Басейн і шахматы для моладзі: у Оршы прайшоў другі дзень Парафіяды

parafijada44Другі дзень парафіяды распачаўся малітвай, пасля якой адбылася св.Імша, якую цэлебраваў кс.Валерый Орсік, гамілію прамовіў кс.Аляксандр Баран.

У сённяшнім Евангеллі мы разважалі над словамі Хрыста: “Дзе двое ці трое сабраліся ў імя Маё, там Я ёсць сярод вас.”

Мы таксама ствараем супольнасць і молімся да Езуса Хрыста, каб мы ўсе былі адно , каб мы не загубілі гэту еднасць. Святар зазначыў, што сюды мы прыехалі з радасцю, і адсюдь, з парафіяды, мы павінны забраць радасць, каб потым дзяліцца ёй у сваіх парафіях.

Пасля Эўхарыстыі адбыліся спаборніцтвы: басейн, шашкі, шахматы, настольны тэніс.

Сёння таксама кожны з удзельнікаў прадстаўляў свае парафіі. Падчас гэтага спаткання мы маглі бачыць і слайды, і відэа, слухаць прыгожыя песні і глядзець сцэнкі.

Вечарам мы зноў сабраліся ў касцёле на супольнай малітве, каб падзякаваць за пражыты дзень і за ўсё тое, чым Пан Бог нас адарыў.

Алёна Фянько,тэкст і фота

для друку для друку