Пра малітву пяці пальцаў, і як стаць добрым чалавекам, даведаліся ўдзельнікі Парафіяды ў Оршы

parafijada_3 den10Трэці дзень парафіяды распачаўся са св.Імшы, якую цэлебраваў кс.Аляксандр Баран, гамілію прамовіў а.Гжэгаж Ксёнжэк (Sch.P).

У сённяшнім Евангеллі мы чуем словы Хрыста, у якіх  Езус заклікае нас да прабачэння.

Часам мы чуем, як хтосьці кажа: “Гэта вельмі добры чалавек”. Але тое, што ён добры, гэта не азначае, што ён веруючы.

Хрысціянскае жыццё заўсёды павінна адзначацца прабачэннем. “ Не важна, як далёка ты зайшоў, галоўнае па якой дарозе”- зазначыў святар.

Таксама ўдзельнікіі парафіяды бралі ўдзел у наступных спаборніцтвах: бег, скачкі ў даўжыню,футбол, валейбол, настольны тэніс, тэсціраванне па тэме :”Святыя Віцебскай зямлі”,конкурс рэлігійнай песні.

Удзельнікіі парафіяды спявалі на розных мовах. Былі выступленні сольныя і групавыя. Глыбоцкая парафія заспявала песню на італьянскай мове пад назвай “Dio e amore”.

А вечарам маладыя людзі танчылі, весяліліся, спявалі.

Сённяшні дзень скончыўся малітвай пяці пальцаў. Гэту малітву прыдумаў Папа Францішак, калі быў арцыбіскупам Буэнос-Айрэса.
1 крок

Вялікі палец бліжэй да цябе. Пачні сваю малітву, молячыся за людзей, якія для цябе самыя блізкія.
2 крок

Суседні палец — указальны. Памаліся за тых, хто займаецца выхаваннем, навучаннем і лячэннем. Гэтыя людзі патрабуюць падтрымкі і мудрасці, каб весці іншых у адпаведным напрамку. Няхай яны заўсёды будуць у тваіх малітвах.
3 крок

Сярэдні палец — самы высокі сярод пальцаў. Ён нагадвае нам пра нашых кіраўнікоў, лідараў, тых, хто мае ўладу. Гэтыя людзі маюць патрэбу ў Божым кіраўніцтве.
4 крок

Наступны палец — безыменны. Ён — самы слабы на руцэ, і нагадвае нам, што трэба маліцца за слабых, хворых, тых, хто ў роспачы і абцяжараных праблемамі.
5 крок

І ўрэшце — мізінец, найменшы з усіх пальцаў. Ён павінен нагадваць аб малітве за сябе самога. Калі скончыш малітву за чатыры папярэднія групы людзей, то ўбачыш уласныя патрэбы па-іншаму і зможаш маліцца за сябе самога па-сапраўднаму і дзейсна.
Амэн.

Алёна Фянько, тэкст і фота

для друку для друку