Кніга пад назвай «Дзяўчынка, якая не магла ненавідзець» змяшчае сведчанне таго, як у дзяцінстве Лідзія Максімовіч трапіла ў канцэнтрацыйны лагер Аўшвіц-Біркенаў. Яе аповед напісаў Паола Радары. Прадмову да кнігі напісаў Папа Францішак.
Жанчына расказала Ватыканскаму радыё аб пасланні, якое перадаў у пачатку кнігі Святы Айцец, і пра сустрэчы з ім падчас агульнай аўдыенцыі.
«Папа Францішак сказаў, каб я як мага даўжэй прапаведавала гэтую ісціну і звярталася да моладзі, бо ў яе руках будучыня свету. Каб моладзь не дапусціла чарговага Асвенцыма. Назва кнігі — гэта мой дэвіз, таму што я думаю, што калі б я была поўная нянавісці і прагнула помсты, я б пакутавала яшчэ больш, чым той, хто прычыніў мне пакуты. Яшчэ да таго, як я прыехала ў лагер, я ўжо сяк-так падрыхтавалася, таму што мы хаваліся ў лесе з партызанамі. Трэба было маўчаць, таму што, як гэта тлумачылася дзіцяці, вораг пачуе. Таму я лягчэй пераносіла і сам прыезд у лагер, і пануючыя ў ім умовы. Цяпер, калі гісторыкі вывучаюць некаторыя дакументы, нават з музея Аўшвіц-Біркенаў, даволі даўно я атрымала вестку пра тое, што была самым доўгажывучым у ім дзіцем.», — падкрэсліла Лідзія Максімовіч.
Жанчына прызналася, што падчас аўдыенцыі ў яе была карціна, напісаная яе памочніцай, якая паказвае момант, калі пры яе першай сустрэчы Папа Францішак пацалаваў яе лагерны нумар.
«Напэўна, ён быў у захапленні ад гэтага, таму што глядзеў такімі вялікімі вачыма і так прыемна ўсміхаўся. Потым, калі я раскрыла нумар, ён яшчэ раз пагладзіў мяне па руцэ, так што па мне аж мурашкі пабеглі», — прызналася Лідзія Максімовіч.
Нагадаем, што Святы Айцец ужо сустракаўся з Лідзіяй Максімовіч 26 мая 2021 года.
Паводле Idzemy.pl
Пераклад Лаліты Арлоўскай
