Ватыкан: з 1 кастрычніка абавязковы COVID-пашпарт

З 1 кастрычніка 2021 г. грамадзяне, жыхары, супрацоўнікі і госці Дзяржавы Ватыкан і офісаў Рымскай курыі павінны прад’явіць COVID-пашпарт.

Загад выдаў старшыня Папскай камісіі па справах Дзяржавы Ватыкан, кард. Джузэпэ Бэртэла, спасылаючыся на волю Папы, выказаную падчас аўдыенцыі 7 верасня 2021 г.

Абавязак мець дакумент, які пацвярджае вакцынацыю супраць COVID-19, выздараўленне або адмоўны тэст на каронавірус за апошнія 48 гадзін не распаўсюджваецца на вернікаў, якія прыходзяць выключна на набажэнствы або агульныя аўдыенцыі і ўжо выканалі абавязковыя правілы засцярогі і гігіены.

Наяўнасць Green pass будзе правярацца ватыканскай жандармерыяй пры ўездзе і ўваходзе на тэрыторыю Дзяржавы Ватыкан.

Нагадаем, што з пачатку жніўня COVID-сертыфікат з’яўляецца неабходнай умовай для ўваходу ў Ватыканскія музеі і сады.

Кс. Аляксандр Амяльчэня, беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку