У Беларусі зарэгістравана каталіцкая радыёстанцыя Сусветнай сям’і «Радыё Марыя». Афіцыйна юрыдычная асоба атрымала назву Установа «Радыё РМ» — гэта звязана з некаторымі палажэннямі беларускага заканадаўства. Аднак беларуская ўстанова зможа атрымаць правы на выкарыстанне гандлёвай маркі «Радыё Марыя» і выходзіць у эфір пад гэтай назвай. — Яшчэ трэба прайсці шэраг юрыдычных працэдур, аднак галоўны этап, нарэшце, пройдзены. Плануецца, што першым крокам ...
Читать далее »Авторские архивы: catholic_admin
Святары з Беларусі на ўрачыстасцях у Ватыкане: «Папа ведае і памятае пра Беларусь»
Натхненнем у служэнні і жыцці стала сустрэча святароў з нагоды Юбілейнага Года Міласэрнасці. Яна праходзіла ў мінулыя дні ў Ватыкане і сабрала духавенства з усяго свету. Гэта быў неацэнны досвед, да якога дакрануліся і пяць святароў з Беларусі, усе яны з Кангрэгацыі Айцоў Аблатаў Марыі Беззаганай. Сустрэча нагадала, што сістэматычная праца святара з людзьмі – першы абавязак, адзначыў кс. Пётр ...
Читать далее »Каля катэдры ў Віцебску зладзілі пікнік
У віцебскай парафіі Езуса Міласэрнага зладзілі пікнік з нагоды заканчэння навучальных школьнага і катэхетычнага гадоў. Такі адпачынак для вернікаў стаў добрай традыцыяй. Адразу для прысутных адправілася святая Імша. Пасля малітвы парафіяне ўдзельнічалі ў розных гульнях, дзеці гушкаліся на батуце. Тыя, хто прыйшоў на пікнік, маглі паспрабаваць смачныя стравы. Дзеці і дарослыя засталіся вельмі задаволеныя. Анатоль Бандарчук-Вошлаў, тэкст і фота
Читать далее »У Браславе прайшла агульнабеларуская сустрэча святароў (+відэа)
Падзея адбылася ў чацвер 2 чэрвеня. Гэта ўжо трэцяя падобная сустрэча. Першая адбылася ў 2009 годзе, другая – у 2013 годзе. Праходзілі яны ў Мінску ў Чырвоным касцёле. Распачалося мерапрыемства з супольнай малітвы ў Санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў. Пасля адбылася канферэнцыя, якую правёў айцец Станіслаў Памыкала SJ. Ён звярнуў увагу на выклікі, якія стаяць перад святарамі ў сучасным свеце. ...
Читать далее »Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк звярнуўся да чытачоў “Каталіцкага Весніка”
Гэта адбылося падчас агульнабеларускай сустрэчы святароў у Браславе, якая адбылася 2 чэрвеня. 26 мая гэтага года ён адзначыў 42 гады святарскага пасвячэння. Леанід Юрык, відэа
Читать далее »“Міс Германія” прыедзе на сустрэчу з Папам
Уладальніца тытулу “Міс Германія 2016” Лена Бродэр сустрэнецца 15 чэрвеня падчас агульнай аўдыенцыі з Папам Францішкам. Аб гэтым маладая настаўніца рэлігіі паведаміла нямецкаму каталіцкаму інфармацыйнаму агенцтву “KNA”. З гэтай нагоды яна падорыць Пантыфіку сваю кнігу “Прыгажосць ўва мне – з верай да поспеху”. Па словах уладальніцы тытулу “Міс Германія”, яна хоча засведчыць Святому Айцу, “што маладыя людзі ганарацца сваёй верай”. ...
Читать далее »Чылі: законныя сёстры з закрытых манастыроў наведалі жаночую турму
Больш за 60 сясцёр з розных манастыроў закрытага тыпу чылійскага горада Сантʼяга здзейснілі сапраўды гістарычны візіт: яны наведалі жаночую турму. Сёстры і зняволеныя маліліся падчас Эўхарыстыі, а потым проста правялі час разам, паведамляе CNA. «Я не ўпэўнены ў тым, каб у гісторыі Сантʼяга калі-небудзь здаралася падобнае. Сёстры з розных ордэнаў прыйшлі сюды, каб маліцца з гэтымі жанчынамі, якія, хоць і ...
Читать далее »Гродзенская Вышэйшая духоўная семінарыя запрашае хлопцаў на рэкалекцыі
З 11 па 14 жніўня 2016 года, падчас летніх канікул, у будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне пройдуць рэкалекцыі “Распазнанне паклікання”. Запрашаем міністрантаў і ўсіх хлопцаў ад 14 гадоў на перажыванне хвілін цішыні, а таксама цікавага разважання над сваім жыццёвым шляхам. Запрашаем яшчэ раз запытаць сябе ў сэрцы: “Да чаго мяне кліча Бог?» Удзельнікі рэкалекцый змогуць адчуць клімат семінарыйнага жыцця, ...
Читать далее »У амбасадзе Літвы ў Мінску адбылася прэзентацыя кнігі «З Богам па-беларуску»
У Мінску ў Амбасадзе Літвы 2 чэрвеня адбылася прэзентацыя кнігі Аляксандра Адамковіча «З Богам па-беларуску», якая прысвечана вывучэнню беларускага рэлігійнага жыцця ў Літоўскай Рэспубліцы. Аляксандр Адамковіч – старшыня Таварыства беларускай культуры ў Літве, малады лідар беларускай дыяспары ў сённяшняй Літоўскай Рэспубліцы. Ва ўступным слове Павел Севярынец, палітык і публіцыст, адзначыў: “Кніга “З Богам па-беларуску” – частка фундаментальнай працы “Беларусы ў ...
Читать далее »Святы Айцец: пакора – умова для спазнання міласэрнасці
Пакорная малітва дае магчымасць спазнаць Божую міласэрнасць, заўважыў Папа Францішак 1 чэрвеня 2016 г. падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. Сваю катэхезу Пантыфік прысвяціў прыпавесці пра фарысея і мытніка (Лк 18,9-14). Першы дзякаваў Богу за тое, што “не такі, як іншыя людзі, рабаўнікі, несправядлівыя, распуснікі” і хваліўся выкананнем усіх прыказанняў, але забыўся пра самае важнае: любоў да ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!