Ватыканскія музеі заахвочваюць да донарства крыві

musei-vaticani. jpgНовая ініцыятыва “RossoArte”, у якой прымаюць удзел Ватыканскія музеі, мае на мэце заахвоціць да донарства крыві.

Усім, хто зробіць гэта ў рымскім цэнтры пералівання крыві “Tor Vergata” будзе ўручаны адмысловы білет на ўваход у Ватыканскія музеі без чаргі па спецыяльным кошце.

Наведвальнік-донар павінен будзе заплаціць усяго 4 еўра. Білет можа быць выкарыстаны ў любы час да канца 2016 года.

“RossoArte” – гэта своеасаблівая падзяка для выбару тых, хто сведчыць грамадзянскую салідарнасць, заявілі аўтары ініцыятывы, афіцыйная прэзентацыя якой пройдзе 7 красавіка.

Дырэктар Ватыканскіх музеяў Антоніа Паолучы падкрэсліў, што “RossoArte” – гэта “цудоўны саюз паміж крывёю, якая генеруе і сілкуе жыццё, і мастацтвам, якое дае суцяшэнне і шчасце”.

Ватыканскае Радыё

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі