14 жніўня ў Оршы завершылася I Парафіяда для дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі.
На працягу трох дзён кожны ўдзельнік парафіяды змог праявіць сябе, лепш пазнаць Бога, пабыць сам на сам з Езусам у малітве і напоўніцца Духам Святым.
Таксама гэты час быў цудоўнай магчымасцю пазнаёміцца з новымі людзьмі і цікава правесці свой час, які даў нам Бог.
Для ўсіх удзельнікаў парафіяда ў першую чаргу гэта час вялікай радасці, няспыннай весялосці, безмернага шчасця і безконцай любові Бога!
Да ўдзелю у Парафіядзе з Віцебскай дыяцэзіі прыехала 9 парафій – гэта ўдзельнікі з Глыбокага, Міёраў, Лынтупаў, Браслава, Навасёлкаў, Варапаева, Навалукомля, Лепеля, Дунілавіч, Відзаў. Прысутнічалі і госці з Гродна, якія таксама бралі ўдзел у спаборніцтвах.
Кожны дзень парафіяды пачынаўся з ранішняй малітвы і святой Імшы.
Для удзельнікаў парафіяды кожны дзень быў асаблівы. Ва ўсіх мерапрыемствах моладзь прымала ўдзел з вялікім жаданнем і энтузіязмам. Спявалі, танчылі, паказвалі тэатральныя прадстаўленні, дэманстравалі свае спартыўныя дасягненні. З задавальненнем удзельнічалі і ў тэсціраванні на тэму: “Святыя Віцебскай зямлі”.
Варта адзначыць, што ў гэтым тэсціраванні 1-е месца было аддадзена ўдзельніцы з Глыбоцкай парафіі – Сайкоўскай Дзіяне, 2-е месца – Сяргею Грынкевічу з Варапаева, а 3-е месца заняла Юля Рубанік з Міёр.
У спаборніцтве па футболу прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: 1 месца занялі ўдзельнікі з Варапаеўскай парафіі, 2-е месца занялі Навасёлкі, 3-е месца – Браслаў.
Падчас дэманстрацыі візітнай карткі каманд-удзельнікаў парафіяды мы маем наступных пераможцаў: 1-е месца – Глыбокае, 2-е месца – Лепель, 3-е месца – Навасёлкі.
У конкурсе рэлігійнай песні 1-е месца занялі ўдзельнікі з Лепеля, 2-е месца – Лынтупы і 3-е месца – Браслаў.
У спаборніцтве па валейболу: 1-е месца – Міёры, 2-е месца – Лынтупы, 3-е месца – Лепель.
У конкурсе малюнка пераможцамі сталі: 1-е месца – Лепель, 2-е месца – Дунілавічы, 3-е месца – Навалукомль.
З вялікай радасцю адзначым, што 1 месца ў парафіядзе атрымалі ўдзельнікі з Варапаеўскай парафіі! Шчыра іх віншуем і жадаем поспехаў у Варшаве! Няхай добры Бог будзе заўсёды з імі побач.
Моладзь і дзеці шчыра дзякуюць арганізатарам і апекунам парафіяды, а таксама ксяндзу Валерыю Орсіку за цудоўна праведзены час разам.
Удзельнікі I Парафіяды для дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі надоўга зберагуць у сэрцах успаміны гэтых дзён і будуць з нецярпеннем чакаць наступнай парафіяды!
Алёна Фянько, тэкст і фота
Чытайце таксама:Першая ў гісторыі Віцебскай дыяцэзіі Парафіяда для дзяцей і моладзі распачалася ў Оршы>>
Басейн і шахматы для моладзі: у Оршы прайшоў другі дзень Парафіяды>>
Пра малітву пяці пальцаў, і як стаць добрым чалавекам, даведаліся ўдзельнікі Парафіяды ў Оршы>>
