства ...
Читать далее »Кветкавы герб Льва XIV з’явіўся ў Ватыканскіх садах
Герб Папы Льва XIV у выглядзе маляўнічай кветкавай мазаікі заняў сваё традыцыйнае месца паміж Губернатаратам Дзяржавы Ватыкан і апсідай Базілікі Святога Пятра. На стварэнне выявы папскага гербу ватыканскім садоўнікам спатрэбілася каля двух тыдняў, улічваючы неабходнасць распрацоўкі новай кампазіцыі і яе рэалізацыі на месцы. Блакітнае поле было зроблена з 400 саджанцаў агератума (Agerfatum Blu Star), якія выкарыстоўваліся таксама ў гербе Папы ...
Читать далее »Мяккі падыход: дзе праходзіць мяжа паміж клопатам і асуджэннем у Божым доме?
Гэтая гісторыя адбылася акурат пасля Вялікадня. У святочнай актаве ў адзін з праваслаўных храмаў павінна было прыехаць некалькі святароў на чале з епіскапам. З вялікім хваляваннем вернікі чакалі гасцей: царква была святочна аздобленая, пасцелены чырвоны дыван, а на прыступках стаялі дзеці, якія падрыхтавалі прывітальныя вершы. Дзяўчынка гадоў дзесяці-дванаццаці трымала ў руках каравай, а хлапчук – букет кветак. Нервова яны паўтаралі ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!