25 студзеня ў Будслаўскім сельскім Доме культуры сабраліся шматлікія прыхільнікі калядных мелодый, каб паўдзельнічаць у парафіяльным конкурсе калядных песень.
Атмасфера свята і цеплыні напоўніла залу, ствараючы сапраўдны дух Каляд.
Удзельнікі конкурсу, ад самых маленькіх да сталых, з задавальненнем выконвалі свае любімыя калядныя песні. На сцэне гучалі як сольныя выступы, так і сямейныя дуэты і ансамблі, што дадавала асаблівай утульнасці.
Гледачы з цеплынёй успрымалі кожны выступ, падтрымліваючы ўдзельнікаў гучнымі апладысментамі.
Арганізатары шчыра дзякуюць усім парафіянам, хто знайшоў час і жаданне паўдзельнічаць у гэтым цудоўным свяце.
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!











