Дакументы II Ватыканскага Сабора гавораць, што свецкія вернікі — гэта ўсе хрысціяне, якія не належаць да кансэкраваных асобаў. Таксама II Ватыканскі Сабор выразна кажа аб тым, што свецкія з’яўляюцца паўнавартаснай часткай Касцёла, разам з манахамі. Свецкія маюць сваю долю ў выкананні прароцкай, святарскай і царскай місіі ў сучасным свеце.
Катэхізіс Каталіцкага Касцёла, п. 899: ініцыятыва свецкіх хрысціян асабліва неабходная, калі гаворка ідзе аб адкрыцці і адшукання сродкаў для пранікнення ў грамадскую, палітычную, эканамічную рэчаіснасць у адпаведнасці з патрабаваннямі хрысціянскага навучання і хрысціянскага жыцця. Гэтая ініцыятыва з’яўляюцца звычайным элементам жыцця Касцёла: «верныя «а больш канкрэтна свецкія, знаходзяцца на перадавой лініі жыцця Касцёла; дзякуючы ім Касцёл з’яўляецца жыццёвай асновай грамадства. Таму яны асабліва павінны ўсё выразней усведамляць не толькі сваю прыналежнасць да Касцёла, але і тое, што яны з’яўляюцца Касцёлам, гэта азначае супольнасцю вернікаў на зямлі пад правадырствам агульнага кіраўніка — Рымскага Папы — і злучаных з ім біскупаў. Яны З’яўляюцца царквой» (Пій XII, гаворка 20 лютага 1946 г.: цытавана Янам Паўлам II).
Свецкія Божыя кіроўцы, Божыя памочнікі і воіны. Мы адказныя за гэты свет. Мы маем для гэтага памазанне сілу і ўладу, якімі надзяліў нас Бог.
Таму роля свецкіх — быць соллю зямлі і святлом свету «у свеце», адсюль і назва «свецкія». Быць братам для людзей і гаспадаром тварэння — гэта праца свецкіх, якую нельга перакладаць на святароў і біскупаў. Свецкія маюць для гэтага мандат; але мы павінны ўвайсці ў гэтую рэчаіснасць і пачаць дзейнічаць. Кожны чалавек на сваім месцы павінен быць апосталам. Бог чакае ажыццяўлення нашай місіі ўсюды, дзе мы ёсць. Можна быць, напрыклад, геніяльным Божым слугою, які стаў дворнікам, а можна быць зусім нікчэмным, у вачах Пана, кіраўніком.
Абапіраючыся на нашы нацыянальныя традыцыі і Касцёл — упарадкаваць і ператварыць у Божую прастору наша асабістае жыццё, сям’ю і нашы супольнасці.
Мы павінны вучыцца, як на біблейскіх прынцыпах гэтак і з выкарыстаннем сучасных тэхналагічных прыёмаў, зрабіць так, каб мы былі максімальна эфектыўныя ў сферы экалагічнай арганізацыі прасторы; каб мы былі лепшымі гаспадарамі на нашым кавалку зямлі; каб мы былі падрыхтаваныя да асэнсаванага ўдзелу ў нашай прафесійнай дзейнасці. Усе свецкія пакліканы разабрацца з гэтым і ўпарадкаваць сваю асабістую, сямейную прастору (хатні касцёл — «апорны пункт» Бога) і прастору на ўзроўні супольнасцяў.
Аб’яднацца і асэнсавана аказваць уплыў на грамадскім узроўні.
Свецкія абавязаны стаць важным фактарам і прыладай у руках Бога для дзеяння ў гэтым свеце, які прыходзіць у заняпад і дэградуе!
Хосэмарыя Эскрыва, святы і заступнік свецкіх, пісаў: «які жаль выклікаюць гэтыя натоўпы — з усіх сацыяльных слаёў, вышэйшых, ніжэйшых, сярэдніх — без ідэалаў! Такое ўражанне, што яны не ведаюць, што маюць душу: яны табун… навала… статак… Езусе, з дапамогай тваёй міласэрнай любові, мы ператворым табун у войска, навала — у баявыя шэрагі, а са статка абярэм і ачысцім тых, хто не жадае надалей заставацца нячыстым. Патрэбны крыжовы паход мужных і чыстых, каб супрацьстаяць дзейнасці тых, хто лічыць чалавека за жывёлу, і каб знішчыць яго вынікі. Гэты крыжовы паход — ваша справа!»
Пераклад Лаліта Арлоўская
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!