Якія рэлігійныя святы абавязваюць вернікаў прымаць удзел у св. Імшы, а якія — не ?

Якія рэлігійныя святы абавязваюць вернікаў прымаць удзел у св. Імшы, а якія — не ? Кацярына, 24 гады

Адказвае кс. Максім Бачарнікаў:

– Прымаць удзел у св. Імшы кожнага каталіка абавязвае III запаведзь Дэкалогу, якая гучыць: Памятай, каб дзень святы свяціў. Маюцца на ўвазе ўсе нядзелі на працягу года і ўсе прадпісаныя святы. Акрамя Дэкалогу мы кіруемся і касцёльнымі запаведзямі, першая з якіх таксама гаворыць: У нядзелі і прадпісаныя святы ўдзельнічаць у св. Імшы і не рабіць неабавязковай працы.

На працягу стагоддзяў колькасць прадпісаных святаў змянялася. Вернікі ў розных краінах адзначалі іх з большай ці меншай урачыстасцю. У некаторых краінах з дазволу Апостальскай Сталіцы пэўныя святы былі перанесены на нядзелю. На Беларусі вялікая колькасць прадпісаных святаў прыпадае на працоўныя дні, што часта перашкаджае вернікам прымаць удзел у літургіі.

Дарэчы, кожная дыяцэзія мае свой літургічны каляндар — дакумент, у якім узгадваюцца ўсе прадпісаныя святы і які служыць дапамогай у цэлебрацыі літургіі св. Імшы ў кожнай парафіі дадзенай дыяцэзіі. Паводле каляндара, прадпісаныя святы — гэта тыя, падчас якіх кожны пробашч абавязаны цэлебраваць св. Імшу ў сваёй парафіі.

Звычайна ў календары адзначаны наступныя святы:

1. Усе нядзелі

2. Божае Нараджэнне (25 снежня)

3. Урачыстасць Святой Багародзіцы Марыі (1студзеня)

4. Аб’яўленне Пана (Трох Каралёў) (6 студзеня)

5. Пальмовая Нядзеля

6. Уваскрасенне Пана

7. Унебаўшэсце Пана

8. Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана Езуса (Божае Цела) 

8. Урачыстасць Святых апосталаў Пятра і Паўла (29 чэрвеня)

10. Унебаўзяцце НПМ (15 жніўня)

11. Урачыстасць Усіх Святых (1 лістапада)

12. Беззаганнае Зачацце НПМ (8 снежня)

Існуюць таксама святы, як, напрыклад, НПМ — Маці Касцёла, якія не з’яўляюцца прадпісанымі. Аднак Касцёл заахвочвае вернікаў, каб згодна са шматгадовай традыцыяй яны прымалі ўдзел у літургіі ў гэтыя дні.

Касцёл таксама заклікае да поўнага ўдзелу ў Эўхарыстыі праз прыняцце св. Камуніі. Другая і трэцяя касцёльныя запаведзі гавораць пра мінімум сакрамантальнага жыцця каталікоў, якімі з’яўляюцца споведзь раз у год i прыняцце св. Камуніі падчас Велікоднага перыяду.

grodnensis.by

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі