Колькі беларускія католікі даюць на ахвяру ў касцёле?

Вядома, што парафіяльныя супольнасці ў Беларусі функцыянуюць толькі за кошт ахвяраванняў вернікаў. “Каталіцкі Веснік” цікавіцца, колькі беларускія католікі даюць на ахвяру ў касцёле ў нядзелі і абавязковыя святы.

Цігран ЛатыўоўЦігран Латышаў:

– Касцёл – гэта дом майго Нябеснага Айца. Я разумею, што ў гэтым свеце грошы адказваюць за многія рэчы і з неба не сыпяцца. Таму я лічу, што кожны хрысціянін павінен адчуваць адказнасць і ажыццяўляць яе ў выглядзе дапамогі Касцёлу. У тым ліку і фінансавай.
Я даю дзясятую частку ад свайго прыбытку для Касцёла. Лічу, што гэта абавязковая частка. А ахвяраванне аддаю непасрэдна для спраў міласэрнасці. Мяне навучылі так з дзяцінства, што мая ахвярнасць служыць для майго дабрабыту.

“Прынясіце мне дзесяціны ў дом сховішча, каб у доме Маім была ежа, і хоць бы ў гэтым выпрабуйце Мяне, – кажа Гасподзь Саваоф. – Ці не адчыню Я вам адтулін нябесных і ці ня вылью на вас дабраславення да краю?” (Малахія 3,10).

А яшчэ калі ў мяне некалькі разоў прападалі грошы, то Бог іх вяртаў. І гэта было праз тое, што я ахвяроўваў.

Людміла Бурлевіч:Людміла Бурлевіч

– Першыя хрысціяне ахвяроўвалі на Касцёл дзесяціну свайго заробку. Ужо каля дзесяці гадоў я адкладаю дзесяціну на патрэбы Касцёла. Але не кладу гэтыя грошы па нядзелях ці святах. Я сама разважаю, куды і каму іх аддаць. Гэта, напрыклад, можа быць будаўніцтва Касцёла. Тады, безумоўна, ахвярую большую суму. Гэта можа быць бедны, які сядзіць каля касцёла. Такім людзям я не даю грошай, але пытаюся, што купіць. Таксама гэта можа быць шматдзетная сям’я, каталіцкі сайт, вітраж у касцёле або штосьці іншае. Калі ахвярую вялікія для мяне сумы, лічу, што маю права ведаць, як яны выкарыстаны. Сем гадоў таму назад я дала грошы на будаўніцтва касцёла, а яго дагэтуль няма. З таго, што я ведаю, яшчэ не пачалі будаваць і не збіраюцца.

Вядома, што, калі даў ахвяру “ад сэрца”, – нельга шкадаваць. Такі прыклад навучыў мяне больш разважліва ахвяраваць. Таму сказаць, колькі я кідаю менавіта ў скарбонку, не магу. Як атрымліваецца.

Часам ад дзесяці да двухсот тысяч. Калі ў кашальку засталося толькі на хлеб, магу нічога не пакласці на ахвяру. Апошнім часам бываю ў Чырвоным касцёле. У нядзелю туды звычайна прыязждаюць святары і збіраюць грошы на розныя патрэбы. Думаю, што гэта добрая практыка.

Анастасія АпрышкаАнастасія Апрышка:

– Мой тата, хоць і не католік-практык, заўсёды казаў, што трэба даваць столькі, каб ксяндзу хапіла на бохан хлеба (усміхаецца). Час мяняецца, кошты растуць.

Зараз я ахвяроўваю дваццаць тысяч. Калі ёсць нейкая дадатковая скарбонка на будаўніцтва касцёла або на кветкі, то таксама стараюся класці туды грошы. Мне вельмі спадабалася ідэя аднаго з касцёлаў, у якім у перыяд Вялікага посту я пабачыла скрыню з надпісам “Мая велікапосная міласціна”. Міласціна – адзін з хрысціянскіх абавязкаў. Такім чынам, мне не трэба было шукаць спецыяльна людзей, каму ахвяраваць, і я ведала, што грошы будуць выкарыстаны на добрыя справы.

Сяргей Ракавец:Сяргей Ракавец

У маёй сям’і 4 чалавекі: я, жонка і двое дзетак. Жонка праваслаўная, таму ў касцёл яна ходзіць толькі зрэдку, звычайна на святы. Я наведваю касцёл кожную нядзелю, а таксама часам хаджу на ранішнюю імшу, можа, два разы выпадае на тыдзень. У буднія дні я ахвярую звычайна тую дробязь, што ёсць у кішэні: дзесьці 10-20 тысяч. Хоць бывае, што і 5 пакладзеш, бо больш няма. На нядзельную Імшу я хаджу з дзецьмі, таму ахвяруем ад усёй сям’і, выходзіць ад 20 да 50 тысяч. Акрамя таго, я часта бываю ў цэнтры Мінска і калі мінаю або Чырвоны касцёл або Катэдру, магу пакласці ў скрыню нейкую дробязь.

Ахвяраванне для мяне вельмі важнае, бо дазваляе неяк ачысціцца ад сваіх грахоў. Так, мы спавядаемся, але не заўсёды да канца, да чысціні. Таму мне ахвяраванне дае магчымасць выпрасіць дадатковую ласку Пана за мае штодзённыя дробныя і не зусім правіны. Таксама парафія Св. Яна Хрысціцеля ў Мінску знаходзіцца ля майго дома, і я штодзённа назіраю, як будуецца новы касцёл. Я адчуваю сябе вельмі добра, шляхетна і годна, калі мінаю гэтую будоўлю і ведаю, што адна цаглінка прынесена сюды з дапамогай маёй сям’і. Тым больш што я, на жаль, не маю магчымасці асабіста дапамагчы будаваць гэтую святыню праз сваю занятасць на працы.

Не думаю, што патрэбныя нейкія ліміты і прымусы ў зборы ахвяраванняў, гэта не метады Каталіцкага Касцёла. Нават падчас Імшы я б змяніў спосаб збору грошай, павесіўшы на пачатку кожнага рада альбо мяшочак альбо скрыначку, каб той, хто хоча, у любы момант мог зрабіць ахвяру. Гэта, на маю думку, патрэбна для таго, каб пазбавіць чалавека, які прыйшоў у касцёл, ад пачуцця сораму і няёмкасці, калі ў яго няма ці мала грошай, бо гэтае пачуццё перашкаджае ва ўспрыманні Імшы, у малітве.

Аляксей КрыкунАляксей Крыкун:

– На гэтае пытанне адкажу толькі за сябе. Мае ахвяраванні добраахвотныя, пастаянныя, а таксама даволі малыя ў параўнанні з тым, што я атрымаў ад Касцёла. Я ахвяроўваю ад 5 да 100 тысяч.

Разумею, што гэта справа кожнага католіка, колькі і як часта даваць грошы. Аднак гэта варта рабіць, бо той, хто ахвяроўвае, атрымлівае больш. Патрэбна разумець, што Касцёлу неабходна аплачваць электрычнасць, цяпло, ваду, бензін, адзенне, ежу…

Паколькі Касцёл займаецца дабрачыннасцю – наведвае хворых, інвалідаў, сірот, дапамагае шматдзетным і тым, хто сапраўды патрабуе, – то мы такім чынам сваімі ахвяраваннямі дапамагаем таксама.

Ірына Грэйць

Вынікі апытання на сайце Сatholicnews.by і ў Facebook, Укантакце, Аднакласніках

Вядома, што парафіяльныя супольнасці ў Беларусі функцыянуюць толькі за кошт ахвяраванняў вернікаў. А колькі Вы даяце на ахвяру ў касцёле ў нядзелі і абавязковыя святы?

Ад 10 да 20 тысяч – 169 галасоў.
Ад 5 да 10 тысяч – 153 галасы.
Ад 20 да 30 тысяч – 47 галасоў.
Ад 40 да 50 тысяч – 25 галасоў.
Ахвярую 1 тысячу рублёў – 15 галасоў.
Іншы варыянт (у каментарыях) – 18 галасоў.
Дзясятую частку ад месячнага заробку (дзесяціна) – 12 галасоў.
Зусім не ахвярую на касцёл – 10 галасоў.
Ад 30 да 40 тысяч – 8 галасоў.
Нячаста бываю ў касцёле, таму кладу на ахвяру ад 50 да 100 тысяч – 6 галасоў.

Усяго: 463 галасы.

З каментароў у сацыяльных сетках:

ВКонтакте:

Лариса Довгань:

– Все зависит от финансового состояния на определенный момент. Бывает по-разному. «То густо, то пусто».

Майя Мастяница:

– Лариса, да какая разница, что это? Никого вообще не должно волновать, сколько и как я подаю!!!

Лариса Довгань:

– Майя, ну вообще действительно никого не должно это волновать. Но на вопрос о зарплате в соцопросах люди охотно отвечают и называют её размер. Еще и жалуются. Ну у меня комплекса нет, сколько и как подаю. Бедность не порок, если мало, например, подаю. Если больше, то и хорошо. Я думаю, это просто статистика. Цель сего опроса можно спросить у админов группы. Лично от человека не требуют же отчет о его финансовой деятельности. И если нет желания, можно просто проигнорировать опрос.

 Фэйсбук:

Katerina Sidoruk:

– Ахвяра працы

 Эдвард Лашковский:

– Я ахвярую 1/10 частку свайго заробку і заклікаю ўсіх гэта рабіць!!!

 Паулина Доминиканка:

– Няхай твая левая рука не ведае, што робiць правая… Сумленныя католiкi ведаюць, як жыве касцёл…

Liavon Malinoŭski:

– Кажуць часта, што Богу трэба аддаваць сваё сэрца. Але што такое сэрца? Гэта нешта няпэўнае, нейкія эмоцыі, якія раз такія, раз іншыя. Вядома, добра, калі мы ўсёй сваёй натурай аддаёмся Богу, і эмоцыямі таксама, але нашы эмоцыі – гэта не найлепшая рэч, якую мы можам Богу прынесці. Грошы і нейкія матэрыяльныя рэчы – гэта справа аб’ектыўная. Гэта праца нашых рук, гэта наш час. Гэта і тое, што сам Бог з ласкі сваёй ад нас не забраў. Таму калі мы ахвяруем Богу грошы, то гэта таксама ахвяра de tuis donis ac datis. І я лічу, што грошы – гэта найлепшая ахвяра Богу. Асабліва калі яна даецца са свядомасцю таго, што гэта вынік тваёй штодзённай працы і твайго часу, што сам Бог табе іх даў, а таму ты проста павінен з Ім сваім дабрабытам падзяліцца.

для друку для друку