Ранішняя св. Імша ў Будславе прайшла традыцыйна на польскай мове. На палявым алтары пад кіраўніцтвам біскупа Віцебскага сабралася духавенства і пілігрымы. Прысутнічаў таксама дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Урачыстае набажэнства ўпрыгожваў сваім спевам хор «Авэ Марыя» з Глыбокага. У святочнай гаміліі біскуп Алег Буткевіч звярнуў увагу прысутных на страх, які можа запанаваць у сэрцы чалавека. Гэты страх паходзіць ад ...
Читать далее »Авторские архивы: catholic_admin
Працэсія і Імша апоўначы адбыліся ў Будславе
Тысячы вернікаў прайшлі ў працэсіі з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай. За некалькі хвілін да пачатку ўрачыстасці на тэрыторыі пры касцёле пачалі запальвацца агеньчыкі. У працэсіі са свечкамі прынялі ўдзел шмат святароў і манахінь, Апостальскі нунцый Клаўдыё Гуджэроці і біскупы Беларусі, вернікі. Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які ўзначаліў святую Імшу, на пачатку прывітаў пілігрымаў, якія прыйшлі і прыехалі не ...
Читать далее »Біскуп Юзаф Станеўскі: католікі Беларусі моляцца за Беларусь і радуюцца яе незалежнасцю!
У Будслаў сёлета пешшу прыйшло 2900 пілігрымаў. Такую лічбу агучыў на вячэрняй св. Імшы ў Нацыянальным Санктуарыі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Як гаспадар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, ён прывітаў усіх вернікаў і духавенства. Сярод біскупаў акрамя самаго мітрапаліта на Імшы прысутнічалі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, нядаўна пасвечаны біскуп Аляксандр Яшэўскі і цэлебранс урачыстага набажэнства біскуп Юзаф Станеўскі з Гродзенскай дыяцэзіі. Падчас казання біскуп ...
Читать далее »Маладыя са Смаргоні прыйшлі ў Будслаў падзякаваць Маці Божай за дар сужэнства. Фотафакт
Маладыя са Смаргоні прыйшлі ў Будслаў падзякаваць Маці Божай за дар сужэнства. Стомленыя, але вясёлыя прыбылі ў Марыйны Санктуарый пілігрымы са смаргонскай салезіянскай парафіі. Пасля Смаргоні ў Будслаў увайшлі вернікі з Гродна-Дзевятоўкі. кс. Віктар Місевіч, Марына Сінкевіч, фота
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч увайшоў у Будслаў з юбілейнай браслаўскай пілігрымкай
Браслаўская 25-ая пілігрымка ўвайшла ў Будслаў разам са сваім ардынарыем Алегам Буткевічам. Адразу пасля іх прыйшлі пілігрымы з Глыбокага, Віцебска і Пастаў. На раварах прыехалі пілігрымы з Віцебска. кс. Віктар Місевіч, Марына Сінкевіч, фота
Читать далее »Пілігрымы з Гудагая ўвайшлі ў Будслаў разам з нунцыем Клаўдыё Гуджэроці
Разам з Апостальскім нунцыем Клаўдыё Гуджэроці з Санктуарыя Маці Божай Гудагайскай увайшлі пілігрымы ў Будслаў. 16 дзён да Маці Божай Будслаўскай ішла самая доўгая пілігрымка Брэст-Баранавічы, колькасць паломнікаў у якой 326 чалавек. 59 вернікаў у пакутнай пілігрымцы з Мінска разам з кс. Уладзіславам Завальнюком прыйшлі ў санктуарый. кс. Віктар Місевіч, фота
Читать далее »Арцыбіскуп Кандрусевіч пачаставаў трускаўкамі пілігрымаў у Будславе. Фотафакт
кс. Віктар Місевіч, фота
Читать далее »Будслаў прывітаў пілігрымаў
Першая пешая пілігрымка Мёры-Наваполацк радасна зайшла са спевам «За Хрыста і Касцёл». Затым да Маці Божай прыйшла самая гучная ракаўская пілігрымка. Весела ўсклікаючы «Мінская пешая — самая лепшая» са сталіцы ў духоўнае сэрца Беларусі — Будслаў увайшлі пілігрымы разам з мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам. Наступная пілігрымка, якая ўвайшла ў Будслаў была з Варапаева. З новапасвечаным біскупам Аляксандрам Яшэўскім маладзечненскіх пілігрымаў вітаў ...
Читать далее »У Оршы чарговы раз адбудуцца рэкалекцыі «Школа Хрысціянскага Жыцця і Евангелізацыі»
З 10 па 19 ліпеня ў Оршы пройдуць рэкалекцыі пад назвай «Школа Хрысціянскага Жыцця і Евангелізацыі». Рэкалекцыі прадугледжваюць хрысціянскую фармацыю ў розных сферах нашага жыцця і таму адбываюцца на працягу 4-5 гадоў. Вас чакаюць: — разважанні ў цішыні над Божым Словам; — Малітва праслаўлення; — Духоўныя канферэнцыі; — Святая Імша; — Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту; — Магчымасць споведзі; — Сустрэча ...
Читать далее »Пантыфік атрымаў прэмію расійскіх хірургаў-педыятраў
Папа Францішак, як духоўны апякун папскай педыятрычнай бальніцы “Дзіцятка Езуса” (Ospedale Pediatrico Bambino Gesù) стаў адным з лаўрэатаў узнагароды “Шлях міласэрнасці”, якую прызнае Расійская асацыяцыя спецыялістаў у дзіцячай транспланталогіі. Яна прысуджаецца на працягу 4 гадоў людзям, якія – у адпаведнасці з меркаваннем заснавальнікаў – зрабілі значны ўклад у развіццё гэтай, як яны самі прызнаюць, усё яшчэ слаба развітай у Расіі ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!