Архив меток: COVID-19

Ватыкан: з 1 кастрычніка абавязковы COVID-пашпарт

З 1 кастрычніка 2021 г. грамадзяне, жыхары, супрацоўнікі і госці Дзяржавы Ватыкан і офісаў Рымскай курыі павінны прад’явіць COVID-пашпарт. Загад выдаў старшыня Папскай камісіі па справах Дзяржавы Ватыкан, кард. Джузэпэ Бэртэла, спасылаючыся на волю Папы, выказаную падчас аўдыенцыі 7 верасня 2021 г. Абавязак мець дакумент, які пацвярджае вакцынацыю супраць COVID-19, выздараўленне або адмоўны тэст на каронавірус за апошнія 48 гадзін ...

Читать далее »

COVID-19 забіў у Італіі каля двухсот дыяцэзіяльных святароў

Як мінімум 204 каталіцкія святары загінулі ў Італіі ў выніку заражэння каронавірусам. Гаворка ідзе толькі пра дыяцэзіяльнае духавенства, без уліку памерлых сярод членаў манаскіх супольнасцей. Паводле каталіцкай газеты Avvenire, шмат ахвяр было заражана падчас выканання душпастырскіх абавязкаў. З пачатку 2021 г. паведамляецца пра чатыры выпадкі смерці ад віруса сярод італьянскага дыяцэзіяльнага духавенства. Большасць памерлых – пажылыя людзі, у тым ліку 100-гадовы ...

Читать далее »

Папа Францішак: вакцына ад COVID-19 павінна быць даступна бедным

Вера, надзея і любоў падштурхоўваюць да падтрымкі бедных, бо яны найбольш пацярпелі ад эпідэміялагічнага крызісу, — падкрэсліў Папа 19 жніўня 2020 г., падчас агульнай аўдыенцыі. Папа Францішак прысвяціў чарговую, ужо трэцюю, катэхезу наступствам распаўсюджвання COVID-19. “Пандэмія зрабіла відавочнай складаную сітуацыю бедных і вялікую няроўнасць, якая пануе ў свеце. Вірус, не робячы адрозненняў паміж людзьмі, сустрэў на сваім знішчальным шляху сур’ёзныя ...

Читать далее »

Ватыканская камісія па COVID-19 працуе 24 гадзіны ў суткі

Задача ватыканскай камісіі па COVID-19 – падрыхтаваць будучыню пасля пандэміі. Вучэнне Бэнэдыкта XVI аб надзеі вельмі дапамагае ў гэтым, — прызнаўся кардынал Пітэр Тарксан. Папа-эмерыт засведчыў, што наша надзея, а значыць, і будучыня павінны абапірацца на Бога, — заўважыў прэфект Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека. Ён прыняў удзел у прэс-канферэнцыі, прысвечанай ролі Касцёла падчас пандэміі. Паводле кардынала Тарксана, Касцёлу ...

Читать далее »

Зварот Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі аб зборы ахвяраванняў на барацьбу з пандэміяй

Паважаныя святары, кансэкраваныя асобы, дарагія браты і сёстры ў Хрысце Пану! У гэтыя дні Касцёл святкуе Пасху – перамогу Езуса Хрыста над смерцю. Але святкаванне сёлета не такое, як звычайна: яно азмрочана падзеямі, звязанымі з сусветнай пандэміяй. Мы бачым, як мала людзей на вуліцах і ў святынях – яны вымушаны заставацца дома на самаізаляцыі, клапоцячыся пра сваю і іншых бяспеку. ...

Читать далее »

102-гадовая манахіня вылечылася ад COVID-19

Іспанская манахіня Марыя Трынідад Прадо (María Trinidad Prado) перажыла інфекцыю COVID-19. 23 красавіка Radio Cope абвясціла, што 102-гадовую сястру Марыю Трынідад пасля трохтыднёвага лячэння ад каранавірусу выпісалі з універсітэцкай клінікі на поўначы Іспаніі, паведамляе ekai.pl. Лекары і медыцынскі персанал развітваліся з пацыенткай гарачымі апладысментамі. Манахіня сказала, што яна не заслугоўвае такой увагі. У жаночым кляштары яе сустрэлі сёстры Марыя Луіза ...

Читать далее »