«Асабліва актуальна гучыць сёння заклік “Будзьце міласэрнымі, як і Айцец ваш міласэрны” ў Год Міласэрнасці, які цяпер перажывае Паўсюдны Касцёл. Здзяйсненне ўчынкаў міласэрнасці з’яўляецца асноўным спосабам сведчання любові да бліжняга», — адзначыў дк. Андрэй Ганчар падчас казанняў на надзельных св. Імшах 29 мая ў піярскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе, які летам бягучага года збіраецца на місію ў Камерун ...
Читать далее »Авторские архивы: catholic_admin
Браслаўскія выпускнікі маліліся ў інтэнцыі сваёй будучыні
29 мая ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе адбылася святая Імша за выпускнікоў сярэдняй школы. Падчас малітвы верных асаблівым чынам маліліся за выпускнікоў, бацькоў і настаўнікаў. У прыгожым танцы былі прынесены дары да алтара, з просьбай аб благаслаўленні на жыццёвы шлях. Момант малітвы выпускнікоў пасля Камуніі моцна ўсхваляваў усіх прысутных. Пасля святой Імшы ўсе разам накіраваліся на пачастунак па ...
Читать далее »Францішканін з Удзела прызначаны нацыянальным экзарцыстам у Беларусі
Як паведамляе catholic.by, падчас пастырскай сустрэчы духавенства Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, якая прайшла ў Волме 30 мая 2016 года, Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч паведаміў пра прызначэнне нацыянальнага экзарцыста ў Касцёле ў Беларусі. Ім стаў айцец-францішканін Ян Валяр’ян Хернік, які служыць у парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Марыі Панны ў в. Удзела (Глыбоцкі дэканат, Віцебская дыяцэзія).
Читать далее »Памяці арцыбіскупа Пятра Мальчука (+відэа)
Ардынарый Кіева-Жытомірскай дыяцэзіі арцыбіскуп Пётр Геркуліян Мальчук адыйшоў у вечнасць у Гродне, дзе прымаў удзел у Эўхарыстычным кангрэсе, які праходзіў з 24 па 26 мая. Цела арцыбіскупа было знойдзена 27 мая ў яго асабістым пакоі. Іерарху было 50 гадоў, верагоднай прычынай смерці называюць праблемы з сэрцам. Пётр Мальчук нарадзіўся 17 ліпеня 1965 года ў Малдове. Пасля заканчэння сярэдняй школы і ...
Читать далее »Аўтапрабегі ў абарону жыцця адбудуцца ў Віцебску і Магілёве
1 чэрвеня, у дзень абароны дзяцей, адбудуцца аўтапрабегі ў абарону жыцця ў Віцебску і Магілёве. Пачатак: — Віцебск — 12.00, паркінг каля крамы «Еўраопт» (пр-т Маскоўскі, 60А). — Магілёў — 16.30, ГЦ «Гіпа». Чакаем жадаючых з аўтамабілямі. Даведкі па тэл. +375 29 306-22-22, + 375 33 306-22-22.
Читать далее »Piligrymka.by запрашае ў Кракаў на СДМ з удзелам Святога Айца
Piligrymka.by запрашае вас прыняць удзел у ХХХІ Сусветных днях моладзі ў Кракаве з удзелам Святога Айца Францішка. Прыняць удзел у сустрэчы ў Кракаве значыць: — маліцца ў спевах і цішыні ў прыгажэйшым горадзе Польшчы; — абнавіць надзею разам з дзясяткамі тысяч маладых людзей з Еўропы і ўсяго свету; — сустрэцца з людзьмі, якія сведчаць аб Евангеллі і фармуюць грамадства заўтрашняга дня. Пілігрымка на ...
Читать далее »Жаночае святарства ў Касцёле?
Сустрэча Папы Францішка з законніцамі з усяго свету адбылася 12 мая 2016 года ў Ватыкане. Падчас аўдыенцыі больш чым 800 сясцёр, якія ўдзельнічалі ў пасяджэнні Міжнароднага аб’яднання генеральных настаяцельніц, мелі магчымасць звярнуцца да Святога Айца з пытаннямі і атрымаць прамы адказ ад бачнага галавы Касцёла. Сярод узнятых праблемаў асобнай групай вылучаюцца пытанні адносна права жанчын прапаведаваць на Імшы ды допуску ...
Читать далее »У чэрвені адбудзецца кананізацыя заснавальніка ордэна айцоў-марыянаў
5 чэрвеня – кананізацыя заснавальніка ордэна айцоў-марыянаў Станіслава Папчынскага Калі глядзім на выяву айца Станіслава, можам быць упэўненымі, што ён выглядаў сапраўды так. Беатыфікацыйны абраз ствараўся па падставе сучасных крыміналістычных і камп’ютарных вынаходніцтваў. Супастаўляліся абрысы чэрапа, а таксама раней вядомыя выявы айца Станіслава. І такім чынам мастакі здолелі наблізіць да нас чалавека, які жыў больш за 350 гадоў таму. У ...
Читать далее »Пантыфік заклікаў да малітвы з сірыйскімі дзецьмі
Папа Францішак заклікаў дзяцей з усяго свету духоўна далучыцца да малітвы аб міры, якую будуць праводзіць у Сірыі іх аднагодкі. З адмысловым запрашэннем Святы Айцец звярнуўся 29 мая ў час сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. “У бліжэйшую сераду, 1 чэрвеня, з нагоды Міжнароднага дня дзіцяці, хрысціянскія супольнасці Сірыі, як каталіцкія, так і ...
Читать далее »Біскуп Казімір Велікаселец узначаліў працэсію Божага Цела ў Гомелі
Католікі прайшлі па Гомелю з працэсіяй Божага Цела 29 мая. Узначаліў святочную Імшу і працэсію Божага Цела біскуп Казімір Велікаселец. Працэсія Божага Цела — гэта ўрачыстае шэсце з Найсвяцейшым Сакрамэнтам па вуліцах населенага пункта. Працэсія спявае, слухае чытанні з Евангелля і моліцца аб горадзе, аб краіне, аб усім свеце, аб дамах і працоўных месцах, аб тым, каб Бог зберагаў ад ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!