Як мінімум 204 каталіцкія святары загінулі ў Італіі ў выніку заражэння каронавірусам. Гаворка ідзе толькі пра дыяцэзіяльнае духавенства, без уліку памерлых сярод членаў манаскіх супольнасцей.
Паводле каталіцкай газеты Avvenire, шмат ахвяр было заражана падчас выканання душпастырскіх абавязкаў. З пачатку 2021 г. паведамляецца пра чатыры выпадкі смерці ад віруса сярод італьянскага дыяцэзіяльнага духавенства.
Большасць памерлых – пажылыя людзі, у тым ліку 100-гадовы кс. Альфрэда Бэрталіні з архідыяцэзіі Трэнта. Іншаму святару, Альфрэда Нікалардзі з дыяцэзіі Кома было ўсяго 58 гадоў.
Беларуская рэдакцыя Vatican News
