Езуіт правядзе фотарэкалецыі ў Баранавічах

Ці можна фатаграфаваць, калі молішся Богу? А ці можна маліцца, калі фатаграфуеш? Як можна маліцца сваімі фатаграфіямі? Менавіта на падобныя пытанні знойдзеце свае адказы праз практычныя заняткі на працягу пяці дзён.

Гэтыя рэкалекцыі спалучаюць штодзённую малітву з працэсам фатаграфавання. Мэта такога роду рэкалекцый: убачыць, як можна знайсці Бога ва ўсіх рэчах і паглыбіць сваю малітоўную практыку. Гэтак жа ўдзельнік спазнае на асабістым вопыце, як фатаграфія можа быць дарам Божым для таго, каб маліцца і ўсведамляць блізкасць Бога ў сабе і ў навакольным свеце.

Праграма кожнага дня рэкалекцый:

— малітоўнае чытанне Божага Слова (lectio divina),
— індывідуальная і супольная малітва,
— фатаграфаванне,
— св. Імша,
— сумесны прагляд фатаграфій і магчымасць індывідуальна пагутарыць са святаром.

Увага!
Рэкалекцыі патрабуюць здольнасці знаходжання ў цішыні і маўчанні на працягу ўсяго часу па-за групавымі заняткамі.

Кожны ўдзельнік павінен мець з сабой лічбавы фотаапарат (можна фатаграфаваць на мабільны тэлефон).
Прымаюцца ўдзельнікі любога ўзроўню ўмення фатаграфаваць.
Гэтыя рэкалекцыі не з’яўляюцца майстар-класам па фатаграфіі або навучаннем, як палепшыць якасць сваіх фатаграфій (нават калі рэкалекцыі дапамогуць ўдзельнікам дасягнуць і такіх мэтаў).

Рэкалекцыі будуць праходзіць з 17 па 21 жніўня ў кляштары сясцёр Місіянерак Святой Сям’і па адрасе: г. Баранавічы, пр-т Савецкі, 18.

Запіс на рэкалекцыі: с. Вікторыя: +375292052067, victoriamsf@tut.by,

                                    Яна Роўда: +375297677375, yanarovdo@gmail.com.

grodnensis.by

для друку для друку