Авторские архивы: catholic_admin

3 Велікодная нядзеля. 19.04.2015

+ Чытанне святога Евангелля паводле Лукі. У той час: Вучні Езуса расказалі пра тое, што здарылася ў дарозе, і як яны пазналі Езуса ў ламанні хлеба. Калі яны казалі пра гэта, сам Езус стаў сярод іх і сказаў: Спакой вам. Устрывожаныя і напалоханыя яны думалі, што бачаць духа. Але Ён сказаў ім: Чаму засмуціліся, і чаму сумненні ўзніклі ў вашых ...

Читать далее »

Беларусы зладзілі паломніцтва ў Польшчу з нагоды 150-годдзя з дня нараджэння св. Уршулі Ледухоўскай

З нагоды 150-годдзя з дня нараджэння св. Уршулі сёстрамі ўршулянкамі, якія працуюць у Мінску, было арганізавана паломніцтва ў Польшчу, у якім прынялі ўдзел вернікі з парафіі Беззаганнага зачацця Найсвяцейшай Марыі Панны з Сухарава, а таксама бацькі з дзецьмі, якія выхоўваюцца пры Місіі Добрага Самараніна. Пілігрымы распачалі сваё падарожжа наведваннем Санктуарыя Маці Божай у Ліхэні, там прынялі ўдзел у Імшы ў ...

Читать далее »

Суботнік на старадаўніх гомельскіх могілках правялі юдэі і хрысціяне

18 красавіка — калі ў Беларусі быў прызначаны Рэспубліканскі суботнік — у Гомелі прайшоў наступны этап добраўпарадкавання Прудкоўскіх могілак. Такі своеасаблівы міжканфесійны суботнік правялі Гомельская юдэйская рэлігійная супольнасць «Бэйт Яакаў», абласная габрэйская супольнасць «Ахдут», дзяржаўнае прадпрыемства «Гомельскі спецкамбінат» і хрысціянскія вернікі, у тым ліку скаўты гомельскай рыма-каталіцкай парафіі Нараджэння Божай Маці. Прадстаўнікі розных канфесій працавалі разам, каб аддаць даніну павагі ...

Читать далее »

У Баранавічах пройдзе сімпозіум “Сэксуальнасць: ад Бібліі да псіхалогіі”

30 мая ў каталіцкім Катэхетычным каледжы імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах адбудзецца навукова-практычны сімпозіум “Сэксуальнасць: ад Бібліі да псіхалогіі”. Пачатак рэгістрацыі ўдзельнікаў а 09:00, сімпозіума — а 10:00. Кантактныя тэлефоны: +375 29 727 31 98,  8 (0163) 46 77 93. catcollege.by

Читать далее »

Сем рэчаў, у якія католікі не вераць, а іншыя думаюць, што гэта частка іх веры

Вядома, такіх момантаў можна налічыць больш, чым толькі сем: варта толькі пагутарыць з людзьмі па-за Касцёлам, каб набраць поўны спіс таго, у што вераць… людзі па-за Царквой. Зрэшты, часам дзіўныя моманты ў светапоглядзе тычацца таксама і саміх католікаў. Сустракаюцца шчырыя вернікі, якія без ценю сумневу сцвярджаюць: знак крыжа з’явіўся таму, што Хрыстос благаславіў хлябы, перш чым іх паламаць і раздаць ...

Читать далее »

Новы выпуск тэлеперадачы «Вытокі». Вялікдзень у Віцебску

Вялікдзень — самае вялікае хрысціянскае свята. Угэты дзень мы адзначаем перамогу Езуса хрыста над смерцю. Усе парафіі Віцебскай дыяцэзіі старанна рыхтаваліся да гэтага свята. Парафія Езуса Міласэрнага ў Віцебску — не выключэнне. Акрамя духоўнай падрыхтоўкі вернікаў неабходна было паклапаціцца пра ўнутранае ўбранства святыні. Касцёл Езуса Міласэрнага ў Віцебску з’яўляецца катэдрай, таму ва ўсім, што тычыцца Літургіі, ён мусіць даваць прыклад ...

Читать далее »

Для сустрэчы Тэзэ ў Львове пішуць Распяцце

З 16 па 19 красавіка ва Украіне будзе праходзіць Пілігрымка даверу, калі ў Кіеве і Львове адбудуцца сустрэчы моладзі і братоў з супольнасці Тэзэ. Менавіта да гэтай падзеі Іканапісная школа Украінскага каталіцкага універсітэта «Радруж» піша Укрыжаванне, якое з’яўляецца афіцыйным сімвалам Тэзэ, паведамляе сайт установы. Ідэя напісаць Распяцце паўстала сярод удзельнікаў школы, якія прымалі ўдзел у еўрапейскіх Паломніцтвах даверу, якія штогод ...

Читать далее »

Папа Францішак маліўся за Папу Бэнэдыкта

Папа Францішак заклікаў вернікаў маліцца за Папу на пенсіі Бэнэдыкта XVI, які 16 красавіка 2015 года адзначае сваё 88-годдзе. На пачатку ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане Пантыфік адзначыў: “Хачу нагадаць, што сёння дзень нараджэння Папы Бэнэдыкта XVI. Я ахвярую за яго гэту Імшу і заклікаю ўсіх маліцца аб тым, каб Пан падтрымліваў яго і адараў шматлікімі радасцямі і шчасцем”. Бэнэдыкт XVI ...

Читать далее »

У Лондане памёр духоўны лідар беларускай эміграцыі, айцец Аляксандр Надсан

У Лондане на 89-м годзе жыцця памёр уніяцкі святар айцец Аляксандр Надсан. «Сёння Бог забраў да сябе нашага айца Аляксандра. Гэта здарылася ў 22.20 [15 красавіка] у шпіталі Барнэта (Лондан), куды ён быў узяты на лячэнне ў гэты панядзелак у выніку развіцця хваробы нырак. З восені мінулага году айцец цяжка хварэў. Яму было 88 гадоў. Вечная памяць», — паведаміў у сваім ...

Читать далее »

Папа Францішак гродзенскім пілігрымам пра візіт у Беларусь: «Калі дазволіць Пан Бог, то гэта будзе» (+відэа)

15 красавіка Папа Францішак скіраваў адмысловае прывітанне настаяцелям і навучэнцам семінарыі ў Гродне. Гэта адбылося падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра, на якой прысутнічалі гродзенскія пілігрымы ў рамках сваёй пілігрымкі ў Рым. Зварот Святога Айца прагучаў на ватыканскай плошчы ў перакладзе на беларускую мову, паведамляе Ватыканскае радыё. Звятаючыся да святароў і семінарыстаў, Папа сказаў: “Сардэчна вітаю настаяцеляў і семінарыстаў ...

Читать далее »