Перуанскі спявак Доні Яйпен Кескен аддаў музычную даніну павагі Папе Льву XIV і адразу ж дасягнуў поспеху. Яго запальная песня «La Cumbia del Papa», якая з’явілася на YouTube 17 мая 2025 года, хутка набыла папулярнасць. «Гэтая песня — падзяка чалавеку, які пакінуў свой след», — сказаў спявак з Чыклаё мясцовым СМІ. Гэта таксама выраз гонару нацыі за першага Папу Рымскага ...
Читать далее »Авторские архивы: catholic_admin
Няхай жыве Хрыстус Валадар! У Верхнядзвінску ўшанавалі памяць бласлаўлёных святароў-мучанікаў з Беразвечча і Росіцы
12 чэрвеня Каталіцкі Касцёл узгадвае 108 бласлаўлёных мучанікаў, якія сталі ахвярамі Другой сусветнай вайны. Беатыфікацыю гэтых асоб у 1999 годзе здзейсніў Святы Айцец Ян Павел ІІ. 13 чэрвеня 2025 года ў Верхнядзвінскім касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі маліліся, ушаноўваючы памяць мужных святароў, якія выканалі сваё пакліканне да канца і засталіся верныя Божаму слову — бласлаўлёных мучанікаў з Росіцы і Беразвечча ...
Читать далее »Разважанне на ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы. Год С
Евангелле Ян 16, 12–15 У той час: Езус сказаў сваім вучням: Яшчэ шмат чаго маю сказаць вам, але цяпер вам гэтага не знесці. Калі ж прыйдзе Ён, Дух праўды, навучыць вас усёй праўдзе. Бо не ад сябе будзе прамаўляць, а будзе казаць вам усё, што пачуў, і будучыню абвесціць вам. Ён уславіць Мяне, бо ад Майго возьме і абвесціць вам. ...
Читать далее »У гродзенскай семінарыі ўрачыста завяршыўся навучальны год
11 чэрвеня ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне ўрачыста адзначылі заканчэнне чарговага, 35-га, навучальнага года. У капліцы семінарыі адбылася з гэтай нагоды святая Імша, якую ўзначаліў біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй. У ёй удзельнічалі студэнты, выкладчыкі, выхаваўцы, свецкія супрацоўнікі семінарыі. У гаміліі біскуп засяродзіў увагу на асобе апостала Барнабы, чый успамін адзначаўся ў гэты дзень. Ён сказаў, што Барнаба быў ...
Читать далее »У Жупранах адбыўся летні адпачынак “Савіо-клуба”
З 5 па 8 чэрвеня ў Жупранах прайшоў адпачынак для ўдзельнікаў “Савіо-клуба”, які сабраў удзельнікаў з Мінска, Смаргоні і Бараўлянаў. На працягу года дзеткі кожны месяц сустракаліся ў сваіх прысутнасцях і пад кіраўніцтвам аніматараў, святароў і сясцёр даведваліся пра жыццё і прыклад святасці Дамініка Савіо, узбагачаючы тым самым свае рэлігійныя веды і паглыбляючы рэлігійнае выхаванне. Кожны дзень пачынаўся з малітвы, ...
Читать далее »Аўстралія: святар-сёрфер ужо другі раз выратаваў жыццё людзей на вадзе
Айцец Ліам Раян, аўстралійскі святар, вядомы як «святар-сёрфер», стаў героем СМІ пасля таго, як выратаваў двух сёрфераў, якія трапілі ў хвалевую плынь. Гэта ўжо другі раз, калі святар ратуе жыццё на вадзе: некалькі гадоў таму ён дапамог сёрферу перажыць напад акулы, піша CNA. 38-гадовы айцец Ліам Раян, які служыць у кафедральным саборы Маці Божай, Каралевы Міру ў Бруме (Заходняя Аўстралія) ...
Читать далее »Папа Леў XIV вяртае традыцыю накладання паліяў
29 чэрвеня 2025 года Папа Леў XIV накладзе паліі новым мітрапалітам. Гэтая традыцыя існавала і раней, пакуль Папа Францішак не ўнёс у яе некаторыя змены. Да 2014 года мітрапаліты атрымлівалі паліі – знакі сваёй годнасці – ад Святога Айца ў ватыканскай Базіліцы Святога Пятра ва ўрачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла. Гэта, у сваю чаргу, сімвалізавала адзінства мітрапалітаў вакол наступніка ...
Читать далее »У Пінску прайшла агульнабеларуская сустрэча ўдзельніц руху «Маці ў малітве»
З 30 мая па 1 чэрвеня ў Пінску адбылася трохдзённая фармацыйная сустрэча для жанчын — удзельніц малітоўнага руху «Маці ў малітве», якая сабрала каля 130 матуль з усіх дыяцэзій Беларусі. У сустрэчы ўзялі ўдзел духоўны айцец руху — айцец Юрый Кулай OCD з Мінска, духоўны мадэратар руху ў Віцебскай дыяцэзіі — ксёндз Антон Лагунёнак з Дунілавічаў (Пастаўскі дэканат), духоўны мадэратар ...
Читать далее »Папа Леў XIV: першы месяц пантыфікату вачыма манахіні-бенедыктынкі
Ігнацыя Анджэліні, бенедыктынка і тэолаг, характарызуе першы месяц кіравання Папы як «абяцальны пачатак», адзначаючы яго ўраўнаважаны стыль і духоўную пераемнасць. Споўніўся месяц з моманту пачатку пантыфікату Папы Льва XIV, і гэта адзначыла сваімі разважаннямі маці Ігнацыя Анджэліні, бенедыктынка і тэолаг, якая нядаўна выступала з медытацыямі падчас Сінода Біскупаў па сінадальнасці. Ураўнаважаны ў жэстах і асцярожны ў словах «Мяне ўразіў стыль ...
Читать далее »Сацыёлагі адзначаюць значныя зрухі ў рэлігійным ландшафце свету
Даследаванне “Pew Research” паказвае істотныя змены ў рэлігійным ландшафце свету за 2010-2020 гады, уключаючы геаграфічнае перамяшчэнне вернікаў і дынаміку росту розных рэлігій. Амерыканскі інстытут, адзін з найбольш аўтарытэтных даследчых цэнтраў у галіне сацыялогіі рэлігіі, апублікаваў справаздачу «Як змяніўся глабальны рэлігійны ландшафт у 2010-2020 гадах», якая ахоплівае 201 краіну і аналізуе сем рэлігійных катэгорый: хрысціянства, іслам, індуізм, будызм, юдаізм, іншыя рэлігіі ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!