Як навучыцца не асуджаць людзей?

1426781324_1“Хвала Хрысту! Як навучыцца не асуджаць людзей?” Алег

На пытанне адказвае а. Зміцер Чарнель CSsR:

– Асуджэнне іншых наўпрост звязана з узвышэннем сябе. Мы нікога не зможам асудзіць, не ўзвысіўшыся над гэтым чалавекам. Іншымі словамі, мы адначасова лічым сябе лепшымі за тых, каго асуджаем. Узгадаем вядомы прыклад, які прыводзіў Езус: «Фарысей, стоячы, так маліўся ў сабе: “Божа, дзякую Табе, што я не такі, як іншыя людзі: рабаўнікі, несправядлівыя, чужаложнікі або як гэты мытнік» (Лк.18, 11).

Адпаведна лекамі ад асуджэння стане пазнанне сваёй недасканаласці і грэшнасці. Кожнаму з нас ёсць за што пакаяцца, у кожнага з нас ёсць свае недахопы.

Тамаш Кемпійскі ў сваёй вядомай кнізе “Пра наследаванне Хрыста” пісаў: “Паспрабуй змяніць сябе і ты пабачыш, наколькі марныя твае спробы змяніць іншых”.

Не будзем забываць і выпадак з блудніцай, прыведзенай да Езуса, калі Пан адказаў тым, хто прывёў яе: “Хто з вас без граху, няхай першы кіне ў яе камень” (Ян. 8, 7).

Таму перш чым кагосьці асудзіць, задайце сабе пытанне: а я сам бездакорны ва ўсім? Бо сказана: “Крывадушнік, выкінь перш бэльку з твайго вока, і тады ўгледзіш, як вымуць стрэмку з вока брата твайго” (Мц. 7, 5).

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі