У Аргенціне католікі ахвяруюць упрыгожванні для вырабу манстранцыі

monstrancja-eucharystia-msza-hostia-Fot._andycoan_-_flickrВернікі аргенцінскай правінцыі Тукуман, на паўночным захадзе краіны, ахвяруюць залатыя і сярэбраныя ўпрыгожванні для вырабу новай манстранцыі для Нацыянальнага Эўхарыстычнага Кангрэсу. Кангрэс адбудзецца ў 2016 годзе.

Такім чынам яны вырашылі выправіць прычыненую шкоду, бо ў 2011 годзе з мясцовага музея сакральнага мастацтва былі выкрадзены дзве каштоўныя старадаўнія манстранцыі. Адна з манстранцый паходзіла з XVIII ст., другая была выраблена ў 1924 годзе мясцовымі ювелірамі. Нашчадак аднаго з іх, Хуан Карлас Палларолс, будзе працаваць над стварэннем новага ювелірнага шэдэўра.

Каб аднавіць манстранцыю, людзі ахвяруюць самае каштоўнае. Адна жанчына прынесла тры невялікіх пярсцёнкі са словамі: «Гэта ўсё, што я маю!».

Іншая жанчына аддала шлюбны пярсцёнак свайго спачылага мужа: «Мы пражылі разам 65 гадоў! Хай яго пярсцёнак будзе каля Хрыста».

Яшчэ адзін чалавек ахвяраваў крыж з золата і срэбра, сямейную рэліквію, якая з 1914 захоўвалася ў яго сям’і. «Хачу, каб сёння гэты крыж прыналежыў Богу», — кажа мужчына.

Біскуп Альберт Зэкка, ардынарый дыяцэзіі Тукуман, падтрымаў ініцыятыву грамадскасці. Ён параўнаў ахвяраванні вернікаў з ахвярай удавы з Евангелля, шчодрасць якой убачыў і пахваліў Хрыстос.

Ён таксама лічыць, што «дух кангрэса» ў яго дыяцэзіі адчуваецца ўжо сёння, і гэта радуе, бо падзея сапраўды «важная і патрэбная» для вернікаў.

Па матэрыялах CREDO

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі