11 красавіка моладзь Браслава і Мёраў сабраліся разам, каб святкаваць Вялікдзень. Распачаўся вечар малітвай у капліцы кляштара сясцёр-эўхарыстак. Пасля адарацыі ўсе частаваліся дранікамі, якія напярэдадні прыгатавалі дзяўчаты ў доме сясцёр, піша с. Таццяна Гмыза на парафіяльным сайце. Пасля ў народных касцюмах вучыліся танчыць беларускія народныя танцы: «Ойра», «Таўкачыкі», «Верабей» і іншыя. Маладых людзей захапіў прыгожы захад сонца, які пайшлі глядзець усе ...
Читать далее »Авторские архивы: catholic_admin
Адпачынак, спаборніцтва і малітва. Міністранты сустрэліся ў Жодзіне
«Галоўнае — не перамога, а паяднанне» — менавіта пад такім дэвізам прайшло традыцыйнае спатканне міністрантаў у Жодзіне 10-11 красавіка. Такія сустрэчы сталі звычайнымі для каманд з марыянскіх парафій Жодзіна, Барысава і Мінска, а вось прадстаўнікі Маладзечна і Полацка прынялі ўдзел ў турніры ўпершыню, паведамляе catholic-zhodzina.by. Але ж змены адбыліся не толькі ў складзе ўдзельнікаў, але і ў самой праграме мерапрыемстваў. ...
Читать далее »Как мы воскреснем? Будет ли наше тело таким же, как сейчас?
Ответ на вопрос о нашем воскресении можно найти в Первом послании к Коринфянам: «Христос воскрес из мертвых, первенец из умерших»(15,20). У нас будет тело, подобное Его телу, то есть больше не подчиненное потребностям этого тленного мира, но тело прославленное и преображенное — для жизни во славе, для жизни вечной. Вот что говорит святой апостол Павел: «Но скажет кто-нибудь: как воскреснут ...
Читать далее »Прыёр супольнасці Тэзэ наведаў Мінск
13 і 14 красавіка па дарозе з Масквы ў Кіеў Мінск наведалі чальцы экуменічнай супольнасці Тэзе з Францыі на чале з яе прыёрам братам Алоісам. У першы дзень яны наведалі мінскі архікатэдральны касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі, у другі – грэка-каталіцкі цэнтр святога Язэпа і праваслаўную царкву Усіх смуткуючых радасць, паведамляе krynica.info. 14 красавіка ў грэка-каталіцкім цэнтры брат Алоіс адзначыў, што пасля ...
Читать далее »Прэзентацыя павільёну Святога Пасаду на “Expo 2015”
14 красавіка 2015 г. у Ватыкане адбылася прэзентацыя павільёну Апостальскай Сталіцы на Сусветнай выставе “Expo 2015”. Форум будзе праходзіць у Мілане з 1 мая па 31 кастрычніка 2015 г. на тэму: “Накарміць планету. Энергія для жыцця”. Экспазіцыя Святога Пасаду будзе раскрываць чатыры галоўныя тэмы: экалогіі, салідарнасці ў эканоміцы, выхавання і хлеба, як прадукту, які робіць відавочнай прысутнасць Бога ў свеце. ...
Читать далее »Сёстры змёртвыхпаўстанкі запрашаюць дзяўчат на сустрэчу ў Наваполацк
Сёстры змёртвыхпаўстанкі запрашаюць дзяўчат на сустрэчу “Пасхальная радасць – радасць усяго жыцця”, якая адбудзецца 22-24 мая ў кляштары сясцёр у Наваполацку. Узрост удзельніц – ад 14 гадоў. Падчас сустрэчы адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, канферэнцыя, малітва “Дарога святла”. Тэлефон да запісу: +375 29 812 26 24 – с. Магдалена
Читать далее »На сустрэчы работнікаў медустаноў Гродзенскай дыяцэзіі разважалі аб медыцынскіх і духоўныx аспектах дэпрэсіі
11 красавіка парафія Святой Сям’і ў горадзе Ліда шчыра прыняла на чарговай сустрэчы медработнікаў Гродзенскай дыяцэзіі. Тэмай сустрэчы стала разважанне над медыцынскімі і духоўнымі аспектамі дэпрэсіі. Сустрэча ўключала тры канферэнцыі, Імшу ў інтэнцыі ўдзельнікаў, а таксама сюрпрыз ад дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрыя Касабуцкага. На пачатку выступіў арганізатар сустрэчы і каардынатар Душпастырства аховы здароўя ў г. Гродна кс. Мікалай Ціхановіч. ...
Читать далее »Нядзеля Божай Міласэрнасці адзначалася ў Лучаі
У другую Велікодную нядзелю Касцёл перажывае ўрачыстасць Божай Міласэрнасці. Свята было ўстаноўлена 15 год таму святым Янам Паўлам ІІ. Лічацца, што гэта «апошняя саломінка» для грэшнікаў. Пан Езус падчас аб’яўленняў святой сястры Фаўстыне Кавальскай заклікаў маліцца вяночкам: «Хоць бы грэшнік быў непераканальны, калі раз толькі адгаворыць гэты вяночак, заслужыць ласкі з бясконцай Міласэрнасці Маёй». Лучайская парафія асаблівым чынам адсвяткавала гэтую ...
Читать далее »Нарачанцы рыхтуюцца адзначыць першую гадавіну далучэння да ліку святых Вялікага Папы Яна Паўла ІІ
У нядзелю, 3 мая, у нарачанскай парафіі адбудзецца Імша-падзяка ў першую гадавіну кананізацыі Вялікага Папы Яна Паўла ІІ, якую будзе цэлебраваць Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці. У гэты дзень у парафіі адбудзецца ўжо традыцыйны конкурс выпечкі “папскіх пірожных” і выступленне фальклорнага калектыву “Радаўніца”, будзе асвечана парафіяльная бібліятэка, якая стане насіць імя Святога Яна Паўла ІІ. У межах падрыхтоўкі ...
Читать далее »Святы Пасад у ААН супраць ядзернай зброі
“Краіны, якія валодаюць ядзернай зброяй не толькі не былі раззброены, але мадэрнізавалі свой ядзерны арсенал. А дзяржавы, якія не мелі такой зброі, уступілі ў яе валоданне. Самае страшнае, аднак, тое, што ядзерная зброя можа стаць інструментам тэрарыстычных арганізацый і экстрэмістаў”, — сказаў пастаянны прадстаўнік Апостальскай Сталіцы пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый на канферэнцыі: “Ядзерная зброя і маральны компас”, якая праходзіла ў ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!